Бераставіцкі раён: розьніца паміж вэрсіямі
Радок 107: | Радок 107: | ||
{{Бераставіцкі раён}} |
{{Бераставіцкі раён}} |
||
{{Гарадзенская вобласьць}} |
{{Гарадзенская вобласьць}} |
||
{{Гарадзенская вобласьць БССР}} |
|||
[[Катэгорыя:Раёны Гарадзенскай вобласьці]] |
[[Катэгорыя:Раёны Гарадзенскай вобласьці]] |
||
[[Катэгорыя:Бераставіцкі раён]] |
[[Катэгорыя:Бераставіцкі раён]] |
Вэрсія ад 16:43, 12 сьнежня 2009
Бераставіцкі раён | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Бераставіца Вялікая |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Антон Кулісевіч[d][1] |
Насельніцтва (2006) | 19,7 тыс. |
Шчыльнасьць | 26,62 чал./км² |
Плошча | 0,74 тыс. км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 193 м[2] |
Месцазнаходжаньне Бераставіцкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +2 |
Тэлефонны код | +375-15-11 |
Паштовыя індэксы | 231 7хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Бераставі́цкі раё́н — адміністрацыйная адзінка на паўднёвым захадзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 0,743 тыс. км². Насельніцтва — 19,975 тыс. чалавек (2006), гарадзкое насельніцтва складае 37,5 %. Сярэдняя шчыльнасьць — 26,9 чалавека на 1 кв.км. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вялікая Бераставіца.
Утвораны 15 студзеня 1940 году як Крынкаўскі, з 20 верасьня 1944 году — Бераставіцкі.
У складзе раёна 127 сельскіх населеных пунктаў, 8 сельсаветаў: Алекшыцкі, Бераставіцкі, Канюхоўскі, Макаравецкі, Малабераставіцкі, Пагранічны, Пархімаўскі, Эйсмантаўскі.
Гісторыя
16 кастрычніка 2007 году ў сувязі з тым, што пасёлак Пагранічны зьмяніў статус з рабочага на сельскі быў скасаваны Пагранічны пасялковы савет і створаны Пагранічны сельсавет.
Геаграфічнае становішча
Бераставіцкі раён мяжуе з Гарадзенскім, Ваўкавыскім, Мастоўскім і Сьвіслацкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці ды Польшчай на захадзе.
Працягласьць тэрыторыі з поўначы на поўдзень 45 км, а з захаду на ўсход — 25 км.
Рэльеф і карысныя выкапні
Тэрыторыя раёну разьмешчаная ў межах паўднёвага адгалінаваньня Беларускай грады. Вялікую частку раёна займае Ваўкавыскае ўзвышша, на поўначы — частка Нёманскай нізіны, на паўночным захадзе — ускраіна Гарадзенскага ўзвышша. Пераважаюць вышыня 160 — 200 мэтраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт 212 мэтраў знаходзіцца на поўначы раёну (Магілянская града).
Карысныя выкапні: торф (Алекшыцы), высакаякасная цагляная гліна (Знайдзіна), будаўнічыя пяскі, вялікія запасы мінэральнай вады.
Клімат і расьліннасьць
Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня -5 °С, ліпеня 18 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 560 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 200 дзён.
Пераважаюць лясы хваёвыя, яловыя, сустракаюцца бярозавыя, дубовыя, грабавыя. Лясы займаюць 15% тэрыторыі раёну. Глебы пераважаюць дзярнова-падзолістыя. Балоты займаюць 7,6% плошчы раёну.
Гідраграфія
Працякае рака Сьвіслач з прытокамі Верацёйка, Бераставічанка, Вуснарка, Гладыш.
Насельніцтва
Канфэсійны склад
У раёне дзейнічае 14 рэлігійных абшчынаў, зь іх 8 праваслаўнай, 5 — каталіцкай канфэсіі і адна Хрысьціянаў Веры Эвангельскай.
Гаспадарчая дзейнасьць
Агульная плошча сельгасугодзьдзяў складае 50,9 тыс. га, зь іх асушаных 7,9 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамолачная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу, цукровыя буракі.
Прадпрыемствы: па перапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны (масласырзавод, сьпіртзавод), вытворчасьць будаўнічых матэрыялаў (цагляны і лесазавод).
Праходзіць чыгунка Ваўкавыск — Беласток, аўтамабільныя дарогі на Гародню, Ваўкавыск, Сьвіслач, Беласток.
На тэрыторыі раёну разьмешчаныя 4 памежныя заставы, кантрольна-прапускны пункт, мытны пост «Бераставіца» Гарадзенскай рэгіянальнай мытні.
Выбітныя асобы
- Кастусь Каліноўскі — нацыянальны герой Беларусі, Летувы і Польшчы, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызваленчага паўстаньня 1863—1864 гадоў, рэвалюцыянэр-дэмакрат, публіцыст, паэт.
Інфармацыя для турыстаў
Захаваліся помнікі архітэктуры: касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі ў в. Вялікія Эйсманты, Сьвята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Масаляны, царква ў в. Гарбачы, касьцёл Узьвіжаньня Сьвятога Крыжа ў в. Макараўцы, Сьвята-Пакроўская царква ў в. Алекшыцы; сядзібы ў в. Малая Бераставіца, в. Масаляны, в. Мураваная, в. Пархімаўцы і Стары Дворац.
Літаратура
- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648с. ISBN 978-985-11-0384-9
Вонкавыя спасылкі
|
- ^ http://berestovitsa.grodno-region.by/ru/biography_kuli-ru/
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.