Пячэрск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пячэрск
лац. Piačersk
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Смаленская вобласьць
Муніцыпальны раён: Хаславіцкі
Сельскае паселішча: Пячэрскае
Насельніцтва: 19 чал. (2007)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: 48140
Паштовы індэкс: 216643
Нумарны знак: 67
Геаграфічныя каардынаты: 54°9′5″ пн. ш. 32°15′33″ у. д. / 54.15139° пн. ш. 32.25917° у. д. / 54.15139; 32.25917Каардынаты: 54°9′5″ пн. ш. 32°15′33″ у. д. / 54.15139° пн. ш. 32.25917° у. д. / 54.15139; 32.25917
Пячэрск на мапе Расеі
Пячэрск
Пячэрск
Пячэрск

Пячэрсквёска ў Расеі, на беразе ручая Чарняўкі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча Хаславіцкага раёну Смаленскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 19 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Хаславічаў, за 25 км на захад ад чыгуначнай станцыі Крапівенская (лінія СмаленскРослаў); за 25 км на захад ад аўтамабільнай дарогі ВіцебскАрол.

Пячэрск — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, на этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Пячэрск упамінаецца ў XVIII ст. як мястэчка ў Амсьціслаўскім ваяводзтве. У 1719 годзе зь мястэчка выплачвалася чопавага на 30 злотых. У 1724 годзе Пячэрскам валодаў амсьціслаўскі гродзкі судзьдзя Міхал Чудоўскі.

Інвэнтар 1739 адзначае ў Пячэрскам 15 хрысьціянскіх, 12 юдэйскіх, 2 царкоўныя і 15 пустых пляцаў. Мястэчка было нязначным, таму ў іншым дакумэнце 1739 году называецца «весьсю Пячэрскам пад дваром Хамініцкім»[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Пячэрск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Амсьціслаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1783—1785 гадох у мястэчку было 67 дамоў. Пячэрск меў лінейную забудову з царквой Раства Багародзіцы[2].

На 1887 год у Пячэрску было 46 дамоў. Адзін з жыхароў займаўся кравецкім промыслам.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пячэрск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Пячэрск не вярнулі БССР.

У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да верасьня 1943 году Пячэрск знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1783—1785 гады — 434 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1887 год — 278 чал.[3]
  • XXI стагодзьдзе: 2007 год — 19 чал.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мяцельскі А. Пятровічы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 383.
  2. ^ Мяцельскі А. Мястэчкі Мсціслаўскага ваяводства XVI—XVIII стст. // Гістарычна-археалагічны зборнік. Менск, 2008. № 23.
  3. ^ Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 73.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]