Перайсьці да зьместу

Аляксандар Пушкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Пушкін»)
Аляксандар Пушкін
рас. Александр Сергеевич Пушкин
Аляксандар Пушкін, партрэт работы Арэста Кіпрэнскага
Аляксандар Пушкін, партрэт работы Арэста Кіпрэнскага
Асабістыя зьвесткі
Псэўданімы Александр НКШП, Иван Петрович Белкин, Феофилакт Косичкин (журнальный), P., Ст. Арз. (Старый Арзамасец), А. Б.
Нарадзіўся 26 траўня (6 чэрвеня) 1799[1][2][3]
Памёр 29 студзеня (10 лютага) 1837[1][3] (37 гадоў)
Пахаваны
Бацькі Сяргей Пушкін[2][8]
Надзея Пушкіна[d][8]
Сужэнец Натальля Ганчарова[8]
Дзеці Марыя Пушкіна[d], Натальля Пушкіна[d][8], Аляксандар Пушкін[d][9] і Рыгор Пушкін[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, празаік, драматург, літаратурны крытык, перакладнік, гісторык, навэліст, лібрэтыст, калекцыянэр кніг, публіцыст, пісьменьнік, дзіцячы пісьменьнік, драматург, эсэіст, брэцёр, аўтар
Гады творчасьці 18141837
Кірунак рамантызм, рэалізм
Жанр вершы, аповесьці, паэмы, вершаваныя раманы, драма
Мова расейская мова[10]
Дэбют «К другу стихотворцу» (1814)
Подпіс Выява аўтографу
Творы ў Вікікрыніцах
Творы на сайце Knihi.com
http://www.pushkinmuseum.ru/

Алякса́ндар Сярге́евіч Пу́шкін (па-расейску: Александр Сергеевич Пушкин; 6 чэрвеня [ст. ст. 26 траўня] 1799, Масква — 10 лютага [ст. ст. 29 студзеня] 1837, Санкт-Пецярбург) — расейскі паэт, драматург і празаік. Стваральнік новай расейскай літаратуры, сучаснай расейскай літаратурнай мовы[11][12]. Са шляхецкага роду Пушкінаў. Камэр-юнкер; чалец Расейскай акадэміі (1833).

Пры жыцьці, у 1820-я, як паэт, карыстаўся папулярнасьцю сярод расейскай чытаючай публікі і прыхільнасьцю літаратурных крытыкаў; у 1830-я (пасьля яго паэмы «Палтава») стаўленьне да яго стала пераважна халодным і крытычным[13]. З другой паловы XIX стагодзьдзя мае рэпутацыю вялікага нацыянальнага паэта Расеі[14][15][16]. Ягоныя творы — разглядаюцца як моўны эталён, падобны творам Дантэ ў Італіі або Ґётэ ў Нямеччыне[17]. Крытык і філёзаф-заходнік В. Р. Бялінскі назваў яго «першым паэтам-мастаком Расеі»[18]. З канца XIX ст. большасьць біёграфаў і бібліёграфаў Пушкіна кажуць пра яго як вялікага альбо найвялікшага расейскага паэта[14][15][16].

Пушкін паходзіў з разгалінаванага нетытуляванага дваранскага роду, які ўзыходзіў паводле генэалягічнай легенды «к мужу честну» Ратшэ, сучасьніку Аляксандра Неўскага. Пушкін неаднаразова пісаў пра свой радавод у вершах і прозе; ён бачыў у сваіх продках узор старажытнага роду, сапраўднай «арыстакратыі», які сумленна служыў айчыне, але не здабыўшага прыхільнасьці кіраўнікоў і «гонимого». Ня раз ён зьвяртаўся (у тым ліку ў мастацкай форме) і да вобразу свайго прадзядулі па маці — афрыканца Абрама Пятровіча Ганібала, які стаў слугой і выхаванцам Пятра I, а пасьля вайсковым інжынэрам і генэралам.

Дзядуля па бацьку Леў Аляксандравіч — артылерыі палкоўнік, гвардыі капітан. Бацька — Сяргей Львовіч Пушкін (1767—1848), сьвецкі востраслоў і паэт-аматар. Маці Пушкіна — Надзея Восіпаўна (1775—1836), унучка Ганібала. Стрый, Васіль Львовіч (1766—1830), быў вядомым паэтам кола Карамзіна. Зь дзяцей Сяргея Львовіча і Надзеі Восіпаўны, акрамя Аляксандра, выжылі дачка Вольга (у шлюбе Паўлішчава, 1797—1868) і сын Леў (1805—1852).

