Драматургія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Драматургія (ад стар.-грэц. δραματουργία — «сачыненьне ці пастаноўка драматычных твораў») — тэорыя й мастацтва пабудовы драматычнага твору, а таксама сюжэтна-вобразная канцэпцыя такога твору.

Драматургіяй завуць таксама сукупнасьць драматычных твораў асобнага пісьменьніка, краіны ці народу, эпохі.

Разуменьне асноўных элемэнтаў драматычнага твору й прынцыпаў драматургіі гістарычна зьменлівыя. Драма тлумачылася як дзеяньне якое зьдзяйсьняецца (a не якое ўжо зьдзейсьнілася) пры ўзаемадзеяньні характару й вонкавага становішча дзеючых асобаў.

Дзеяньне ўяўляе сабою вядомую зьмену ў вядомы прамежак часу. Зьмене ў драматургіі адпавядае зьмена лёсу, радасная ў камэдыі й сумная ў трагедыі. Прамежак часу можа ахопліваць некалькі гадзінаў, як у францускай клясычнай драме, ці шматлікія гады, як у Шэксьпіра.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • A. W. Schlegel, «Vorlesungen ü ber dramatische Kunst und Literatur» (Гейдэльберг, 2 выд. 1817), Freytag, «Technik des Dramas» (4 выд. Ляйпцыг, 1881)
  • Carrière, «Die Kunst in Zusammenhange der Kulturentwickelung»
  • Klein, «Geschichte des Dramas» (Ляйпцыг, 1865—76)
  • Alph. Roger, «Histoire universelle du th éâ tre» (II., 1869)