Казімераў (Амсьціслаў)
Казімераў, Казімераўская Слабада — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, былое прадмесьце Амсьціслава, цяпер частка места.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Казімераў упамінаецца ў 1719 годзе як уладаньне амсьціслаўскага падкаморага Крыштапа Валовіча. Згодна з памерамі падатку чопавага за 1719 год — 150 злотых — гэта было невялікае паселішча. У 1757 годзе Казімераў атрымаў прывілей караля і вялікага князя на правядзеньне штотыднёвых таргоў у пятніцы і нядзелі і 4 трохдзённых кірмашоў у год: на «сьвяты рускія» — Хрышчэньне, Сьвятога Ільлю, на 12-ю пятніцу па Вялікадні, Узьвіжаньні Сьвятога Крыжа. Мястэчка было невялікім, мела лінейную забудову і разьмяшчалася ўздоўж дарогі з Амсьціслава ў Крычаў. На яго паўночнай ускраіне, бліжэй да Амсьціслава, стаяла царква (Сьвяты Пасад), памянёная ў 1724 годзе[1]. Апроч таго, тут збудавалі драўляную сынагогу.
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Казімераў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. У сярэдзіне XIX ст. мястэчка ўвайшло ў склад Амсьціслава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мяцельскі А. Казіміраў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 252.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
|