Верацейка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Верацёйка»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Верацейка
Выток каля в. Зборы
Вусьце Сьвіслач
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 35 км
Сярэднегадавы сьцёк 1,7 м³/с
Плошча басэйну 321 км²
Нахіл воднай паверхні 1,2 ‰

Вераце́йка, Верацьця, Вярэцейка, Вярэцьця — рака ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім раёнах Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Сьвіслачы (басэйн Нёману). Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 321 км². Выдатак вады ў вусьці 1,7 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2‰.

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Зборы Ваўкавыскага раёну, упадае ў Сьвіслач на паўднёвым захадзе ад вёскі Ярмолічы.

Даліна ў вытоку выразная. Абалона пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—1,5 км, асобныя дзялянкі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Яго шырыня ў межань 5—6 м. Каля вёскі Духаўляны сажалка (плошча 0,31 км²). У абалоне мэліярацыйныя каналы[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 92

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 92