Ельнянскі раён
| Ельнянскі раён | |
| Ельнинский район | |
![]() | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ельня |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва (2005) | 15 784 |
| Плошча | 1808,15 км² |
| Месцазнаходжаньне Ельнянскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48146 |
| Код аўтам. нумароў | 67 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Ельнянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым усходзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ельня.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну — 1808,15 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Дарагабускім раёнам, на паўночным усходзе з Угранскім, на захадзе з Глінкаўскім, на паўднёвым захадзе з Пачынкаўскім, на поўдні з Рослаўскім. На ўсходзе раён мяжуе з Калускай вобласьцю.
На тэрыторыі раёну, на тарфяным балоце «Блакітны мох» знаходзіцца выток ракі Дзясны. Таксама па тэрыторыі раёну цякуць наступныя рэкі: Ужа — левы прыток Дняпра, выток знаходзіцца на паўночны захад ад Ельні, Страна — правы прыток Дзясны, Угра — прыток Акі, Усія — левы прыток Угры, Дземіна — правы прыток Угры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Утварэньне Ельнянскага павету адбылося ў 1775 годзе. У 1928 годзе павет быў скасаваны, а ў 1929 годзе створаны Ельнянскі раён.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва на 2005 год — 15 784 чалавекі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне маецца 1 мескае і 10 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча
Сельскія паселішчы
- Бабровіцкае сельскае паселішча
- Каробецкае сельскае паселішча
- Леанідаўскае сельскае паселішча
- Мазоўскае сельскае паселішча
- Малышаўскае сельскае паселішча
- Муцішчанскае сельскае паселішча
- Наваспаскае сельскае паселішча
- Пронінскае сельскае паселішча
- Раджэственскае сельскае паселішча
- Цярэнінскае сельскае паселішча
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз тэрыторыю раёну праходзіць аднакалейная чыгуначная цеплавозная лінія: Смаленск — Сухінічы. Рэгіянальныя аўтамабільныя дарогі Р137 Сафонава (М1) — Дарагабуж — Ельня — Рослаў (А101), Р96 Новааляксандраўскі (А101) — Спас-Дземенск — Ельня — Пачынак.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Маці Божай Ціхьвінскай у мяст. Нова-Спаскае
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Уварава (колішняе Лазарава Гарадзішча)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ельнянскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||
