Сафонава (горад)
| Сафонава рас. па-расейску: Сафоново | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Смаленская вобласьць | ||
| Муніцыпальны раён | Сафонаўскі | ||
| Першыя згадкі | 1859 | ||
| Дата заснаваньня | 1859 | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Кіраўнік адміністрацыі | Вячаслаў Балалаеў[d] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 213 м | ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 55°06′ пн. ш. 33°15′ у. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +7 +7 48142 | ||
| Паштовы індэкс | 21550х | ||
| Нумарны знак | 67 | ||
| Сайт | admin-safonovo.ru | ||
| Сафонава на мапе Расеі Сафонава | |||
Сафо́нава (па-расейску: Сафоново) — горад у Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар Сафонаўскага раёну. Разьмешчаны на левым беразе ракі Вапец (басэйн Дняпра), за 102 км ад Смаленску.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад атрымаў сваю назву ад вёскі Сафонава. Назва вёскі ўтворана ад каляндарнага імя Сафонія, што азначае: «якога ахінае Бог».

Вызначальную ролю для разьвіцьця раёну і гораду адыграла будаўніцтва Маскоўска-Берасьцейскай чыгункі. 20 верасьня (2 кастрычніка па новым стылі) 1870 году з Масквы ў Смаленск прайшоў першы цягнік. Штуршком для разьвіцьця гораду стала станцыя Дарагабуж, названая па бліжэйшым горадзе ад станцыі. Сафонава ўзьнікла як пасёлак пры станцыі Дарагабуж.
З 1 кастрычніка 1929 году пасёлак становіцца цэнтрам Сафонаўскага раёну. Вёска Сафонава была за 10 км ад станцыі. Месцазнаходжаньне раённага цэнтру зусім не зьвязанае зь вёскай Сафонава, якая дала назву раёну і будучаму гораду. Гэты тапанімічны парадокс захоўваўся да 7 кастрычніка 1938 году, калі прыстанцыйны пасёлак атрымаў статус рабочага пасёлка і назву Сафонава.
Напрыканцы 1940-х гадоў пачалося бурнае прамысловае разьвіцьцё раёну, падставай для чаго стала шырокамаштабная распрацоўка радовішчаў бурага вугалю. У 1948 годзе Савет Міністраў СССР прыняў пастанову аб стварэньні паліўна-энэргэтычнай базы для паўночна-заходняга эканамічнага раёну краіны. Было прынятая пастанова аб будаўніцтве шахтаў у раёне станцыі Сафонава. Усяго намячалася пабудаваць 28 шахт.
Будаўніцтва шахт прывяло да хуткага разьвіцьця працоўнага пасёлку Сафонава. У кароткі час ён вырас у сапраўдны горад, 8 траўня 1952 году Сафонава афіцыйна быў прысвоены статус гораду абласнога падпарадкаваньня.
Да канца 1950-х гадоў высьветлілася, што пры ацэнцы пэрспэктыў прамысловай распрацоўкі Сафоновского радовішча бурага вугалю дапушчаныя пралікі. У выніку было прынятая пастанова зачыніць шахты і на іх базе ствараць прамысловыя прадпрыемствы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||||||||