У мэтрычнай кнізе царквы Вадохрышча ў Ялохаве (зараз на яе месцы знаходзіцца Богаяўленскі сабор у Ялохаве) на дату 8 чэрвеня 1799 году, у ліку іншых, прыходзіцца такі запіс:

« Траўня 27. У двары калескага рэгістратара Івана Васільева Скварцава ў жыльца яго Маёра Сергія Львовіча Пушкіна нарадзіўся сын Аляксандар. Хрышчоны чэрвеня 8 дня. Васпрыемнік граф Артэмій Іванавіч Варанцоў, кума маць азначанага Сергія Пушкіна ўдава Вольга Васільеўна Пушкіна[19] »
Ксаўе дэ Мэстр. Пушкін-дзіця. 1800—1802

Летнія месяцы 1805—1810 гадоў будучы паэт звычайна праводзіў у сваёй бабулі па маці, Марыі Аляксееўны Ганібал (1745—1818, народжанай Пушкінай[20], зь іншай галіны роду), у падмаскоўным сяле Захарава, каля Зьвенігараду. Раньнія дзіцячыя ўражаньні адлюстраваліся ў першых спробах пушкінскіх паэмаў, напісаных крыху пазьней («Манах», 1813; «Бава», 1814), у ліцэйскіх вершах «Пасланьне да Юдзіна» (1815), «Сон» (1816). Бабуля пісала пра свайго ўнука наступнае:

« Ня ведаю, што выйдзе з майго старэйшага ўнука. Хлопчык разумны і ахвотнік да кніжак, а вучыцца кепска, рэдка калі ўрок свой здасьць парадкам; то яго не разварушыш, не прагоніш гуляць зь дзецьмі, то зьнянацку так разьвярнецца і расходзіцца, што нічым яго не ўймёш: з адной крайнасьці ў іншую кідаецца, няма ў яго сярэдзіны[21] »
Партрэт Пушкіна (Акварэль С. Чырыкава, 1810); Цэнтральны музэй А. Пушкіна, Санкт-Пецярбург

Шэсьць гадоў Пушкін правёў у Царскасельскім ліцэі, адчыненым 19 кастрычніка 1811 году. Тут юны паэт перажыў падзеі вайны 1812 году. Тут упершыню адкрыўся і быў высока ацэнены яго паэтычны дар. Успаміны пра гады, праведзеныя ў Ліцэі і пра ліцэйскае братэрства заўсёды засталіся ў душы паэта.

Пушкін на ліцэйскім экзамэне ў Царскім Сяле. Карціна Ільлі Рэпіна (1911)

У ліцэйскі пэрыяд Пушкіным было створана шмат вершаваных твораў. Яго натхнялі францускія паэты XVII—XVIII стагодзьдзяў, з творчасьцю якіх ён пазнаёміўся ў дзяцінстве, чытаючы кнігі зь бібліятэкі свайго бацькі. Любімымі аўтарамі маладога Пушкіна былі Вальтэр і Эварыст Парні. У яго раньняй лірыцы злучаліся традыцыі францускага і расейскага клясыцызму. Настаўнікамі Пушкіна-паэта сталі Бацюшкаў, прызнаны майстар «лёгкай паэзіі», і Жукоўскі, галава айчыннага расейскага рамантызму. Пушкінская лірыка пэрыяду 1813—1815 гадоў пранізаная матывамі хуткаплыннасьці жыцьця, якая дыктавала прагу асалоды жыцьцёвымі ўцехамі. З 1816 году, усьлед за Жукоўскім, ён зьвяртаецца да элегіяў, дзе разьвівае характэрныя для гэтага жанру матывы: безадказнага каханьня, сыходу маладосьці, згасаньня душы. Лірыка Пушкіна ўсё яшчэ зьяўляецца пераймальнай, поўнай літаратурных умоўнасьцяў і штампаў, тым ня менш ужо тады пачынаючы паэт абірае свой, асаблівы шлях[22]. Не замыкаючыся на паэзіі камэрнай, Пушкін зьвяртаўся да тэмаў больш складаным, грамадзка значымым. «Успаміны ў Царскім Сяле» (1814), якія былі ўхваленыя Дзяржавіным, — у пачатку 1815 году Пушкін чытаў верш у яго прысутнасьці, прысьвечанае падзеям вайны 1812 году. Вершаваны твор быў апублікаваны ў 1815 годзе ў часопісе «Российский музеум» за поўным подпісам аўтара. У сваім пасланьні «Літцынію» сатырычна адлюстравана сучаснае жыцьцё Расеі, а ў вобразе «любімца дэспата» выведзены расейскі дзяржаўны і вайсковы дзяяч Аляксей Аракчэеў.

У ліпені 1814 году Пушкін упершыню выступіў у друку ў маскоўскім часопісе «Вестник Европы». У трынаццатым нумары быў надрукаваны яго верш «К другу-стихотворцу», падпісанае псэўданімам Александр Н.к.ш.п[23][24].

Яшчэ пад час вучобы ў ліцэі Пушкін завочна увайшоў у літаратурнае таварыства «Арзамас», якое выступала супраць рутыны і архаікі ў літаратурнай справе, і прыняў дзейны ўдзел у палеміцы з аб’яднаньнем «Беседа любителей русского слова», якое пакінула каноны клясыцызму мінулага стагодзьдзя[14]. Прываблены творчасьцю найбольш яскравых прадстаўнікоў новага літаратурнага кірунку, Пушкін адчуў у той час уплыў паэзіі Бацюшкава, Жукоўскага, Давыдава[25]. Апошні напачатку імпанаваў Пушкіну тэмай бравага ваяра, а пасьля тым, што сам паэт называў «кручением стиха» — рэзкімі зьменамі настрою, экспрэсіяй, нечаканым злучэньнем вобразаў. Пазьней Пушкін казаў, што, пераймаючы ў моладасьці Давыдава, «засвоіў сабе яго манэру назаўжды»[26].

Зь ліцэя Пушкін быў выпушчаны ў чэрвені 1814 году ў чыне калескага сакратара (10-й клясы, паводле табэлі аб рангах) і прызначаны ў Калегію замежных справаў. Ён становіцца пастаянным наведвальнікам тэатру, прымаў удзел у паседжаньнях «Арзамаса», у 1819 годзе ўступіў у чальцы літаратурна-тэатральнага таварыства «Зелёная лампа», якім кіраваў «Союз благоденствия». Не прымаючы ўдзелу ў дзейнасьці першых тайных арганізацыяў, Пушкін тым ня менш зьвязаны сяброўскімі стасункамі з многімі актыўнымі чальцамі дзекабрысцкіх супольнасьцей, пісаў палітычныя эпіграмы і вершы «Да Чаадаева» (1818), «Вольнасьць» (1818), «Н. Я. Плюсковой» (1818), «Вёска» (1819), якія распаўсюджваліся ў сьпісах. У гэтыя гады ён заняты работай над паэмай «Руслан і Людміла», якая была пачатая ў Ліцэі і адказвала праграмным устаноўкам літаратурнага таварыства «Арзамас» наконт неабходнасьці стварэньня нацыянальнай багатырскай паэмы. Паэма была завершаная ў траўні 1820 году і неўзабаве пасьля публікацыі выклікала жорсткія водгукі крытыкаў, абураных зьніжэньнем высокага канона. Зьмяшэньне ў «Руслане и Людмиле» расейска-францускіх прыёмаў славеснага выказваньня з прастамоўем і фальклёрнай стылістыкай выклікала нараканьні і з боку абаронцаў дэмакратычнай народнасьці ў літаратуры. Такія нараканьні зьмяшчаў ліст Дзьмітрыя Зыкава, літаратурнага пасьлядоўніка расейскага паэта і драматурга Паўла Каценіна, апублікаваны ў часопісе «Сын Отечества»[27].

Карціна «Пушкін на беразе мора», мастак Іван Айвазоўскі (1887), Мікалаеўскі мастацкі музэй імя В. В. Верашчагіна

Увесну 1820 году Пушкіна выклікалі да вайсковага генэрал-губэрнатара Пецярбурга графу Міхаілу Міларадавічу па тлумачэньне з нагоды зьместу яго вершаў (у тым ліку эпіграмаў на Аракчэева, архімандрыта Фоція і самога Аляксандра I), несумяшчальных са статусам дзяржаўнага чыноўніка. Ішла гаворка пра яго высылку ў Сыбір ці зьняволеньне ў Салавецкі манастыр. Толькі дзякуючы клопату сяброў, перш за ўсё Карамзіна, здолелі дамагчыся зьмякчэньня пакараньня. Яго перавялі са сталіцы на поўдзень у кішынёўскую канцэлярыю Івана Інзава.

На шляху да новага места службы Аляксандар Пушкін захварэў на запаленьне лёгкіх, выкупаўшыся ў Днепры. Для папраўленьня здароўя Раеўскія вывозяць напрыканцы траўня 1820 году хворага паэта з сабой на Каўказ і ў Крым.

16 жніўня 1820 году Пушкін прыбыў у Феадосію. Ён напісаў свайму брату Льву:

« Зь Керчы прыехалі мы ў Кафу, засталіся ў Бранеўскага, чалавека пачэснага па незаганнай службе і па беднасьці. Цяпер ён пад судом — і, падобна старому Вэргілія, разводзіць сад на беразе мора, непадалёк ад горада. Вінаград і міндаль складаюць яго даход. Ён не разумны чалавек, але мае вялікія зьвесткі пра Крым. Старонцы важнай і занядбанай. Адсюль морам адправіліся мы міма палудзенных берагоў Таўрыды, у Юрзуф, дзе знаходзілася сямейства Раеўскага. Уначы на караблі напісаў я элегію, якую табе прысылаю. »

Праз два дні Пушкін разам з Раеўскімі адбыў морам у Гурзуф.

Пушкін правёў у Гурзуфе некалькі тыдняў улетку і ўвосені 1820 году. Разам з Раеўскімі ён прыпыніўся ў доме герцага Рышэлье; паэту ў ім быў аддадзены мэзанін, які выходзіў на захад. Жывучы ў Гурзуфе, паэт шмат шпацыраваў уздоўж узьбярэжжа і ў гарах, сярод якіх было коннае падарожжа да вяршыні Аю-Дага і лодачны шпацыр да мыса Суук-Су.

У Гурзуфе Пушкін працягваў работу над паэмай «Каўкаскі нявольнік», напісаў некалькі лірычных вершаў; некаторыя зь іх прысьвечаныя дачкам Мікалая Мікалаевіча Раеўскага — Алене і Марыі. Тут узьнікла ў паэта задума паэмы «Бахчысарайскі фантан» і рамана «Яўген Анегін». Напрыканцы жыцьця ён узгадваў пра Крым: «Там калыска майго Анегіна».

У верасьні 1820 году на шляху ў Сімфэропаль пабываў у Бахчысараі. Вытрымка зь ліста Дэльвігу паведамляе:

« …Увайшоў у палац, убачыў я сапсаваны фантан, з іржавай жалезнай трубкі па кроплям падала вада. Я абыйшоў палац зь вялікай прыкрасьцю на занядбаньне, у якім ён парахнее, і на паўэўрапейскія пераробкі некаторых пакояў. »

Шпацыруючы па нутраным палацавым дваркам, паэт сарваў дзьве ружы і паклаў іх да падножжа «Фантана сьлёз», якому пазьней прысьвяціў вершы і паэму «Бахчысарайскі фантан».

