Лешна (возера)
Выгляд
Возера
Лешна
Лешна |
Лешна — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Ушачаў, на захад ад вёскі Любжына.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Лешны складае 0,3 км². Найбольшая глыбіня возера — 11,8 м. Даўжыня возера — 0,7 км, найбольшая шырыня — 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі — 2 км.
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3 м, знаходзяцца пад лесам. На паўночным захадзе, захадзе і паўднёвым захадзе вышыня схілаў складае да 18 м. На ўсходзе і поўначы схілы знаходзяцца пад хмызьняком.
Лешна злучанае пратокай з возерам Жэнна.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1