Пачынкаўскі раён
| Пачынкаўскі раён | |
| Починковский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Пачынак |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва (2007) | 35 600 |
| Плошча | 2380,75 км² |
| Месцазнаходжаньне Пачынкаўскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48149 |
| Код аўтам. нумароў | 67 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Пачынкаўскі раён, Пачынкоўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Пачынак.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну — 2380,75 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы з Кардымаўскім, на паўночным захадзе са Смаленскім, на захадзе з Манастыршчынскім, на паўднёвым захадзе з Хаславіцкім, на поўдні з Шумяцкім, на паўднёвым усходзе з Рослаўскім, на ўсходзе зь Ельнянскім, на паўночным усходзе з Глінкаўскі раёнамі Смаленскай вобласьці.
Цэнтральная і ўсходняя частка раёну ляжыць на Смаленскім узвышшы, паўночная і паўднёвая ў Верхнедняпроўскай і Сожаўска-асьцёрскай нізінах адпаведна. Глебы ў раёне дзярнова-сярэднепадзолістыя і дзярнова-сільнападзолістыя, у нізінах — дзярнова-падзолістыя забалочаныя. Лясы займаюць 16,1 % тэрыторыі.
Рэкі раёну: Дняпро, Хмара, Сож. Найбуйнейшае возера — Лагоўскае (11 га).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раён утвораны ў 1929 годзе з частак Смаленскага, Красьнянскага, Ельнянскага і Рослаўскага паветаў Смаленскай губэрні.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва на 2007 год — 35 600 чал., у тым ліку сельскага 22 636 чал.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне маецца 1 мескае і 16 сельскіх паселішчаў:
Мескае паселішча
Сельскія паселішчы
- Васькоўскае сельскае паселішча
- Данькаўскае сельскае паселішча
- Іванаўскае сельскае паселішча
- Клімшчанскае сельскае паселішча
- Княжынскае сельскае паселішча
- Ласьнянскае сельскае паселішча
- Ленінскае сельскае паселішча
- Лысоўскае сельскае паселішча
- Мурыгінскае сельскае паселішча
- Перасьнянскае сельскае паселішча
- Прудкоўскае сельскае паселішча
- Стадалішчанскае сельскае паселішча
- Стрыгінскае сельскае паселішча
- Чырвоназнаменскае сельскае паселішча
- Шаталаўскае сельскае паселішча
- Шмакаўскае сельскае паселішча
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чыгуначная магістраль Рыга — Арол. Паралельна да яе аўтадарога А141 Арол — Віцебск.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Хутар Загор’е — малая радзіма Аляксандра Твардоўскага.
- Царква Ўвядзеньня Ўва Храм Прасьв. Багародзіцы ў в. Дакудава.
- Царква Сьв. Мікалая ў в. Церашок.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Пачынкаўскі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||