Красьнянскі раён (Смаленская вобласьць)
| Красьнянскі раён | |
| Краснинский район | |
Герб | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Красны |
| Улучае | 13 муніцыпальных утварэньняў |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва (2007) | 14 573 |
| Шчыльнасьць | 9,67 чал./км² |
| Плошча | 1,5077 тыс. км² (18-е месца) |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +3 |
| Тэлефонны код | +7 48145 |
| Код аўтам. нумароў | 67 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Кра́сьнянскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэньне) на захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Красны.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну складае 1,5077 тыс. км².
Мяжуе на поўначы з Руднянскім раёнам, на ўсходзе са Смаленскім раёнам, на поўдні з Манастыршчанскім раёнам, на захадзе зь Беларусяй.
Галоўным чынам раён знаходзіцца ў межах Смаленска-Красьнянскага ўзвышша. У паўночнай частцы цячэ Дняпро з прытокам Мярэя. Глебы ў раёне дзярнова-сярэднепадзолістыя, што фармуюцца на лёсавідных суглінках, пясках і супясках. Лясы займаюць 29,3 % тэрыторыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Красьнянскі павет утвораны ў 1775. У 1929 на тэрыторыі былых Красьнянскага і Аршанскага паветаў Смаленскай губэрні ўтвораны Красьняняскі раён. У 1963 раён скасавалі, тэрыторую далучылі да Смаленскага раёну. Адноўлены ў канчатковым выглядзе ў 1965.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва — 14 573 чалавек (2007).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раёне маецца 1 мескае і 11 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы
Сельскія паселішчы
- Валаедаўскае сельскае паселішча
- Віктараўскае сельскае паселішча
- Воўкаўскае сельскае паселішча
- Глыбокінскае сельскае паселішча
- Гусінскае сельскае паселішча
- Кастрычніцкае сельскае паселішча
- Красноўскае сельскае паселішча
- Малееўскае сельскае паселішча
- Манькаўскае сельскае паселішча
- Нейкаўскае сельскае паселішча
- Паўлаўскае сельскае паселішча
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чыгуначная магістраль Масква — Берасьце. Аўтадарога М1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
| |||||||||||||
