Ершыцкі раён
| Ершыцкі раён | |
| Ершичский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ершычы |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва (2008) | 8052 |
| Плошча | 1039 км² |
| Месцазнаходжаньне Ершыцкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +4 |
| Тэлефонны код | +7 48155 |
| Код аўтам. нумароў | 67 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Е́ршыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў паўднёвай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — сяло Ершычы.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну — 1039 км². Тэрытарыяльна раён мяжуе: з Шумяцкім раёнам на паўночным захадзе, Рослаўскім раёнам на паўночным усходзе, Бранскай вобласьцю на поўдні і ўсходзе і Беларусьсю на захадзе.
На тэрыторыі раёну знаходзіцца крайні паўднёвы пункт вобласьці — за 5 км на поўдзень ад вёскі Пятроўка Руханскага сельскага паселішча (53°24′49″ пн. ш. 32°47′06″ у. д.HGЯO).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утвораны ў 1929 годзе на тэрыторыі часткі Рослаўскага павету Смаленскай губэрні. Расфармаваны ў 1932 годзе, тэрыторыя перададзеная Рослаўскаму і Клятнянскаму раёнам. Ізноў арганізаваны ў 1935 годзе. У 1963 годзе далучаны да Шумяцкага раёну. У існым выглядзе канчаткова створаны ў 1972 годзе.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва на 2008 год — 8052 чал.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне маецца 9 сельскіх паселішчаў:
Сельскія паселішчы
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Найбольш значныя галіны прамысловай вытворчасьці — апрацоўка драўніны, вытворчасьць харчовых прадуктаў, тэкстыльная і швацкая вытворчасьць. Лідэр у апрацоўчай вытворчасьці — філія ТАА «Шклозавод Ворга».
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Злучэньне з абласным цэнтрам ажыцьцяўляецца па аўтамагістралях праз м. Рослаў. Найбліжэйшая чыгуначная станцыя Понятоўка знаходзіцца за 25 км ад с. Ершычы на чыгуначнай лініі Масква — Магілёў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Нараджэньня Божай Маці ў в. Корсікі
- Царква Ўшэсьця Гасподняга ў в. Кузьмічы
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ершыцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||