Валдас Адамкус
Валдас Адамкус | |
па-летувіску: Valdas Adamkus | |
прэзыдэнт Летувы | |
---|---|
12 ліпеня 2004 — 12 ліпеня 2009 | |
Прэм’ер-міністар: |
Зыгмантас Бальчыціс (2006) Гедымінас Кіркілас (2006-2008) Андрус Кубілюс (2008—2009) |
Папярэднік: | Артурас Паўлаўскас (в.а.) |
Наступнік: | Даля Грыбаўскайце |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
3 лістапада 1926[1][2][3] (98 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Альма Адамкене[d][4] |
Бацька: | Ігнас Адамкявічус[d][4] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Ва́лдас Ада́мкус (па-летувіску: Valdas Adamkus; 3 лістапада 1926, Коўна) — летувіскі палітык, прэзыдэнт Летувы з 26 лютага 1998 да 25 лютага 2003 і з 12 ліпеня 2004 да 12 ліпеня 2009. Нарадзіўся 3 лістапада 2016 году ў Коўне. Падчас Другой сусьветнай вайны ўдзельнічаў у руху супраціву. Падчас Нацысцкай акупацыі выдаваў падпольную газэту. Пасьля вяртаньня Саветаў працягнуў барацьбу супраць іх. У ліпені 1944 году з бацькамі зьехаў у Нямеччыну, дзе наведваў лекцыі на факультэце прыродазнаўчых навук Мюнхэнскага ўнівэрсытэту Людвіга-Максыміліяна. У 1948 годзе заваяваў два залатыя і два срэбныя мэдалі на Алімпійскіх гульнях сярод падняволеных нацыяў. У 1949 годзе разам зь сям’ёй эміграваў у ЗША. Пасяліўся ў летувіскай абшчыне ў Чыкага і спачатку працаваў рабочым на аўтазаводзе. У 1951 годзе ажаніўся з Альмай Нутаўрайтэ (Alma Nutautaitė). У 1960 годзе скончыў Ілінойскі інстытут тэхналёгій па спэцыяльнасьці будаўніцтва. У 1950-я — 1960-я быў актыўным дзеячам эмігранцкай палітыкі. Ад 1958 да 1965 году быў намесьнікам старшыні летувіскай эмігранцкай арганізацыі Santara-Šviesa. У 1967 годзе абраны старшынём гэтай арганізацыі. Падчас свайго жыцьця ў ЗША быў актывістам акцый пратэсту супраць акупацыі Летувы, ініцыяваў збор подпісаў пад шэрагам пэтыцый. У 1970 годзе пачаў працаваць у Фэдэральнай Агенцыі ЗША па абароне навакольнага асяродзьдзя (анг. Environment Protection Agency), якая тады адчынілася. Спачатку ўзначальваў цэнтар дасьледаваньня навакольнага асяродзьдзя. У 1971 г. абраны намесьнікам старшыні па Сярэднім Захадзе ЗША, праз 10 гадоў стаў старшынём па гэтым рэгіёне. Сярод ягоных дасягненьняў падчас гэтай працы было паляпшэньне якасьці вады ў Вялікіх азёрах. Таксама дапамагаў у вырашэньні праблем навакольнага асяродзьдзя ва Ўсходняй Эўропе, рабіў кансультатыўныя і іншыя паслугі. На момант свайго звальненьня з Агенцыі па абароне навакольнага асяродзьдзя ў 1997 годзе працаваў там даўжэй за ўсіх кіраўнікоў.
У 1997 годзе аб’явіў пра свой намер вярнуцца ў Летуву, атрымаць летувіскае грамадзянства і балятавацца ў прэзыдэнты. Ня ўсе летувісы прынялі гэтую заяву прыязна. Іншыя ўспрынялі яго як сына летувіскай зямлі, які вяртаўся дадому. Ён атрымаў паразу ў першым туры выбараў прэзыдэнта Летувы, які адбыўся напрыканцы 1997 году. Але ў другім туры, які адбыўся 4 студзеня 1998 году, ён перамог зь перавагай менш за 1 адсотак. Заступіў на пасаду 26 лютага 1998 году. Ён выступаў за далучэньне Летувы да НАТО і Эўразьвязу, але адначасова працаваў над зьмягчэньнем напружанасьці з Расеяй і ўсталяваньня сяброўскіх стасункаў з астатнімі суседзямі Летувы. Ён сутыкнуўся з далейшымі складанасьцямі пост-савецкай эканомікі, але здолеў павялічыць эканамічны рост і паменшыць беспрацоўе. У 2003 годзе Адамкус ня быў пераабраны, атрымаўшы паразу ад Раландаса Паксаса. Стаў амбасадарам добрай волі ЮНЭСКА. На пазачарговых выбарах у 2004 годзе пасьля імпічмэнту Паксаса быў пераабраны прэзыдэнтам Летувы.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікі Крыж Ордэна Ісьляндзкага Сокала, 1998
- Вялікі Крыж Ордэна Сьвятога Олафа, Нарвэгія, 1998
- Ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені, Украіна, 1998
- Ордэн Крыжа зямлі Марыі, Эстонія, 1999
- Кавалер Вялікага крыжа Грэцкага ордэна збавіцеля, 1999
- Рыцар ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай», 1999
- Ордэн Белага арла, Польшча, 1999
