Элегія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Эле́гія (па-грэцку: elegeia — жалобная песьня, ад elegos — скарга) — верш, у якім выяўляюцца смутак, журба, мэлянхолія з прычыны грамадзкай несправядлівасьці, сямейнага няшчасьця ці асабістага гора. Узьнікла элегія ў старажытнагрэцкай літаратуры (Тырцэй, Архілох, Феагнід, Калімах), выкарыстоўвала выключна элегічны двуверш (адсюль і назва) і выяўляла разнастайны зьмест (філязофскую развагу, пачуцьцё каханьня, патрыятычны заклік, этычнае павучаньне і г. д.). Сумнае гучаньне ўпершыню набыла ў старажытнарымскіх паэтаў (Катул, Праперцый, Тыбул, Авідзій). Асаблівае распаўсюджаньне элегія атрымала ў сэнтымэнталістаў і рамантыкаў. Стваралі элегіі ГётэРымскія элегіі»), А. Пушкін («Брожу ли я вдоль улиц шумных»), М. Лермантаў («Выхожу один я на дорогу»), М. Някрасаў («Внимая ужасам войны»), Т. Шаўчэнка («Думы мае») і іншыя паэты. Вытокі беларускай літаратурнай элегіі — у народнай песьні (працоўнай, сямейна-абрадавай), у вопыце расейскай і сусьветнай літаратур, што ўплывалі на беларускую. Упершыню ў беларускай паэзіі элегія як жанр зьявілася ў XIX ст. («Думка» Ф. Багушэвіча, «Могілкі» невядомага аўтара).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]