Лешва
Выгляд
Возера
Лешва
Лешва |
Лешва — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Ушачаў, за 1,5 км на паўночны захад ад вёскі Банькава, за 200 м на ўсход ад возера Матырына, сярод лесу.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Вушача. Плошча Лешвы складае 0,02 км². Даўжыня возера — 0,29 км, найбольшая шырыня — 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі — 0,52 км.
Вадаём аддзелены на захадзе ад возера Матырына ўзгоркамі, вышыня якіх складае 5 м. На поўдзень ад возера і часткова ўздоўж берага знаходзіцца забалочаны лес.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.