Парэчча (горад)
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Парэчча, Дзямідаў.
| Парэчча лац. Parečča | |||
| Населены пункт | |||
Саборная царква-мураўёўка | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Смаленская вобласьць | ||
| Муніцыпальны раён | Парэцкі | ||
| Першыя згадкі | 1499 | ||
| Геаграфія | |||
| Вышыня НУМ | 160 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 55°16′ пн. ш. 31°31′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 7895 чал. (2009) | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +7 48145 | ||
| Паштовы індэкс | 216100 | ||
| Нумарны знак | 67 | ||
| Парэчча на мапе Расеі Парэчча | |||
Парэ́чча (з 1918 году — Дзямі́даў) — места ў Расеі, пры ўтоку ракі Гобзы ў Касплю. Адміністрацыйны цэнтар Парэцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 6289 чалавек. Знаходзіцца за 92 км ад Смаленску, за 47 км ад чыгуначнай станцыі Рудня.
Парэчча — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Парэчча датуецца 1499 годам, калі яно было цэнтрам воласьці ў Вялікім Княстве Літоўскім. У 1514 годзе Парэчча захапілі маскоўскія войскі.
У 1611 годзе Парэчча вярнулася ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Яно ўвайшло ў Смаленскім павеце Смаленскага ваяводзтва. З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Парэчча захапілі маскоўскія войскі.
Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Парэчча апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У гэты час ў паселішчы было 97 двароў. У 1764 годзе тут заснавалі мытню. У 1776 годзе Парэчча атрымала статус места і цэнтру павету Смаленскай губэрні.
26 лютага 1863 году зьявіўся праект мескага гербу «ў зялёным полі левая хвалястая срэбная перавязь, уздоўж якой чорная страла джалам на дол»[1]. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 82,91% насельніцтва Парэцкага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 14,08%[2]. У канцы XIX ст. у месьце дзеялі 3 царквы, працавалі 3 расейскія вучэльні, 2 шпіталі на 36 ложкаў, 2 аптэкі, 15 прадпрыемстваў. Некалькі рамесьнікаў займаліся будаваньнем рачных суднаў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Парэча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У лістападзе 1918 году тут выбухнула антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку чаго места на адзін дзень вызвалілі з-пад савецкай улады[3]. 20 сьнежня 1918 году бальшавікі перайменавалі Парэчча ў гонар забітага паўстанцамі старшыні павятовага камітэту РКП(б) Я. Дзямідава. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Парэчча ўвайшло ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[4]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У 1921 годзе бальшавікі расстралялі тутэйшага шаўца Ігната Курмеля за заяву, што ён спадзяецца дажыць да таго часу, калі ягонае роднае места Парэчча скіне зь сябе чужацкую назву — Дзямідаў[3]. У Другую сусьветную вайну з 13 ліпеня 1941 да 22 верасьня 1943 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Капліца Сьвятой Параскевы Пятніцы (1881)
- Царква Зьвеставаньня Багародзіцы (1874)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1857)
- Царква саборная Прачыстай Багародзіцы (1872—1874)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква саборная Раства Багародзіцы (1737)
- Царква Сьвятога Спаса (1860)
- Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (1748—1749)
- Царква Сьвятой Тройцы (1784)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Юры Нікулін (1921—1997) — савецкі актор
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 212.
- ↑ Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
- 1 2 Віцьбіч Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. — Вільня, 2007.
- ↑ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
- ↑ Krzywicki J. Porzecze // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 836
- ↑ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ↑ Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Віцьбіч Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. — Вільня: Gudas, 2007. — 308 с.
- Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў / Маст. А. Бажэнаў. — Менск: «Полымя», 1998. — 287 с.: іл. ISBN 985-07-0131-5.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||||||||
| ||||||||