Пятровічы (Расея)
| Пятровічы лац. Piatrovičy рас. | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Расея |
|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Смаленская вобласьць |
| Муніцыпальны раён | Шумяцкі |
| Першыя згадкі | 1403 |
| Дата заснаваньня | 1403 |
| Геаграфія | |
| Плошча | 1,25 км² |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°58′35″ пн. ш. 32°09′46″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 265 чал. (2007) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +7 48133 |
| Паштовы індэкс | 216430 |
| Нумарны знак | 67 |
| Пятровічы на мапе Расеі Пятровічы | |
Пятровічы — вёска ў Расеі, на левым беразе ракі Чорнай Немкі. Уваходзіць у склад Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 265 чалавек. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Шумячаў.
Пятровічы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы пісьмовы ўпамін пра Пятровічы датуецца 1450 годам сярод зямельных наданьняў вялікага князя Казімера[1]. Пад 1710 годам Пятровічы ўпершыню ўпамінаюцца як мястэчка Амсьціслаўскага ваяводзтва, уладаньне Валовічаў. У 1719 годзе зь мястэчка выплачвалася чопавае ў памеры 190 злотых.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пятровічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. У 1783—1785 гадох у мястэчку было 60 двароў. Пятровічы мелі квартальную забудову, аснову якой складаў Рынак царквой Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла[2].
На 1887 год у Пятровічах было 132 дамы (63 хрысьціянскія і 69 юдэйскіх), дзеялі царква і малітоўны дом, працавалі гарбарня, вадзяны млын і фолюш.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пятровічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Пятровічы не вярнулі БССР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVIII стагодзьдзе: 1783—1785 гады — 288 чал.[3]
- XIX стагодзьдзе: 1880 год — 1035 чал. (499 муж. і 536 жан.), зь іх 329 праваслаўных, 1 каталік і 705 юдэяў[4]
- XX стагодзьдзе: 1998 год — 215 чал.[5]
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 265 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Пятровічах захаваўся старажытны курган і рэшткі сядзібнага парку.
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл
- Сядзіба
- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Айзэк Азімаў (1920—1992) — амэрыканскі біяхімік і пісьменьнік навуковай фантастыкі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Мяцельскі А. Пятровічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 382.
- ^ Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Менск, 2008. № 23.
- ^ Мяцельскі А. Пятровічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 383.
- ^ Krzywicki J. Pietrowicze // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 116.
- ^ Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
- Смоленская область: Энциклопедия в 2 т. / Редкол.: Г. С. Меркин (отв. ред.) и др. Т. 2: А—Я. — Смоленск: СПГУ, 2003. — 624 с.
| ||||||||