У сярэдзіне верасьня Пушкін каля тыдня правёў у Сімфэропалі, як мяркуецца, у доме таўрычнага губэрнатара Аляксандра Баранава, старога знаёмага паэта па Пецярбургу.

Свае ўражаньні ад наведваньня Крыма Пушкін выкарыстоўваў і ў апісаньні «Путешествия Онегина», якое спачатку ўваходзіла ў склад паэмы «Яўген Анегін» у якасьці дадатку[28].

Толькі ў верасьні ён прыбывае ў Кішынёў. Новы начальнік спагадліва ставіўся да службы Пушкіна, дазваляючы яму падоўгу адлучацца і гасьціць у сяброў у Кішэнёве (зіма 1820—1821), выяжджаць у Кіеў, падарожнічаць зь Іванам Ліпрандзі па Малдове і наведвацца ў Адэсу (канец 1821). У Кішынёве Пушкін уступае ў масонскую ложу «Авідыюс», пра што сам піша ў сваім дзёньніку[29]. Калі паэма «Руслан і Людміла» была вынікам школы ў лепшых расейскіх паэтаў, то першая «паўднёвая паэма» Пушкіна «Каўкаскі нявольнік» (1822) паставіла яго на чале ўсёй сучаснай расейскай літаратуры, прынесла заслужаную славу першага паэта, якая заўжды яму спадарожнічала да канца 1820-х гадоў. Пазьней, у 1830-я гады атрымаў эпітэт «Русский Байрон»[30].

Пазьней выходзіць другая «паўднёвая паэма» «Бахчысарайскі фантан» (1824). Паэма атрымалася фрагмэнтарнай, якая быццам бы тоіць у сябе нешта нявыказанае, што і надало ёй асаблівую прыгажосьць, якая ўзбуджае ў чытацкім успрыняцьці моцнае эмацыйнае поле. Пётар Вяземскі пісаў з Масквы з гэтай нагоды:

« Зьяўленьне «Бакчысарайскага фантана» дастойнае ўвагі не толькі аматараў паэзіі, але і назіральнікаў посьпехаў нашых у разумовай прамысловасьці, якая таксама, не ў гнеў будзе сказана, садзейнічае, як і іншая, дабрабыту дзяржавы. За рукапіс маленькай паэмы Пушкіна было заплочана тры тысячы рублёў; у ім няма шасьці ста вершаў; такім чынам, верш (і яшчэ якой жа? зацемім для біржавых таксоўшчыкаў — дробны чатырохстопны верш) абыйшоўся ў пяць рублёў зь лішкам. Верш Бэйрана, Казімера Лавіня, радок Вальтэра Скота прыносіць працэнт яшчэ больш значны, гэта праўда! Але ўзгадаем і тое, што іншаземныя капіталісты спаганяюць працэнты са ўсіх адукаваных спажыўцоў на зямны шары, а нашыя капіталы абарочваюцца ў шчыльным і хатнім коле. Як бы тое ні было, за вершы «Бакчысарайскага фантана» заплочана столькі, колькі яшчэ ні за якія расейскія вершы заплочана не было. »

Разам з тым паэт спрабуе зьвярнуцца да расейскай старажытнасьці, азначыўшы пляны паэмаў «Мстислав» і «Вадим» (апошняя задума прыняла і драматургічную форму), стварае сатырычную паэму «Гаўрыліяда» (1821), паэму «Браты-разбойнікі» (1822; асобнае выданьне ў 1827). Зь цягам часу ў Пушкіне высьпела перакананьне (напачатку няўцешна трагічнае), што ў сьвеце дзейнічаюць аб’ектыўныя законы, пахіснуць якія чалавек ня ў сілах, якімі бы ні былі ўдалымі і цудоўнымі яго помыслы. У такім ключы ў траўні 1823 году ў Кішынёве раман у вершах «Яўген Анегін»; як меркавалася, фінал першай часткі рамана мусіў мець пад сабой гісторыю падарожжа героя за межамі радзімы па ўзоры паэмы Байрана «Дон Жуан».

Пакуль жа ў ліпені 1823 году Пушкін дамагаецца пераводу па службе ў Адэсу ў канцэлярыю графа Варанцова. Менавіта ў гэты час ён усьведамляе сябе як прафэсійнага літаратара, што перадвызначалася бурным чытацкім посьпехам яго твораў. Інтрыжка з жонкай начальніка і няздольнасьць да дзяржаўнай службы спрычыніліся да таго, што паэт падаў прашэньне аб адстаўцы. У выніку ў ліпені 1824 году ён быў звольнены са службы і накіраваны ў пскоўскі маёнтак Міхайлаўскае пад надзор бацькоў.

