Манастыршчына
Манастыршчына | |
![]() Прачысьценская царква | |
Першыя згадкі: | 1390 |
Краіна: | Расея |
Суб’ект фэдэрацыі: | Смаленская вобласьць |
Муніцыпальны раён: | Манастыршчанскі |
Насельніцтва: | 3977 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +7 48148 |
Паштовы індэкс: | 216130 |
Нумарны знак: | 67 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°21′ пн. ш. 31°50′ у. д. / 54.35° пн. ш. 31.833° у. д.Каардынаты: 54°21′ пн. ш. 31°50′ у. д. / 54.35° пн. ш. 31.833° у. д. |
Манастыршчына на мапе Расеі ![]() ![]() Манастыршчына | |
![]() | |
http://monast.admin-smolensk.ru/ |
Манастыршчына — мястэчка ў Расеі, на рацэ Віхры. Адміністрацыйны цэнтар Манастыршчанскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2016 год — 3701 чалавек. Знаходзіцца за 50 км на паўднёвы захад ад Смаленску, за 45 км на захад ад чыгуначнай станцыі Пачынак (лінія Смаленск — Рослаў).
Манастыршчына — мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Упершыню Манастыршчына ўпамінаецца ў XIV ст. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яна ўвайшла ў склад Амсьціслаўскага ваяводзтва.
У 1714 годзе Манастыршчына ўпершыню ўпамінаецца як мястэчка, уладаньне амсьціслаўскага чашніка Яна Якуба Галынскага[1]. Згодна з разьлікам падаткаў у 1719 годзе мястэчка разам з воласьцю выплачвала чопавае ў памеры 400 злотых. У 1729 годзе Манастыршчынай валодаў амсьціслаўскі войскі Казімер Галынскі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Манастыршчына апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стала цэнтрам воласьці Амсьціслаўскага павету Магілёўскай губэрні. На 1783—1785 гады ў мястэчку было 32 дымы, дзейнічалі царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (Сьвяты Пасад) і сынагога, працавалі 3 крамы[1].
На 1885 год у Манастыршчыне было 280 дамоў (46 хрысьціянскіх і 234 юдэйскія), дзейнічалі царква, капліца і 2 малітоўныя дамы, працавалі 66 крамаў, амбуляторыя вайсковага шпіталю, школа, аптэка[2]. На мяжы XIX і XX стагодзьдзяў працавалі гарбарны завод і крупадзёрка[3].
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Манастыршчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Манастыршчыну не вярнулі БССР і перадалі ў Рослаўскі павет РСФСР. У 1938 годзе статус паселішча панізілі да сяла У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 25 красавіка 1943 году сяло знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1965 годзе Манастыршчына атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу.
- Мястэчка на старых здымках
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- XVIII стагодзьдзе: 1783—1785 гады — 182 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1885 год — 1599 чал., зь іх 364 праваслаўныя і 1235 юдэяў
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 3555 чал.; 1979 год — 4760 чал.; 1989 год — 5166 чал.; 1998 год — 4,9 тыс. чал.[4]
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 4622 чал.; 2007 год — 4066 чал.; 2009 год — 3977 чал.; 2012 год — 3944 чал.; 2013 год — 3824 чал.; 2014 год — 3770 чал.; 2015 год — 3755 чал.; 2016 год — 3701 чал.
Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У Манастыршчыне працуюць 3 дашкольныя ўстановы, сярэдняя і музычная школы, лякарня, паліклініка, 2 бібліятэкі, дом культуры, кінатэтар.
Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Царква Прачыстай Багародзіцы (2-я палова XIX ст.; мураўёўка)
Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Павал Шастакоў (1899—1937) — беларускі журналіст і пэдагог
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Мяцельскі А. Манастыршчына // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 333.
- ^ Krzywicki J. Monasterszczyzna // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 654.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
- Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|
|