Глыбач

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Возера
Глыбач
Краіна Беларусь
Плошча 0,17 км²
Плошча вадазбору 1 км²
Максымальная глыбіня 18,5 м
Найбольшая даўжыня 0,65 км
Найбольшая шырыня 0,39 км
Даўжыня берагавой лініі 1,66 км
Аб’ём вады 1,08 млн м³
Каардынаты 55°13′46.77″ пн. ш. 28°59′21.53″ у. д. / 55.2296583° пн. ш. 28.9893139° у. д. / 55.2296583; 28.9893139Каардынаты: 55°13′46.77″ пн. ш. 28°59′21.53″ у. д. / 55.2296583° пн. ш. 28.9893139° у. д. / 55.2296583; 28.9893139
Глыбач на мапе Беларусі
Глыбач
Глыбач
Глыбач

Глыбач — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 24 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Бярозава, на паўночны ўсход ад возера Бярозаўскае.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Глыбачу складае 0,17 км². Найбольшая глыбіня возера — 18,5 м. Даўжыня возера — 0,65 км, найбольшая шырыня — 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,66 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,08 млн м³, плошча вадазбору возера — 1 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 13 м, знаходзяцца пад хмызьняком. На захадзе і поўдні вышыня схілаў складае 2—4 м.

Берагі возера супадаюць з схіламі. На поўначы і захадзе берагі нізкія.

З Глыбачу выцякае ручай у возера Бярозаўскае.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1..