Чатырохгадовае знаходжаньне Пушкіна на поўдні — новы рамантычны этап разьвіцьця яго як паэта. У той час Пушкін, які пазнаёміўся з творчасьцю Байрана і натхніўся яго асобай, па ўласным прызнаньні «вар’яцеў» ад яго. Першым вершам, створаным ім у ссылцы стала элегія «Погасло дневное светило…», у падзагалоўку якога Пушкін адзначыў: «Перайманьне Байрану». Стрыжнем, асноўнай задачай яго твораў стала адлюстраваньне эмайцыйнага стану чалавека, раскрыцьцё яго нутранага жыцьця. Мастацкую форму верша Пушкін распрацоўваў, зьвяртаючыся да старажытнагрэцкай паэзіі, вывучаючы яе ў перакладах. Пераасэнсаваўшы вобразнае мысьленьне антычных паэтаў у рамантычным ключы, узяўшы лепшае з творчасьцю сваіх папярэднікаў, пераадолеўшы штампы элегічнага стылю, ён стварыў сваю ўласную паэтычную мову. Асноўнай уласьцівасьцю пушкінскай паэзіі стала яе выразьлівая моц і адначасова незвычайна сьцісласьць, ляканізм[31]. Сфармаваны ў 1818—1820 гг. пад уплывам францускіх элегіяў і лірыкі Жукоўскага ўмоўна-мэлянхалічны стыль зьведаў сур’ёзную трансфармацыю і зьліўся з новым «байранічным» стылем. Спалучэньні старых, ускладненых і ўмоўных формаў з рамантычнымі фарбамі і напружанасьцю яскрава выявіліся ў «Каўкаскім нявольніку»[25].

Упершыню юны паэт пабываў тут улетку 1817 году, і быў зачараваны «сельскім жыцьцём, расейскай лазьняй, клубніцамі і інш.»

Праз два гады, пасьля цяжкай хваробы ён зноў правёў тут лета. У гэты час былі напісаныя вершы «Деревня» і «Домовому». У 1824 годзе, будучы заўважаным у цікавасьці да атэізму, непажаданы адэскаму начальству, ён быў адлічаны са службы ў графа Варанцова і сасланы ў маёнтак сваёй маці. Тут Пушкін правёў 2 гады (да верасьня 1826 году) — гэта самае працяглае знаходжаньне Пушкіна ў Міхайлаўскам.

Нягледзячы на цяжкія перажываньні, першая Міхайлаўская восень была плённай для паэта. Пушкін завяршыў запачаткаваныя ў Адэсе вершы «Разговор книгопродавца с поэтом», дзе сфармуляваў сваё прафэсійнае крэда, «К морю» — лірычны роздум пра лёс чалавека эпохі Напалеона і Байрана, пра бязьлітасную ўладу гістарычных абставінаў над чалавечай асобай, паэму «Цыганы» (1827), працягнуў пісаць раман у вершах. Увосені 1824 году ён аднавіў работу над аўтабіяграфічнымі запіскамі, якую кінуў на самым пачатку ў кішынёўскую пору, і абдумваў сюжэт народнай драмы «Барыс Гадуноў» (скончаная 1 (19) лістапада 1825; асобнае выданьне ў 1831), пісаў жартаўлівую паэму «Граф Нулин». Усяго ў Міхайлаўскам паэтам было створана каля ста твораў.

У 1825 годзе сустрэў у суседнім маёнтку Трыгорскім Ганну Керн, якой прысьвяціў верш «Я помню чудное мгновенье…». Напрыканцы 1825 — пачатку 1826 году завяршыў пятую і шостую главы рамана «Яўген Анегін», якія ў той час яму ўяўляліся як канчатак першай часткі твора. У апошнія дні ў Міхайлаўскай ссылцы паэт напісаў верш «Прарок».

Празь месяц пасьля заканчэньня высылкі ён вярнуўся «вольным у пакінутую турму» і правёў у Міхайлаўскам каля месяца.

Наступныя гады паэт пэрыядычна прыязджаў сюды, каб адпачыць ад расьсеянага жыцьця і каб пісаць на свабодзе. Напрыклад, тут у 1827 годзе Пушкін пачаў пісаць раман «Арап Пятра Вялікага».

У ноч з 3 на 4 верасьня 1826 году ў Міхайлаўскае прыбывае нарачны ад пскоўскага губэрнатара Б. А. Адзеркаса: Пушкін у суправаджэньні фэльд’егера павінен зьявіцца ў Маскву, дзе ў той час знаходзіцца Мікалай I, каранаваны 22 жніўня (ст. ст.).

8 верасьня, адразу пасьля прыбыцьця, Пушкін быў дастаўлены да цара для асабістай аўдыенцыі. Паэту па вяртаньні з высылкі гарантавалася асабістае найвышэйшае заступніцтва і вызваленьне ад звычайнай цэнзуры.

Менавіта ў гэтыя гады ўзьнікла ў творчасьці Пушкіна цікавасьць да асобы Пятра I, цара-рэфарматара. Ён стаў героем запачткаванага рамана пра Абрама Ганібала, прадзядулю паэта, і новай паэмы «Палтава». У рамках аднаго паэтычнага твора («Палтава») паэт аб’яднаў некалькі сур’ёзных тэмаў: узаемаадносіны Расеі і Эўропы, аб’яднаньня народаў, шчасьця і драмы асобнага чалавека на тле гістарычных падзеяў. Па асабістаму прызнаньню Пушкіна яго прывабілі «моцныя характары і глыбокі, трагічны цень, адкінуты на ўсе гэтыя жахі»[32]. Апублікаваная ў 1829 годзе, паэма не знайшла разуменьня ні ў чытачоў, ні ў крытыкаў. У чарнавым рукапісе артыкула «Возражения критикам „Полтавы“» Пушкін пісаў:

