Генадзь Аўласенка
Выгляд
Генадзь Пятровіч Аўласенка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 жніўня 1955 (69 гадоў) в. Ліпавец, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць, БССР |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт, драматург |
Гады творчасьці | 1998-наш час |
Жанр | фантастыка |
Мовы | беларуская, расейская |
aulasenka.ho.ua |
Генадзь Пятровіч Аўласенка (16 жніўня 1955, в. Ліпавец, Ушацкі раён, Віцебская вобласьць, БССР) — беларускі пісьменьнік, паэт ды драматург.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1972 г. закончыў Ушацкую сярэднюю школу, служыў у Савецкай арміі. Закончыў біялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1984). Некаторы час жыў і працаваў у Якутыі і Забайкальлі. З 1984 г. жыве ў г. Ігумен Менскай вобласьці, працуе настаўнікам у Вайнілаўскай базавай школе Ігуменскага раёну. Чалец Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 1999 г. Жанаты, мае дзьвюх дачок.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Час збіраць камяні: Вершы, паэмы. Мінск. 2003. 86 с.
- История вместо математики. Мистический триллер. Минск. 2008. 190 с.
- Удивительные приключения маленького Ветерка из Вентилятора. Сказка. Минск: 2009. 125 с.
- Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак. Казачная аповесць. Мінск. 2009. 58 с.
- Дзікія кошкі Барсума. Мінск: 2009. 383 с.
- Новые приключения маленького Ветерка из Вентилятора. Сказка. Минск. 2010. 140 с.
- Азы вершаскладання. Дапаможнік для пачынаючых паэтаў. Мінск: 2011. 163 с.
- Ключ, які нічога не адмыкае. Мінск, Мастацкая літаратура, 2014. Зборнік апавяданняў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аўласенка Генадзь. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Ушацкага раёна. Мінск. 2003. С. 544.
- Урбан І. Першая кніга [«Час збіраць камяні»] // Патрыёт. Ушачы. 30 ліпеня 2003.