Манастыршчанскі раён
| Манастыршчанскі раён | |
| Монастырщинский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Манастыршчына |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва (2007) | 12 468 |
| Плошча | 1513,75 км² |
| Месцазнаходжаньне Манастыршчанскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48148 |
| Код аўтам. нумароў | 67 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Манасты́ршчанскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Манастыршчына.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Плошча раёну — 1513,75 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным захадзе з Красьнянскім, на паўночным усходзе з Смаленскім, на ўсходзе з Пачынкаўскім, на паўднёвым усходзе з Хаславіцкім раёнамі Смаленскай вобласьці. На паўднёвым захадзе і захадзе раён мяжуе зь Беларусьсю.
Раён разьмяшчаецца на Смаленска-Красьнянскім узвышшы. Водападзел ракі Дняпро і Сажа. Паўднёвая частка раёну ў Сожаўскай нізіне. Асноўная рака — Віхра.
На падвышаных, добра дрэнажаваных водападзельных дзялянках пераважаюць дзярнова-сярэднепадзолістыя глебы на лёсападобных суглінках і марэне. У паніжэньнях рэльефу звычайныя дзярнова-сільнападзолістыя забалочаныя і дзярновыя забалочаныя, у далінах рэчак — абалонавыя глебы. Лясы займаюць 11,1 % тэрыторыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1929 годзе паўстаў Манастыршчанскі раён з цэнтрам у Манастыршчыне.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Колькасьць насельніцтва на 2007 год — 12 468 чал., у тым ліку сельскага 8236 чал.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У раёне маецца 1 мескае і 9 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча
Сельскія паселішчы
- Барсукоўскае сельскае паселішча
- Гогалеўскае сельскае паселішча
- Дабрасельскае сельскае паселішча
- Любавіцкае сельскае паселішча
- Новаміхайлаўскае сельскае паселішча
- Слабадзкое сельскае паселішча
- Татарскае сельскае паселішча
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Ўшэсьця Гасподняга ў в. Мягновічы
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Манастыршчанскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||