« Самая сталая з усіх маіх вершаваных аповесьцей, тая, у якой усё амаль арыгінальна (а мы з гэтага толькі і б’емся, хоць гэта яшчэ і не галоўнае),— «Палтава», якой Жукоўскі, Гнедзіч, Дэльвіг, Вяземскі аддаюць перавагу за ўсё, што я дагэтуль напісаў, «Палтава» ня мела посьпеху[33]. »

Да гэтага часу ў творчасьці паэта вызначыўся новы паварот. Цьвярозы гістарычны і сацыяльны аналіз рэчаіснасьці спалучыўся з усьведамленьнем складанасьці таго, што часта праходзіць па-за ўвагай ад рацыянальнага тлумачэньня навакольнага сьвету. Гэта напаўняе яго творчасьць пачуцьцём трывожнага прадчуваньня, вядзе да шырокага ўмяшаньня фантастыкі, нараджае тужлівыя, падчас хваравітыя ўспаміны, напружаную цікавасьць да сьмерці.

У сьнежні 1828 году Аляксандар Пушкін чытаў тут свою паэму «Палтава». Масква, Поварская вул., 27

Але адначасова пасьля яго паэмы «Палтава» стаўленьне да яго ў крытыцы і сярод часткі чытацкай публікі стала больш халодным ці крытычным[34].

У 1827 годзе пачалося расьсьледваньне з нагоды публікацыі верша «Андрей Шенье» (напісанага яшчэ ў Міхайлаўскім у 1825 годзе), у якім быў угледзены водгук на паўстаньне дзекабрыстаў 14 сьнежня 1825 году, а ў 1828 годзе ўраду стала вядома пра кішынёўскую паэму «Гаўрыліяда». Справы гэтыя былі па найвышэйшым загадзе прыпыненыя пасьля тлумачэньняў Пушкіна, але неўзабаве за паэтам быў усталяваны негалосны паліцэйскі надзор.

У сьнежні 1828 году Пушкін пазнаёміўся з маскоўскай прыгажуняй Натальляй Ганчаровай. Па асабісым прызнаньні, ён пакахаў яе зь першай сустрэчы. Напрыканцы красавіка 1829 году празь Фёдара Талстога-Амэрыканца Пушкін зрабіў прапанову Ганчаровай. Няпэўны адказ яе маці (прычынай была названая маладосьць Натальлі), па словах Пушкін «свёл его с ума». Ён зьехаў у армію Паскевіча, на Каўказ, дзе ў той час ішла вайна з Турэччынай. Сваё падарожжа ён апісаў у «Путешествии в Арзрум». Па патрабаваньні Паскевіча, які не жадаў браць на сябе адказнасьць за жыцьцё Пушкіна, ён пакінуў дзейную армію і жыў пэўны час у Тбілісі[35]. Вярнуўшыся ў Маскву, ён сустрэў у Ганчаровых халодны прыём. Магчыма, маці Натальлі пужалася рэпутацыі вальнадумцы, якая замацавалася за Пушкіным, як і яго беднасьці.

Партрэт Н. М. Пушкінай работы Аляксандра Брулова (1831—1832 гг.)

Пушкін адчуваў неабходнасьць жыцейскіх зьменаў. У 1830 годзе яго паўторнае сватаньне да Натальлі Мікалаеўны Ганчаровай было прынятае, і ўвосені ён адправіўся ў ніжагародзкі маёнтак свайго бацькі Болдзіна для ўступленьня ва ўладаньне прымежнай вёскай Кісьценева, падараванай бацькам да вясельля. Халерныя карантыны затрымалі паэта на тры месяцы, і гэтаму часу наканавана было стаць знакамітай Болдзінскай восеньню, найвышэйшай кропкай пушкінскай творчасьці, калі з-пад яго пяра вылілася цэлая бібліятэка твораў: «Аповесці нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна» («Аповесці Белкіна»), «Опыт драматических изучений» («Маленькія трагедыі»), апошнія главы «Яўгена Анегіна», «Домік у Каломне», «История села Горюхина», «Казка пра папа і пра работника яго Балду», некалькі накідаў крытычных артыкулаў і каля 30 вершаў.

Сярод болдзінскіх твораў, быццам бы наўмысна непадобных адно на другое паводле жанру і танальнасьці, асабліва кантрастуюць адзін з адным два цыклі: празаічны і драматычны. Гэта два полюсы яго творчасьці, да якіх імкнуцца астатнія творы, напісаныя ў тры восеньскіх месяцы 1830 году.

Вершаваныя творы гэтага пэрыяду ўяўляюць сабой усю разнастайнасьць жанраў і шырокае тэматычнае кола. Адзін зь іх — «Румяный критик мой…» перагукаецца з «Историей села Горюхина» і настолькі далёкі ад ідэалізацыі вясковай рэчаіснасьці, што быў упершыню апублікаваны толькі ў пасьмяротным зборы твораў пад зьмененай назвай («Каприз»)[36].

