Нёманская нізіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нёманская нізінанізіна на захадзе Беларусі, пераважна ў Гарадзенскай вобласьці, уздоўж ракі Нёман ад Стаўпецкай раўніны да Балтыйскай грады (Летува). Працягласьць з захаду на ўсход 160 км, з поўначы на поўдзень 15—55 км, плошча каля 8,3 тыс. км². Вышыня 80—160 м. Падзяляецца на Верхнянёманскую і Сярэднянёманскую нізіны.

Мяжуе з Ашмянскім, Менскім, Наваградзкім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім узвышшамі, Капыльскай градой.

У рэльефе вылучаюцца пясковыя раўніны і тэрасы прыледавіковых азёраў, якія стульваюцца з узроўнем верхніх тэрасаў Нёмана.

Асноўная рака — Нёман з прытокамі Сула, Вуса, Бярэзіна, Гаўя, Дзітва, Котра, Вуша, Сэрвач, Моўчадзь, Шчара, Зальвянка, Рось, Сьвіслач, Чорная Ганча. Буйныя азёры: Белае, Рыбніца, Берштаўскае, Вераўскае.

Пад лесам 35% тэрыторыі, пераважаюць хваёвыя, яловыя і мяшаныя лясы, сустракаюцца невялікія дзялянкі дуброваў. У межах Нёманскай нізіны знаходзяцца заказьнікі дзяржаўнага значэньня: ляндшафтавыя — Азёры, Ліпічанская пушча, Котра; біялягічныя — Гожаўскі, Парэцкі, Сапоцкінскі. На беразе Нёмана ўнікальнае геалягічнае агаленьне Самастрэльнікі (Мастоўскі раён). Зоны адпачынку: дзяржаўнага значэньня — Азёры, Масты; мясцовага значэньня — Дзітва, Морына, Воўпа, Скідаль, Сонічы, Высокае і іншыя.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Неманская низменность // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.