Парэцкі раён (Смаленская вобласьць)
| Парэцкі раён | |
| Демидовский район | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Смаленскую вобласьць |
| Адміністрацыйны цэнтар | Парэчча |
| Дата ўтварэньня | 1929 |
| Насельніцтва (2007) | 16 776 |
| Плошча | 2512,16 км² |
| Месцазнаходжаньне Парэцкага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC +3 |
| Тэлефонны код | +7 48147 |
| Код аўтам. нумароў | 67 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Парэцкі раён (афіцыйная назва — Дзямі́даўскі раён) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Смаленскай вобласьці Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Парэчча.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну — 2512,16 км².
Тэрытарыяльна раён мяжуе: на поўначы зь Цьвярской вобласьцю, на паўночным захадзе зь Вяліскім раёнам, на паўднёвым захадзе і захадзе з Руднянскім раёнам, на поўдні са Смаленскім раёнам, на ўсходзе з Духаўшчынскім раёнамі Смаленскай вобласьці.
У паўднёва-ўсходняй частцы раёну знаходзіцца ўскраіна Духаўшчынскага ўзвышша. У паўночна-ўсходняй частцы Ельшанска-Сьвіцкая нізіна. Па тэрыторыі раёну цячэ некалькі рэчак: Каспля, Вятша, Палоўя, Баражанка, Ельша. Азёры: Сапша, Дго, Бакланаўскае, Рытае, Ласосна, Чысьцік, Лашам’е, Мутнае, Дзівінскае, Акатпўскае, Шчупаковае. Глебы ў раёне пяскова-суглінкавыя дзярнова-слаба- і сярэднепадзолістыя, у паніжэньнях тло складаюць паўбалатовыя дзярнова-падзоліста-глеевыя, тарфяна-падзоліста-глеевыя і тарфяныя. Лясы займаюць 58,4 % тэрыторыі.
На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Смаленскае паазер’е, з унікальнымі азёрамі і карэннымі лясамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ад пачатку тады яшчэ Парэцкі павет быў створаны ў 1775 годзе. У 1918 годзе павет, у зьвязку зь перайменаваньнем места Парэчча ў Дзямідаў, пачаў звацца Дзямідаўскім. Канчаткова раён утвораны ў 1929 годзе з былых Парэцкага і часткі Духаўшчынскага паветаў Смаленскай губэрні.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Колькасьць насельніцтва на 2005 год — 16 776 чалавек.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У раёне маецца 2 мескія і 15 сельскіх паселішчаў:
Мескія паселішчы
Сельскія паселішчы
- Бакланаўскае сельскае паселішча
- Барадзінскае сельскае паселішча
- Баркоўскае сельскае паселішча
- Вераб’ёўскае сельскае паселішча
- Дуброўскае сельскае паселішча
- Жычыцкае сельскае паселішча
- Забор’еўскае сельскае паселішча
- Закруцкае сельскае паселішча
- Закусьцішанскае сельскае паселішча
- Карцаўскае сельскае паселішча
- Перасудзкае сельскае паселішча
- Палуянаўскае сельскае паселішча
- Слабадзкое сельскае паселішча
- Цітаўшчынскае сельскае паселішча
- Шапаўскае сельскае паселішча
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Ўшэсьця Гасподняга ў мяст. Пржавальскае (колішняя Слабада).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Парэцкі раён (Смаленская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| |||||||||||||