Васілішкаўскі раён
Васілішкаўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | раён СССР[d], раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Астрына |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Дата скасаваньня | 20 студзеня 1960 |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Васілі́шкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадох. Створаны 15 студзеня 1940 году ў складзе Баранавіцкай, з 20 верасьня 1944 году ў складзе Гарадзенскай абласьцей. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Васілішкі, з 3 жніўня 1954 году — мястэчка Астрына. Плошча раёну складала 0,7 тыс. км², налічвалася 264 населеных пунктаў (1946 г.).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году падзелены на 12 сельсаветаў: Астрынскі, Бакштаўскі, Бярозаўскі, Васілішкаўскі, Касьцянеўскі, Матыльскі, Навадворскі, Нарашанскі, Пугачоўскі, Сабакінскі, Шайбакпольскі, Шастакоўскі, адначасова ў раёне створаны гарадзкі пасёлак Астрына. 16 ліпеня 1954 году скасаваны Бярозаўскі і Пугачоўскі сельсаветы, Сабакінскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі (вёска Сабакінцы перайменаваная ў Першамайскую)[1]. 3 жніўня 1954 году цэнтар раёну перанесены ў гарадзкі пасёлак Астрына, гарадзкі пасёлак Васілішкі скасаваны, яго тэрыторыя ўключаная ў склад Васілішкаўскага сельсавету[2]. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны. Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Матыльскі, Сабакінскі (Першамайскі) і Шастакоўскі сельсаветы перададзеныя ў склад Радунскага раёну; Астрынскі, Касьцянеўскі, Навадворскі, Нарашанскі, Шайбакпольскі і г. п. Астрына — у склад Шчучынскага раёну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 3 августа 1954 г. О перенесении центра Василишковского района, Гродненской области, из городского поселка Василишки в городской поселок Острына и об упразднении городского поселка Василишки // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 1 (1917—1941 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1985. — 390 с. С. 168
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник. В 2-х т. Т. 2 (1944—1980 гг.) / Гл. арх. упр. при Совете Министров БССР, Ин-т философии и права АН БССР. — Мн.: Беларусь, 1987. — 283 с. С. 68
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — Т. 2: Беліцк — Гімн. — 537 с. — ISBN 5-85700-142-0 С. 229