Вялікія Эйсманты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікія Эйсманты
трансьліт. Vialikija Ejsmanty
Касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі i Сьвятога Яна Непамука
Касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыі i Сьвятога Яна Непамука
Першыя згадкі: 1570
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Бераставіцкі
Сельсавет: Эйсмантаўскі
Насельніцтва: 763 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1511
Паштовы індэкс: 231785
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°21′59″ пн. ш. 24°4′29″ у. д. / 53.36639° пн. ш. 24.07472° у. д. / 53.36639; 24.07472Каардынаты: 53°21′59″ пн. ш. 24°4′29″ у. д. / 53.36639° пн. ш. 24.07472° у. д. / 53.36639; 24.07472
Вялікія Эйсманты на мапе Беларусі ±
Вялікія Эйсманты
Вялікія Эйсманты
Вялікія Эйсманты
Вялікія Эйсманты
Вялікія Эйсманты
Вялікія Эйсманты
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вялі́кія Э́йсманты[2] — вёска ў Бераставіцкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар Эйсмантаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню згадваецца ў дакумэнтах караля Жыгімонта Аўгуста за 1570 год. Тады ўладальнікамі гэтых земляў быў баярын Амброзі Эйсымонт. З канца XVI — пачатку XVII стагодзьдзя Эйсманты згадваюцца як шляхецкая ваколіца, гэта значыць, што мясцовасьць у большасьці была заселена сярэдняй і дробнай шляхтай, якая ня мела ўласных сялянаў і апрацоўвала зямлю ўласнаручна.

У 1660 годзе сродкамі Ганны Эйсымантовай (жонкі Паўла) і яе сына Якуба ў вёсцы быў пабудаваны першы касьцёл пад тытулам Найсьвяцейшай Панны Марыі і Сьвятога Яна Непамука, а кароль Ян Казімер узьвёў тады Эйсманты ў ранг парафіі. Прадстаўнікі роду Эйсымонтаў валодалі маёнткам да 1832 году. Пасьля сьмерці Атаназы Эйсыманта, уся маёмасьць перайшла яго дачцэ Еве, якая была на той час у шлюбе з гарадзенскім судзьдзём Юзафам Ясколдам.

У часы 2-й Рэчы Паспалітай мястэчка было адміністрацыйным цэнтрам аднайменнай гміны.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2009 год — 763 чалавекі[1]
  • 1999 год — 784 жыхары
  • 1996 год — 829 жыхароў, 278 двароў

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 119

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вялікія Эйсмантысховішча мультымэдыйных матэрыялаў