Натаніель Готарн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натаніель Готарн
Nathaniel Hawthorne
Натаніель Готарн у 1841
Натаніель Готарн у 1841
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Nathaniel Hawthorne
Нарадзіўся 4 ліпеня 1804
Салем, Масачусэтс, ЗША
Памёр 19 траўня 1864 (59 гадоў)
Плімут, Нью-Гэмпшыр, ЗША
Пахаваны
Бацькі Nathaniel Hathorne[d][2]
Elizabeth Clarke Hathorne[d][3]
Сужэнец Сафія Готарн[d][4]
Дзеці Джуліян Готарн[d] і Марыя Альфонса Готарн[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік
Гады творчасьці 1828—1864
Кірунак рамантызм
Жанр гатычная літаратура[d], апавяданьне[5], Аповесьць і раман[5]
Мова ангельская мова[6]
Значныя творы «The Scarlet letter»
Подпіс Выява аўтографу

Ната́ніель Го́тарн (па-ангельску: Nathaniel Hawthorne; 4 ліпеня 1804, Салем — 19 траўня 1864, Плімут) — амэрыканскі літаратар ХІХ стагодзьдзя.

Скіраваная на рэлігію творчасьць Готарна апісвае праблематыку першароднага граха, жыцьця людзей які перамагаюць канфлікты віны і прабачэньня. Некаторыя дасьледнікі гавораць пра існаваньне «комплексу граху». Сам Готарн тлумачыць сваю творчасьць, а асабліва заінтарасаваньне маральнымі дылемамі, патрэбнасьцю кампэнсацыі сумнай вядомасьці Салему і прыняцьце адказнасьці за злачынствы зьдзейсьненыя пурытанскім насельніцтвам гораду, якое ў канцы XVI стагодзьдзя правяло некалькі «судоў над ведзьмамі». Натаніель Гортан, разам з Эдгарам Аланам По, да нашых дзён лічацца самымі лепшымі знатакамі цёмных бакоў чалавечай псыхікі амэрыканскай літаратуры.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Натаніель Готарн нарадзіўся 4 ліпеня 1804 году ў Салеме, Масачусэтс, дзе ў наш час знаходзіцца прысьвечаны яму музэй. Яго прадзядуля, Джон Готарн, браў удзел у вядомым працэсе над ведзьмамі ў XVII стагодзьдзі, што стала ганьбай роду Готарнаў. Гэты факт аказаў значны ўплыў на будучыню пісьменьніка, а так сама жыцьцё ў пурытанскім асяродзьдзі Новай Ангельшчыны, у якой ён выхоўваўся і якую вінаваціў у сваёй літаратурнай дзейнасьці. Готарн тлумачыў сваю творчасьць, а асабліва канцэнтрацыю ў ёй маральнымі дылемамі, адказнасьцю за зло, яго зьдзейсьніў яго продак.

У дзяцінстве (1808 год), Натаніель страціў свайго бацьку, капітана карабля, які памёр ад жоўтай ліхаманкі. Хлопчык вельмі рана даведаўся што такое адзінота, усе дні ён праводзіў у падарожжах па навакольных лясах у далечыні ад людзей. Літаратурныя дасьледчыкі лічаць, што менавіта ў гэты час абудзілася схільнасьць Готарна да самааналізу.

У 1821—1824 гадах Натаніель вучыўся ў Коледжы Боўдайн, дзе пазнаёміўся з вядомым у будучыні паэтам Генры Ўадсўортам Лонгфэлаўэем і будучым прэзыдэнтам ЗША Франклінам Пірсам. Пасьля сканчэньня вучобы, Готарн вырашыў заняцца літаратурнай дзейнасьцю. Гэты пэрыяд яго жыцьця не вельмі вядомы, але вядома, што ён пасяліўся ў даме свайго дзяцькі ў Салеме, які называў «сваім гняздом», выбіраючы поўнасьцю ізаляванае жыцьцё. У 1828 годзе быў напісаны першы раман «Fanshaw», які аказаўся няўдалым, а ў 1937 годзе былі апублікаваны яго першыя творы пад назвай «Twice told Stories».

У 1838 годзе Натаніель пазнаёміўся з мастачкай Сафі Пібадзі, зь якой, празь некаторы час, ажаніўся. Шукаючы для сябе і Сафі месца для жыцьця, пісьменьнік, разам з жонкай пераехаў у 1841 годзе ў утапічную камуну трансыдэнталістаў у Брук Фарм. У гэты пэрыяд, у 1852 годзе, была апублікавана яго аповесьць «The Blithdale Romance». У гэтым жа годзе Готарн, разам з Сафі, пераехаў у нованабыты дом. Хутка у Готарна нарадзілася трое дзяцей: Юні, Джуліяна і Розі. У 1841 годзе быў апублікаваны зборнік дзіцячых расказаў «Grandfathers Chair», а ў наступным годзе Готарн выдаў свае найлепшыя творы на гістарычныя і звышнатуральныя тэмы ў зборніку «Old Farm Stories». У 1850 годзе быў апублікаваны яго першы раман «The Scarlet letter», які прынёс пісьменьніку вядомасьць і стаў бэстсэлерам.

У 1853—1857 гадах Готарн атрымаў пасаду консула ЗША ў Лівэрпулі, Ангельшчына. У гэты час ён заняўся публіцыстыкай, яго фэльетоны былі сабраны і апублікаваны ў 1863 годзе пад назвай «Our Old Home». У 1857 годзе, разам зь сям’ёй Готарн пераехаў у Італію, дзе жыў у Рыме і Флярэнцыі. Тут была напісана яго апошняя аповесьць «The Мarble faun».

Пасьля вяртаньня ў ЗША ў 1860 годзе, лісты Готарна сьведчаць пра расчараваньне яго ўласнай літаратурнай дзейнасьцю. Пісьменьнік стаў пісаць значна меней, а на ўласным надмагільлі загадаў напісаць «What meaning?» («Які азначае?»). Акрамя гэтага, рак страўніка не дазволіў яму скончыць свае чатыры аповесьці.

Пісьменьнік памёр 19 траўня 1864 году ў Плімуце, Нью-Гэмпшыр, падчас свайго падарожжа ў Ўайт Маўнтынз, якое ён зьдзяйсьняў разам з Франклінам Пірсам. Гортан быў пахаваны ў родным Масачусэтсы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Натаніель Готарнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў