Астравіта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Астравіта
Краіна Беларусь
Плошча 0,35 км²
Плошча вадазбору 6,85 км²
Максымальная глыбіня 7,7 м
Найбольшая даўжыня 1,22 км
Найбольшая шырыня 0,5 км
Каардынаты 55°13′45″ пн. ш. 29°0′16″ у. д. / 55.22917° пн. ш. 29.00444° у. д. / 55.22917; 29.00444Каардынаты: 55°13′45″ пн. ш. 29°0′16″ у. д. / 55.22917° пн. ш. 29.00444° у. д. / 55.22917; 29.00444
Астравіта на мапе Беларусі
Астравіта
Астравіта
Астравіта

Астраві́та — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, за 2 км на паўночны ўсход ад возера Бярозаўскага.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянкі. Плошча Астравіты складае 0,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня возера — 1,22 км, найбольшая шырыня — 0,5 км. Плошча вадазбору возера — 6,85 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—15 м, разараныя. Берагі возера пясчаныя. На поўначы і на захадзе берагі сплавінныя.

Возера мае 3 выспы, агульная плошча якіх складае 2 га (0,02 км²).

Возера злучанае ручаямі з азёрамі Плацішна і Плесна.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 44