Ружанскі раён
Ружанскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | БССР |
Вобласьць | Берасьцейская |
Статус | раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Ружаны |
Колькасьць населеных пунктаў | 181 |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Дата скасаваньня | 25 сьнежня 1962 |
Насельніцтва (1940) | 34 602 |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 164 м[1] |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ружа́нскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1962. Адміністрацыйны цэнтар — Ружаны.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 15 студзеня 1940 у Берасьцейскай вобласьці. У яго ўвайшлі Ружанская воласьць Косаўскага павету, часткі Лыскаўскай, Падароскай, Мендажыцкай воласьцяў Ваўкавыскага павету. Першым старшынём райвыканкаму стаў Аляксей Васілевіч Каралёў, першым сакратаром райкаму камсамолу — А. М. Доўбня.
12 кастрычніка 1940 раён падзелены на 14 сельсаветаў. 8 студзеня 1954 перададзены ў склад Гарадзенскай вобласьці, 19 верасьня 1954 зноў у Берасьцейскай вобласьці. 25 сьнежня 1962 раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён, Дабрасельскі, Славаціцкі сельсаветы і 5 вёсак Кулянскага сельсавету — у Ваўкавыскі раён Гарадзенскай вобласьці[2].
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сельсавет | Населеныя пункты | Насельніцтва |
---|---|---|
Блізьнянскі | 5 | 1102 |
Бязводненскі | 20 | 2375 |
Бярэзьніцкі | 8 | 2122 |
Зеляневіцкі | 13 | 2815 |
Калазубаўскі | 6 | 1637 |
Ласасінскі | 5 | 1793 |
Лыскаўскі | 33 | 3895 |
Магіляве́цкі | 8 | 2568 |
Малочкаўскі | 6 | 1952 |
Поланскі | 12 | 1999 |
Рудзевіцкі | 15 | 1692 |
Славаціцкі | 16 | 2840 |
Шчытнаўскі | 19 | 2051 |
Юндзілавіцкі | 14 | 1871 |
Агулам | 181 | 34 602 |
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле зьвестак 1959 року, у раёне пражывалі 26 894 чалавекі, зь іх 2955 — у Ружанах[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Указ Президиума Верховного Совета БССР 25 декабря 1962 г. № - (рас.). Право. Праверана 6 лістапада 2011 г.
- ^ Численность наличного населения городов и других поселений, районов, районных центров и крупных сельских населенных мест на 15 января 1959 года по республикам, краям и областям. Белорусская ССР (рас.) Демоскоп Weekly. Институт демографии Национального исследовательского университета «Высшая школа экономики». Праверана 19 жніўня 2014 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 125—131.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8 С. 128
|
|