Ушацкія азёры
Ушацкія азёры (Ушацкая група азёр) — група азёр Беларусі, разьмешчаных ва Ўшацкім раёне, а таксама часткова Полацкім і Лепельскім раёнах Віцебскай вобласьці Беларусі. Група знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка.
Да Ўшацкай групы азёр належаць больш за 60 азёраў, агульная плошча якіх складае больш за 75 км², а агульны аб’ём вады — 350 млн м³. Плошча вадазбору групы складае 803 км². Тэрыторыі вадазбору пераважна разараныя і прадстаўленыя шэрагам ледавіковых і водна-ледавіковых формаў рэльефу.
Да ліку найбольш значных азёраў групы належаць:
- Чарсьцьвяцкае
- Павульскае
- Атолава
- Паўазер’е
- Янова
- Бярозаўскае
- Крывое
- Гомель
- Замошша
- Вяркудзкае
- Суя
- Мугірына
- Зашчаты
- Туроўля
- Турасы
- Оршына
- Любжынскае
- Урода
Азёры групы маюць розныя тыпы катлавінаў, якія акружаныя озавымі градамі і камавымі ўзвышшамі, часьцяком парослымі лесам. Азёры злучаныя шматлікімі невялікімі рэчкамі, ручаямі, канавамі. Праз шэраг азёраў працякае рака Дзіва.
На возеры Гомель пабудаваная плаціна, якая дапамагае рэгуляваць узровень вады ў групе.
Ушацкія азёры зьяўляюцца месцам турызму і адпачынку. Возера Крывое зьяўляецца эталёнам чыстых мэзатрофных вадаёмаў і аб’яўленае азёрным заказьнікам.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |