Патрыёт (газэта)
Патрыёт | |
Тып | 2 разы на тыдзень |
---|---|
Заснавальнік | Ушацкі раённы выканаўчы камітэт Ушацкі раённы Савет дэпутатаў |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Дзьмітры Раманоўскі |
Заснаваная | 7 лістапада 1930 (94 гады таму) |
Палітыка | Урадавая |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Штаб-кватэра | Ушачы, вуліца Ленінская, 20а |
Наклад | 3000 |
Афіцыйны сайт | belpatriot.by |
Патрыёт — раённая газэта Ушацкага раёну Віцебскай вобласьці. Заснавальнікі газэты: Ушацкі раённы выканаўчы камітэт і Ушацкі раённы Савет дэпутатаў.
Газэта выдаецца ў наваполацкай друкарні, матэрыялы друкуюцца на беларускай і расейскай мовах. Перыядычнасць выхаду — 2 разы на тыдзень, на 8 старонках, фармат — А3.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы нумар выйшаў 7 лістапада 1930 году, і па 1944 год, калі ў ліпені ў вызваленым раёне аднавіўся пастаянны выпуск раёнкі, яна насіла назву «Прымежны калгаснік», бо Ушаччына межавала ў той час з Польшчай. Выпускалася газэта і ў гады нямецка-савецкай вайны, пасьля таго як пачаў дзейнічаць падпольны райкам партыі, аднак перыядычнасьць выхаду не была пастаяннай.
Са студзеня 1945 году па 1962 год (да расфармавання раёну) газэта насіла назву «Сацыялістычны шлях», а са студзеня 1967 году — «Патрыёт»[1].
У газэце працавалі народны мастак Беларусі Віктар Грамыка, пісьменьнікі Сяргей Законьнікаў і Алег Салтук[2].
Рэдактары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- І. Клінаў (1944—1945)
- С. Шаўчук (1945 — лістапад 1953)
- Фёдар Волах
- Дзьмітры Раманоўскі[3]