Гжацкі раён
Гжацкі раён | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | муніцыпальны раён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Гжацак |
Дата ўтварэньня | 1929 |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | маскоўскі час, UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 48135 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гжацкі раён (з 1968 году — Гагарынскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Гжацак.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяжуе на поўначы з Цьвярской вобласьцю, на паўночным захадзе з Сычоўскім раёнам, на захадзе з Навадугінскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Вяземскім раёнам, на поўдні з Цёмкінскім раёнам, на ўсходзе з Маскоўскай вобласцю. Плошча раёну — 2904 км².
На тэрыторыі раёну знаходзіцца крайні ўсходні пункт Смаленскай вобласьці (4 км на ўсход ад вёскі Запрудня). Большую частку раёну займаюць Гжацка-Рускае і Гжацка-Процьвінскае ўзвышшы. На захадзе разьмешчана Гжацка-Вазуская (Сычоўская) нізіна. У межах тэрыторыі знаходзіцца вялікая частка найбуйнейшага ў галіне Вазускага вадасховішча і Яўскае вадасховішча, якія ўваходзяць у склад Вазускай гідрасыстэмы.
Па тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Гжаць, Яўза, Алеля, Пятроўка. У межах раёну знаходзіцца частка верхняга цячэньня ракі Масква. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне-і моцнападзолістыя глебы на марэнах, па схілах — дзярнова-моцна- і сярэднепадзолістыя на лёсападобных суглінках, у нізінах — дзярнова-моцнападзолістыя з плямамі дзярнова-падзолістых глеевых. Лясы займаюць 42,2 % тэрыторыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|