Перайсьці да зьместу

Кубліцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ку́бліцкі сельсаветадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Кублічы.

20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Ўшацкага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з чэрвеня 1935 году — Лепельскай, з 15 студзеня 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году — Полацкай, з 8 студзеня 1954 году — Віцебскай). 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўшацкаму раёну.

8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету ўключаны 11 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Селішчанскага сельсавету ў межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Агра-Селішча».[1]