- Кавалер pro Merito Melitensi, Мальта, 1999
- Кавалер ордэна Заслугаў, Вугоршчына, 1999
- Вялікі Крыж Ордэна Сяброўства, Казахстан, 2000
- Кавалер ордэна Трох Зорак, Латвія, 2001
- Кавалер Вялікага Крыжа Ордэна Ганаровага легіёну, Францыя, 2001
- Кавалер ордэна Зоркі Румыніі, 2001
- Ордэн Сьв. Мясропа Маштоца, Армэнія, 2002
- Вялікі Крыж Ордэна Белай Ружы з Зоркай, Фінляндыя, 2002
- Ордэн «За Асаблівыя заслугі», Узбэкістан, 2002
- Кавалер ордэна Вітаўта Вялікага, Летува, 2003
- Ордэн Белай Зоркі з ланцугом, Эстонія, 2004
- Кавалер Ордэна Ізабэлы Каталічкі з ланцугом, Каралеўства Гішпанія, 2005
- Вялікі Крыж Асаблівай ступені Ордэну «За заслугі», Нямеччына, 2005
- Ордэн падвойнага Белага крыжа I ступені, Славаччына, 2005
- Вялікі Крыж Ордэна Леапольда I, Каралеўства Бэльгія, 2006
- Вялікі Крыж з Ланцугом Ордэна Заслугаў Рэспублікі Вугоршчына, 2006
- Ордэн Бані, Вялікабрытанія, 2006
- Ордэн «За заслугі» I ступені, Украіна, 2006
- Ордэн «Маці Тэрэза», Альбанія, 2007
- Вялікая стужка Найвышэйшага Ордэна Хрызантэмы, Японія, 2007
- Вялікі Ланцуг Ордэна Інфанта Дона Энрыке, Партугалія, 2007
- Ордэн Перамогі імя Сьв. Георгія, Грузія, 2007
- Вялікі Крыж Ордэна Нідэрляндзкага ільва, 2008
- Ланцуг Ордэна Заслугаў, Рэспубліка Чылі, 2008
- Вялікая Зорка Ганаровага знаку «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай», 2009
- Ордэн «Стара планіна», Рэспубліка Баўгарыя, 2009
- Вялікі Крыж Ордэна адраджэньня Польшчы, Рэспубліка Польшча, 2009
- Ордэн Свабоды, Украіна, 2009
Званьні ганаровага доктара
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Віленскі ўнівэрсытэт, 1989
- Indiana St. Joseph's College, ЗША, 1991
- Northwestern University, ЗША, 1994
- Kauno technologijos universitetas, 1998
- The Catholic University of America, ЗША, 1998
- Aleksandro Stulginskio universitetas, 1999
- Ілінойскі інстытут тэхналёгій, ЗША, 1999
- Инновациялық Еуразия университеті, Казахстан, 2000
- DePaul University, ЗША, 2001
- Mykolo Romerio universitetas, 2001
- Vytauto Didžiojo universitetas, 2002
- Lietuvos sporto universitetas, 2004
- Ерэванскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Армэнія, 2006
- Бакінскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Азэрбайджан, 2006
- University of Notre Dame, ЗША, 2007
- Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu, Польшча, 2007
- Талінскі ўнівэрсытэт, Эстонія, 2008
- Унівэрсытэт Чылі, 2008
- Доктар honoris causa Люблінскага Каталіцкага Ўнівэрсытэту Яна Паўла II, Польшча, 2009
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Valdas Adamkus // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Valdas Adamkus // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Valdas Adamkus // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б в г д е Who's who (брыт. анг.) — (untranslated), 1849. — ISSN 0083-937X
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Валдас Адамкус — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Канал Валдаса Адамкуса на www.youtube.com
- Valdas Adamkus. (2016). In Encyclopædia Britannica. Retrieved from http://www.britannica.com/biography/Valdas-Adamkus
- President of the Republic of Lithuania (анг.)
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 3 лістапада
- Нарадзіліся ў 1926 годзе
- Нарадзіліся ў Коўне
- Сябры Рэспубліканскай партыі ЗША
- Выпускнікі Мюнхэнскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 1 ступені
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Кавалеры pro Merito Melitensi
- Кавалеры ордэна падвойнага Белага крыжа I ступені
- Кавалеры ордэна Лазьні
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» I ступені
- Прэзыдэнты Летувы
- Кавалеры ордэна Трох Зорак
- Кавалеры ордэна Вітаўта Вялікага
- Дактары honoris causa Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту імя Яна Паўла II
- Кавалеры ордэна Заслугаў (Вугоршчына)
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
- Кавалеры ордэна Зоркі Румыніі