«Повести Белкина» зьявіліся першым завершаным творам пушкінскай прозы, які дайшоў да нас і захады да напісаньня якога рабіліся ім неаднаразова. У 1821 годзе ён сфармуляваў асноўны закон свайго празаічнага апавяданьня: «Дакладнасьць і сьцісласьць — вось першыя вартасьці прозы. Яна патрабуе разваг — бязь іх бліскучыя выразы ні да чаго не служаць». Гэтыя аповесьці — таксама своеасаблівыя мэмуары звычайнага чалавека, які, не знаходзячы нічога значнага ў сваім жыцьці, напаўняе свае запісы перасказам пачутых гісторыяў, якія паразілі яго ўяўленьне сваёй незвычайнасьцю. «Повести…» сьведчылі пра завяршэньне запачаткаванага ў 1827 годзе з «Арапа Петра Великого» станаўленьня Пушкіна як празаіка. Цыкль вызначыў як далейшы кірунак творчасьці Пушкіна: апошнія шэсьць гадоў яго жыцьця ён зьвяртаўся пераважна да прозы, так і ўсяго, дагэтуль не разьвітага расейскага мастацкага празаічнага слова[37][38].

Сьмяротна паранены Жоржам Шарлем Дантэсам на дуэлі[12].

«Паклёпнікам Расеі»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Верш Пушкіна «Паклёпнікам Расеі» ў брашуры «Да ўзяцьця Варшавы», 1831 г.

«Паклёпнікам Расеі» (рас. «Клеветникам России») — гэта ода, напісаная Пушкіным у жніўні 1831 году ў сувязі з антырасейскім паўстаньнем на землях былое Рэчы Паспалітае 1830 году. У гэтым творы Пушкін абяляе імпэрыялізм Расеі:

…Что возмутило вас? волнения Литвы?
Оставьте: это спор славян между собою,
Домашний, старый спор, уж взвешенный судьбою,
Вопрос, которого не разрешите вы.
Уже давно между собою
Враждуют эти племена;
Не раз клонилась под грозою
То их, то наша сторона.
Кто устоит в неравном споре:
Кичливый лях, иль верный росс?
Славянские ль ручьи сольются в русском море?
Оно ль иссякнет? вот вопрос.
Оставьте нас: вы не читали
Сии кровавые скрижали;
Вам непонятна, вам чужда
Сия семейная вражда…

— Аляксандар Пушкін[39]

Вядомы беларуска-польскі паэт Адам Міцкевіч у сваёй паэме «Дзяды» напісаў да 3-е часткі заключны верш «Да сяброў-маскалёў» (польск. «Do przyjaciół Moskali»)[40], у якім крытыкаваў царскі рэжым. Пушкін, каторы быў знаёмы з Міцкевічам, успрыняў гэты твор як асабіста адрасаваны да яго, таму ў жніўні 1834 году[41] напісаў у адказ Міцкевічу верш «Ён паміж намі жыў» (рас. «Он между нами жил»)[42].

У 1841 годзе шматлікія неапублікаваныя творы Аляксандра Пушкіна былі надрукаваныя[14]. У 1880 годзе ў Маскве праведзеная Пушкінская выстава[15]. У Маскве адчынены Мэмарыяльны музэй Пушкіна. Помнікі Аляксандру Пушкіну пастаўленыя Маскве (1880, скульптар Аляксандар Апекушкін)[43], Астрахані (1956, скульптар Заір Азгур), Менску (1999), Магілёве[12], Адэсе, Тыраспалі, Ароў-парку (Манро, штат Нью-Ёрк). Вывучэньнем творчасьці Аляксандра Пушкіна займаецца пушкіназнаўства. Творы Аляксандра Пушкіна перакладзеныя амаль на ўсе мовы сьвету[12]. Паэму «Медны коньнік» на беларускую пераклаў Янка Куапала, паэму «Палтава» Якуб Колас, Аркадзь Куляшоў пераклаў паэму «Цыганы» (1937) і раман у вершах «Яўгеній Анегін» (1949), аповесьці «Трунар», «Станцыйны даглядчык», «Паненка-сялянка», «Дуброўскі», «Капітанская дачка» пераклаў Кузьма Чорны (1949), паэму «Барыс Гадуноў» і вершы пераклаў Пятро Глебка, перакладалі Адам Гурыновіч, Максім Багдановіч, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Міхась Стральцоў, Юрка Гаўрук, Юрась Сьвірка, Эдзі Агняцьвет, Анатоль Астрэйка. Іменем Аляксандра Пушкіна названыя Пушкінскі муэй (Масква), Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, бібліятэка ў Бабруйску, вуліцы ў Смаленску, Віцебску, Вялейцы, Дзісьне, Лепелі, вуліца і завулак у Пружанах; Магілёўскі дзяржаўны бібліятэчны каледж. Мноства твораў Аляксандра Пушкіна інсцэніравана[12]. Паводле дасьледаваньня «Левада-цэнтру», праведзенага ў маі 2021 году, Аляксандар Пушкін заняў трэцяе месца сярод найвыдатнейшых асобаў у гісторыі на думку жыхароў Расеі.

  1. ^ а б в г Непомнящий В. С. Пушкин Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 21 : Проба — Ременсы. — С. 246—250.
  2. ^ а б в Кирпичников А. Пушкин, Александр Сергеевич (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXVа. — С. 826—851.
  3. ^ а б Исаев Ю. Н. Чувашская энциклопедия (рас.)Чувашское книжное издательство, 2006. — 2567 с. — ISBN 978-5-7670-1471-2
  4. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ https://muse.jhu.edu/journals/pushkin_review/v014/14.1.lachmann.html
  6. ^ http://www.jstor.org/stable/40922230
  7. ^ различные авторы Пушкин, Александр Сергеевич // Энциклопедический словарь (рас.) / под ред. И. Е. Андреевский, К. К. Арсеньев, Ф. Ф. ПетрушевскийСПб: Брокгауз — Ефрон, 1907. — Т. XXVa. — С. 826—851.
  8. ^ а б в г Kindred Britain
  9. ^ Бобров Е. А. А. С. Пушкинъ въ Казани. (рас.) // Пушкин и его современники: Материалы и исследованияКомиссия для издания сочинений Пушкина при Отделении русского языка и словесности Императорской академии наук, 1905. — Т. 3. — С. 23, сноска 2.
  10. ^ Puškin, Aleksandr Sergeevič // CONOR.SI
  11. ^ Виноградов В. В. Избранные труды. История русского литературного языка (рас.). — М.: 1978. — С. 288—297.
  12. ^ а б в г д Шалемава А. А. Пушкін Аляксандр Сяргеевіч // БЭ. — Мн.: 2001 Т. 13. — С. 138-140.
  13. ^ Русский биографический словарь. Т. 15, стр. 282—283.  (рас.)
  14. ^ а б в г Красухин Г. Александр Сергеевич Пушкин Энциклопедия «Кругосвет»
  15. ^ а б в Об Александре Сергеевиче Пушкине в Русском биографическом словаре  (рас.)
  16. ^ а б Цейтлин А. Александр Сергеевич Пушкин (рас.) Литературная энциклопедия Архіўная копія
  17. ^  Аверинцев С. С. Филология. — Краткая литературная энциклопедия Т. 7., столбец 975  (рас.)
  18. ^ Белинский В. Г. Полное собрание сочинений. АН СССР (рас.). — Т. VII С. 316, 320, 326.
  19. ^ Ашукин 1998. С. 6.
  20. ^ Родословная роспись поэта (древо, до 5-го поколения) (рас.)
  21. ^ Ашукин 1998. С. 40.
  22. ^ Благой Д. Стихотворения Пушкина // Собрание сочинений А. С. Пушкина в десяти томах (рас.). — М.: Гослитиздат, 1959. — Т. 1. — С. 525—526.
  23. ^ псэўданім складзены з зычных літараў прозьвішча паэта, пастаўленых у зваротным парадку
  24. ^ Ашукин 1998. С. 60.
  25. ^ а б Виноградов В. Стиль Пушкина (рас.). — М.: ОГИЗ, 1941. — С. 174—175.
  26. ^ Вяземский П. П. Александр Сергеевич Пушкин по документам Остафьевского архива и личным воспоминаниям, 1826—1837 (рас.). — СПБ: 1880. — С. 71.
  27. ^ Зыков Д. П. Письмо к сочинителю критики на поэму «Руслан і Людміла»  (рас.) // Сын отечества. — 1820. — В. 64. — № 38.
  28. ^ Отрывки из произведений Пушкина крымской тематики
  29. ^ Запись: 4 мая был я принят в масоны. — Дневники Пушкина Архіўная копія
  30. ^ Словарь Половцова. Т. 15, стр. 281.
  31. ^ Благой Д. Стихотворения Пушкина // Собрание сочинений А. С. Пушкина в десяти томах (рас.). — М.: Гослитиздат, 1961. — Т. 1. — С. 529—533.
  32. ^ Бонди С. М. Поэмы Пушкина // Собрание сочинений А. С. Пушкина в десяти томах (рас.). — М.: Гослитиздат, 1959. — Т. 3.
  33. ^ А. С. Пушкин. Собрание сочинений в десяти томах (рас.). — М.: Гослитиздат, 1961. — Т. 6. — С. 490. — 582 с.
  34. ^ Словарь Половцова. Т. 15, стр. 282—283.  (рас.)
  35. ^ Ободовская И., Дементьев М. Наталья Николаевна Пушкина (рас.). — М.: Советская Россия, 1985. — С. 43-44. — 368 с.
  36. ^ Благой Д. Стихотворения Пушкина // Собрание сочинений А. С. Пушкина в десяти томах (рас.). — М.: Гослитиздат, 1961. — Т. 1. — С. 551.
  37. ^ Благой Д. Стихотворения Пушкина // Собрание сочинений А. С. Пушкина в десяти томах (рас.). — М.: Гослитиздат, 1961. — Т. 1. — С. 551—552.
  38. ^ Благой Д. Драматургия. Проза // А. С. Пушкин. Драматургия. Проза (рас.). — М.: Правда, 1981. — С. 10.
  39. ^ Клеветникам России (рас.)
  40. ^ Да рускіх сяброў
  41. ^ «Он между нами жил…» (к истории создания стихотворения) (рас.)
  42. ^ Мария Белкина. Мицкевич и Пушкин у памятника Петру Великому (рас.). culture.pl.
  43. ^ Пушкин, Александр Сергеевич // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. Простатит — Работный дом. т. XXVa (1898): Простатит — Работный дом, с. 826—851.
  • Ашукин Н. С. Пушкинская Москва (рас.). — СПб.: Академический проект, 1998. — 352 с. — ISBN 5-7331-0123-7

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]