Сарочынскі сельсавет
| Сарочынскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Сарочына[d] |
| Дата ўтварэньня | 20 жніўня 1924 |
| Насельніцтва |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Код аўтам. нумароў | 2 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Саро́чынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сарочына.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Ўшацкага раёну Полацкай акругі (да 26 ліпеня 1930 году, з чэрвеня 1935 году — Лепельскай, з 15 студзеня 1938 году — Віцебскай вобласьці, з 20 верасьня 1944 году — Полацкай, з 8 студзеня 1954 году — Віцебскай). 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны. 30 ліпеня 1966 году сельсавет перададзены адноўленаму Ўшацкаму раёну.
8 красавіка 2004 году ў склад сельсавету ўключаны 16 сельскіх населеных пунктаў скасаванага Мосарскага сельсавету, выключаны зь яго складу 15 сельскіх населеных пунктаў у межах сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыву «Навасельле-Агра» (перададзеныя Вяркудзкаму сельсавету) і вёска Градзянец (Ушацкаму сельсавету).[2]
23 чэрвеня 2005 году са складу Вяркудзкага сельсавету была выключана частка тэрыторыі агульнай плошчай 6500 гектараў, зь сельскімі населенымі пунктамі — Альшаны, Бутава, Гвазды, Жывалака, Забалацьце, Івахнава, Казьяне, Калужчына, Латышова, Ляхі, Мажэйчына, Пілатоўшчына, Пяскі, Слабада, Чарсьцьвяды і перададзена ў склад Сарочынскага сельсавету.[3]
19 жніўня 2011 году ліквідаваная вёска Гарадок[4], якая ўвайшла ў склад Ушачаў[5].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 студзеня 1947 году — 42
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ↑ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 8 красавіка 2004 г. №55 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёнаў Віцебскай вобласьці» (рас.)
- ↑ Рашэньне Віцебскага абласнога Савету дэпутатаў ад 23.06.2005 №132 (рас.)
- ↑ «Об упразднении сельских населенных пунктов Ушачского района». Решение Ушачского районного Совета депутатов от 19 августа 2011 г. № 81 (рас.)
- ↑ «Об изменении границ городского поселка Ушачи, Сорочинского и Ушачского сельсоветов Ушачского района». Решение Витебского областного Совета депутатов от 14 апреля 2011 г. № 104 (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8 С. 19
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 239