Перайсьці да зьместу

Духаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Духаўшчына
лац. Duchaŭščyna
Населены пункт
Вуліца места
Вуліца места
Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён Духаўшчынскі
Першыя згадкі 1675
Дата заснаваньня 1675
Геаграфія
Плошча 11 км²
Вышыня НУМ 220 м
Часавы пас
Каардынаты 55°12′ пн. ш. 32°25′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 4137 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 48166
Паштовы індэкс 216200
Нумарны знак 67
Духаўшчына на мапе Расеі
Духаўшчына
Духаўшчына
Духаўшчына

Духаўшчы́на — места ў Расеі, на рацэ Восьціцы. Адміністрацыйны цэнтар Духаўшчынскага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 4184 чалавекі. Знаходзіцца за 57 км на паўночны ўсход ад Смаленску, за 23 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Ярцава.

Духаўшчына — места гістарычнай Смаленшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Маскоўскай дзяржавай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У XIII — пачатку XIV ст. на месцы сучаснай Духаўшчыны існаваў жаночы манастыр Сьвятога Духа. У XV ст. вакол манастыра сфармавалася Духаўская слабада. Паселішча ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і было цэнтрам Рудзкай воласьці.

З пачаткам вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай у 1654 годзе Духаўшчыну захапілі маскоўскія войскі.

Пад уладай Маскоўскай дзяржавы і Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Згодна з Андрусаўскім замірэньнем 1667 году Духаўшчына апынулася ў складзе Маскоўскай дзяржавы. У 1777 годзе яна атрымала статус места і павятовага цэнтру Смаленскай губэрні.

12 лютага 1863 году зьявіўся праект мескага гербу «ў срэбным полі чырвоныя ружы»[1]. Паводле афіцыйных зьвестак за 1866 год, беларусы складалі 78,71% насельніцтва Духаўшчынскага павету, «сумесь беларусаў і расейцаў» — 15,9%[2]. У канцы XIX ст. у месьце было 468 будынкаў, дзеялі 4 царквы, працавалі расейскія жаночая прагімназія, меская вучэльня і царкоўна-прыходзская школа, шпіталь, бібліятэка, гарбарня і цагельня.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Духаўшчына абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, дзе стала цэнтрам павету («падраёну») Смаленскага раёну[3]. Аднак 16 студзеня Масква адабрала места разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У Другую сусьветную вайну з 15 ліпеня 1941 да 19 верасьня 1943 году Духаўшчына знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

  • XIX стагодзьдзе: 1863 год — 3656 чал., у тым ліку 15 каталікоў[4]
  • XX стагодзьдзе: 1992 год — 5,8 тыс. чал.[5]
  • XXI стагодзьдзе: 2017 год — 4184 чал.

Ільнозавод, прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Царква Сьвятога Духа (1811—1819)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Царква саборная Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)
  1. Цітоў А. Геральдыка Беларускіх местаў. — Менск, 1998. С. 160.
  2. Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. 40: Смоленская губерния. — СПб., 1868. С. 60.
  3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Вільня, 2002.
  4. Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 207.
  5. Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]