Адворанскае возера
Выгляд
Возера
Адворанскае возера
± Адворанскае возера |
Адво́ранскае возера — возера ў Ушацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 26 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 200 м ад вёскі Адворня.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча возера Адворанскае складае 0,25 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня возера — 0,88 км, найбольшая шырыня — 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі — 2,15 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,96 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,3 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3—5 м. На паўднёвым захадзе вышыня схілаў сягае да 8 м. Берагі возера сплавінныя.
Дно вадаёма высланае сапрапэлеам.
Возера Адворанскаге зарастае надводнай расьліннасьцю да глыбіні 1,5—2 м, шырыня паласы зарастаньня складае да 35 м.
З возера выцякае ручай у возера Янова.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адворанскае возера // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 31
- Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю.А. Тарэеў, У.І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007.