Шумяцкі раён
| Шумяцкі раён | |
| Шумячский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Шумячы |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва (2007) | 13 580 |
| Плошча | 1367,71 км² |
| Месцазнаходжаньне Шумяцкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48133 |
| Код аўтам. нумароў | 67 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Шумяцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Шумячы.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну — 1367,71 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на паўночным усходзе з Пачынкаўскім, на паўночным захадзе з Хаславіцкім, на поўдні зь Ершыцкім, на ўсходзе з Рослаўскім раёнамі Смаленскай вобласьці. На захадзе раён мяжуе зь Беларусьсю.
Раён разьмяшчаецца Асьцёрскай і Іпуцкай раўнінах. Глебы ў раёне дзярнова-сярэдне- і слабападзолістыя. Лясы займаюць 40,6% тэрыторыі, галоўным чынам хваёвыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ўтвораны ў 1929 годзе з частак тэрыторыяў Клімаўскага і Амсьцісьлаўскага паветаў Магілёўскай губэрні і Рослаўскага павету Смаленскай губэрні.
У красавіку 2014 году падрыхтаваная пэтыцыя[1] да адміністрацыі Шумяцкага раёну і адміністрацыі Смаленскай вобласьці аб неабходнасьці правядзеньня рэфэрэндуму аб уваходжаньні Шумяцкага раёну Смаленскай вобласьці ў склад Рэспублікі Беларусь.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва — 13 580 чал., у тым ліку сельскага 9010 чал. (2007).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне маецца 1 мескае і 7 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча
Сельскія паселішчы
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьв. Мікалая ў в. Новае Засельле
- Царква Сьв. Міхала Арханёла ў в. Студзянец
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьмітрок Астапенка (1910, в. Сяргееўка — 1944) — рэпрэсаваны беларускі паэт, перакладнік
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Шумяцкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||