Сычоўскі раён
| Сычоўскі раён | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | муніцыпальны раён[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сычоўка |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва | |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Сычоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — горад Сафонаваа.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяжуе на поўначы і захадзе з Цьвярской вобласьцю, на поўдні з Навадугінскім, на ўсходзе з Гагарынскім раёнамі Смаленскай вобласьці. Плошча — 1791,1 км². Самы паўночны раён Смаленскай вобласьці. Раён разьмешчаны пераважна ў межах Сычоўскай нізіны. Самы паўночны пункт за 5 км на поўнач ад вёскі Шашалава.
Каля вёскі Дудкіна знаходзіцца выток ракі Дняпро. Рэкі раёну: Вазуза, Гжаць, Асуга, Касьня, Лосьміна. Азёры: Гаўрылаўскае. У 1978—1981 гадах у сувязі з напаўненьнем Вазускага вадасховішча Вазускай гідрасыстэмы значная частка раёну была затопленая.
Глебы дзярнова-сярэднепадзолістыя, у цэнтральнай частцы раёну — дзярнова-глеевыя ападзоленныя; гліністыя і цяжкасугліністыя. Лясы займаюць 33,8 % тэрыторыі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| |||||||||||||