Антанін Леапольд Дворжак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Антанін Леапольд Дворжак
Antonín Leopold Dvořák
Дата нараджэньня 8 верасьня 1841
Месца нараджэньня Прага
Дата сьмерці 1 траўня 1904
Месца сьмерці Прага
Прычына сьмерці інсульт
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар, дырыгент
Навуковая сфэра сцэнічнае мастацтва[d], музычная адукацыя[d][2], кампазыцыя[d][2] і музычная кампазыцыя[d][2]
Месца працы
Жанры рамантызм
Інструмэнты арган, фартэпіяна, скрыпка і альт
Бацька Францішак Дворжак[d]
Маці Ганна Дваржакова[d]
Дзеці Атылія Сукова[d], Атакар Дворжак[d] і Магдалена Дваржакова[d]
Узнагароды
Сайт antonin-dvorak.cz (чэс.)​ (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Антанін Леапольд Дворжак (па-чэску: Antonín Leopold Dvořák; 1841, Прага — 1904, Прага) — чэскі кампазытар і дырыгент эпохі рамантызму, усьлед за Бэдржыхам Сьметанам разьвіваў нацыянальныя традыцыі і зацьвердзіў сусьветнае значэньне чэскай музыкі. Творы Дворжака адрозьніваюцца мэлядычным багацьцем, разнастайнасьцю рытму і гармоніяў, маляўнічасьцю інструмэнтоўкі, складнасьцю формаў.

Дваржак дэманстраваў свой музычны талент ужо ў раньнім узросьце, вывучаючыся гульне на скрыпкі з шасьці гадоў. Першыя публічныя выступы ягоных твораў былі выкананы ў Празе ў 1872 годзе. З асаблівым посьпехам гэтыя выступы адбыліся ў 1873 годзе, калі яму было 31 год. Дамагаючыся прызнаньня за межамі Прагі, ён прадставіў партытуру сваёй першай сымфоніі на прызавы конкурс у Нямеччыне, але не атрымаў перамогу. Дасланы на конкурс рукапіс быў страчаны, пакуль ня быў знойдзены шмат дзесяцігодзьдзяў пазьней. У 1874 годзе Дворжак быў намінаваны на аўстрыйскую дзяржаўную прэмію дырыгентаў, прадставіўшы партытуры дзьвюх сымфоніяў і іншых твораў. Не зважаючы на тое, што Дворжак ня ведаў гэтага, Яганэс Брамс, які ачольваў журы, быў вельмі ўражаны працамі чэскага дырыгента. Прэмія была прысуджана Дворжаку ў 1874 годзе, і зноўку ў 1876 і 1877 гадох. Брамс рэкамендаваў Дворжака свайму выдаўцу N. Simrock, які ў хуткім часе замовіў у Дворжака «Славянскія танцы». ​​Менавіта, з сэрыяй гэтага твору дырыгент атрымаў сусьветную вядомасьць. Бэрлінскі музычны крытык Люіс Эглерт у 1878 годзе даў творчасьці Дворжака высокую ацэнку.

Першы твор рэлігійнага характару Дворжака, ягоная пастаноўка «Стабат-матэр», які быў прэзэнтаваны ў Празе ў 1880 годзе. Гэты ж твор вельмі пасьпяхова быў выкананы ў Лёндане ў 1883 годзе, што прывяло да сэрыі спэктакляў зарганізаваных у Вялікабрытаніі і ЗША. За сваю кар’еру Дворжак зьдзейсьніў дзевяць запрошаных візытаў у Ангельшчыну і часта праводзіў спэктаклі па сваіх творах. Ягоная сёмая сымфонія была напісана адмыслова для Лёндану. Наведваючы Расею ў сакавіку 1890 году, ён праводзіў канцэрты ўласнай музыкі ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. У 1891 годзе Дворжак быў прызначаны прафэсарам Праскай кансэрваторыі.

Ён быў дырэктарам Нацыянальнае кансэрваторыі ў Нью-Ёрку (1892—1895). У працы «Сымфонія з новага сьвету» (1893) прысутнічаюць тэмы амэрыканскага фальклёру, уключаючы мэлёдыі чорных і каляровых амэрыканцаў. Ён напісаў 9 сымфоніяў, опэры, уключаючы «Русалку» (1900), вялікія творы для хору, «Карнавал» (1891—1892), канцэрты для скрыпкі і віялянчэлі, камэрную музыку, п’есы для фартэпіяна, рамансы. Ягоная рамантычная музыка пашырыла клясычныя традыцыі Бэтговэна і Брамса і паказала велізарныя магчымасьці чэскага фальклёру.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
  2. ^ а б в Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі