Поразаўскі раён
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Поразаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1940—1960 гады. Адміністрацыйны цэнтар — вёска, з 30 красавіка 1958 году — мястэчка Поразаў.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
15 студзеня 1940 году ўтвораны ў Берасьцейскай вобласьці. Падзяляўся на 7 сельсаветаў: Крапіўніцкі (утвораны 16 ліпеня 1954 году зь ліквідаваных Дашкавіцкага, Лескаўскага, Нізянскага, Хрустаўскага, Шурыцкага сельсаветаў), Кукліцкі, Лаўрынавіцкі, Міхайлаўскі, Навадворскі, Падароскі, Поразаўскі.
У пэрыяд з 1941 году да 1944 году пад акупацыяй нямецкіх войскаў, 20 верасьня 1944 году быў перададзены ў Гарадзенскую вобласьць.
20 студзеня 1960 году раён быў скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў Сьвіслацкі раён.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. С. 550
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |