Хрыста Боцеў
Хрыста Боцеў | |
Христо Ботев | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 6 студзеня 1848 Калофер, Асманская імпэрыя |
Памёр | 1 чэрвеня 1876 (28 гадоў) ля в. Камарата, Балканы, Асманская імпэрыя |
Бацькі | Боцё Пэткаў[d] Іванка Боцева[d] |
Сужэнец | Вэнэта Боцева[d] |
Дзеці | Іванка Боцева[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, сатырык, журналіст |
Гады творчасьці | 1867—1876 |
Кірунак | рамантызм, рэалізм |
Жанр | лірыка |
Мова | баўгарская[1] |
Дэбют | 1867 |
Подпіс | |
Бачына, прысьвечаная Боцеву |
Хры́ста Бо́цеў (па-баўгарску: Христо Ботев), пры нараджэньні Хрыста Боцеў Петкаў (па-баўгарску: Христо Ботьов Петков; 6 студзеня [ст. ст. 25 сьнежня 1847] 1848, Калофер — 1 чэрвеня 1876, Камарата, Старая Планіна) — баўгарскі грамадзкі дзяяч, паэт і публіцыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў Калофэры ў сям’і настаўніка і дзеяча вызвольнага руху Боцё Петкава. Навучаўся ў родным месьце, у 1863 паступіў у Другую адэскую гімназію. За ўдзел у рэвалюцыйна-дэмакратычным руху ў 1865 року быў выключаны з гімназіі. Працягнуў навучаньне ў Новарасейскім унівэрсытэце (Адэса).
Працаваў настаўнікам у сяле Задунаеўка ў Бэсарабіі. У 1867 вярнуўся ў Калофэр. Падчас урачыстасьцяў у гонар Кірылы й Мятода выступіў з антытурэцкаю прамовай, пасьля чаго быў вымушаны эміграваць у Румынію.
У Бухарэсьце браў удзел у аб’яднаньнях баўгарскай эміграцыі, увайшоў у Баўгарскі рэвалюцыйны камітэт, выдаваў газэту «Дума на българските емигранти» (бел. Слова баўгарскіх эмігрантаў). Браў удзел у Красавіцкім паўстаньні 1876 року. 1 чэрвеня [ст. ст. 20 траўня] 1876 быў сьмяротна паранены турэцкім снайпэрам. Паводле іншае вэрсіі, быў забіты адным са сваіх паплечнікаў. Усе ўдзельнікі аддзелу, якім кіраваў Боцеў, таксама загінулі.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля атрыманьня незалежнасьці Хрыста Боцеў стаў адным з шанаваных у Баўгарыі дзеячоў нацыянальнага адраджэньня. З 1885 дзень 2 чэрвеня адзначаецца як нацыянальнае сьвята Дзень Боцева і загінулых за свабоду і незалежнасьць Баўгарыі.
У Калофэры дзейнічае дом-музэй Боцева(bg); у адноўленым караблі «Радзецкі»(bg), на якім аддзел Боцева прыбыў на дапамогу паўстаньню, таксама дзейнічае музэй.
Імем Хрыста Боцева названыя вуліцы амаль у кожным месьце Баўгарыі, у шматлікіх местах Румыніі й іншых краінах; шматлікія навучальныя ўстановы і бібліятэкі; футбольныя клюбы, стадыёны і горад Боцеўград.
Ягонае імя носяць гара ў Балканах, пік у Антарктыцы, скрайні паўднёвы пункт(bg) востраву Лівінгстан, малая плянэта(bg).
Помнікі Хрыста Боцеву ўсталяваныя ў Баўгарыі, Малдове, Расеі, Украіне.
На беларускую мову вершы Боцева перакладаў Ніл Гілевіч, а таксама Алесь Разанаў і Мікола Хведаровіч.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бурмов, Александър. Христо Ботев и неговата чета. — София: 1974. — 785 с.
- Жечев, Николай. Христо Ботйов — летопис за живота и дейността му 1847/1848 — 1876. — София: 2007. — 305 с. — ISBN 9549544436674
- Евгений Волков. Христо Ботев. — София: ФАБ, 2009.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Баўгарская Вікікрыніца зьмяшчае арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы гэтага артыкула: |
Баўгарскі Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы гэтага артыкула: |