Яганэс Брамс
Яганэс Брамс | |
Johannes Brahms | |
Дата нараджэньня | 7 траўня 1833 |
---|---|
Месца нараджэньня | Гамбург, Нямеччына |
Дата сьмерці | 3 красавіка 1897 (63 гады) |
Месца сьмерці | Вена, Аўстра-Вугоршчына |
Прычына сьмерці | рак печані[d][1] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Нямеччына |
Прафэсія | кампазытар, піяніст, дырыжэр |
Навуковая сфэра | клясычная музыка, сымфонія, камэрная музыка[d] і акадэмічная музыка[d] |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1833—1897 |
Псэўданімы | G.W. Marks |
Сябра ў | Акадэмія прыгожых мастацтваў[d], Бэрлінская акадэмія мастацтваў[d], University singers and bards of Vienna[d], Sängerschaft zu St. Pauli Jena[d], Q1759337? і Q108092396? |
Жанры | рамантызм |
Інструмэнты | фартэпіяна[1], віялянчэль[1] і валторна[d][1] |
Псэўданімы | G.W. Marks |
Бацька | Johann Jakob Brahms[d][1] |
Маці | Johanna Henrica Christiane Nissen[d][1] |
Узнагароды | |
Сайт | brahms-institut.de/… (ням.) |
Подпіс | |
Яга́нэс Брамс (па-нямецку: Johannes Brahms; 7 траўня 1833, Гамбург, Нямеччына — 3 красавіка 1897, Вена, Аўстрыя) — нямецкі кампазытар і піяніст, адзін зь вядучых музыкаў пэрыяду Рамантызму. Нарадзіўшыся ў Гамбургу, Брамс правёў большасьць свайго прафэсійнага жыцьця ў Вене, Аўстрыя, дзе ён быў лідэрам музычнае сцэны. Цягам жыцьця, папулярнасьць і ўплывовасьць Брамса было вельмі істотнай; сыходзячы з камэнтара нямецкага дырыжэра і піяніста дзевятнаццатага стагодзьдзя Ганса фон Бюлоў, Брамса часам прылічваюць да такіх кампазытараў, як Ёган Сэбастыян Бах і Людвіґ ван Бэтговэн.
Брамс пісаў музыку для фартэпіяна, камэрных ансабляў, сымфанічнага аркестра, вакальных партыяў і хора. Будучы віртуозным піяністам, ён уласнаручна выконваў свае першыя музычныя работы; таксама, ён працаваў зь вядучымі тагачаснымі музычнымі выканаўцамі, уключаючы піяністку Клару Шуман і віялянчэліста Ёзэфа Ёахіма. Шматлікія ягоныя работы сталі галоўным элемэнтам сучасных канцэртных рэпэртуараў. Брамс, як няўмольны пэрфэкцыяніст, зьнішчыў шмат сваіх работаў і некаторыя пакінуў неапублікаванымі.
Брамс быў наватарам і традыцыяналістам адначасова. Яго музыка шчыльна абапіраецца на музычныя структуры і кампазыцыйную тэхніку барочных і клясыцыстычных майстраў. Ён быў майстрам контрапункта, складанага і цяжка засвойвамага мэтаду складаньня музычнага твору, якім праславіўся Бах, а таксама музычнае распрацоўкі — кампазыцыйнага прыёма, які распачаў Ёзэф Гайдн, Вольфганг Амадэй Моцарт і Бэтговэн. Брамс імкнуўся ўшанаваць «чысьціню» гэтых пачэсных «нямецкіх» музычных структураў і пераўвасобіць іх у сымбаль рамантычнага стылю. Тым часам, як шмат яго сучасьнікаў лічылі яго музыку занадта акадэмічнай, ягоным укладам у сусьветную музыку і майстэрствам захапляліся такія адрозныя адзін ад аднаго асобы, як перадавы аўстрыйскі кампазытар Арнольд Шонбэрг і кансэрватыўны ангельскі кампазытар Эдвард Элгар. Дасканалая і высока распрацаваная сутнасьць твораў Брамса была зыходным пунктам і натхненьнем для наступных пакаленьняў кампазытараў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ранейшыя гады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька Брамса, Ёган Якаб Брамс (ням. Johann Jakob Brahms; 1806—1872), прыехаў у Гамбург з Дытмаршэна, шукаючы працу гарадзкога музыкі. Ён па-майстэрску валодаў ігрой на флейце, валторне і ўсімі струннымі інструмэнтамі, дзякуючы чаму меў магчымасьць удзельнічаць у самых розных ансамблях, але пазьней у якасьці сваёй асноўнай спэцыяльнасьці абраў басэтлю[2]. У 1830 г. ён ажаніўся зь Яганай Гэнрыкай Хрысьціянай Нісэн (ням. Johanna Henrika Christiane Nissen; 1789—1865), сьціплай і працавітай швачкай, якая дагэтуль ніколі не брала шлюб і была на сямнаццаць год старэйшая за яго. Яганэс Брамс нарадзіўся 7 траўня 1833 году ў самым цёмным квартале Гамбургу — Gängeviertel, у якім яго бацькі жылі цягам шасьці месяцаў, пакуль яны не перабраліся ў маленькі дом у Дамтарвале ў паўночнай частцы Гамбургу. Яганэс Брамс меў старэйшую сястру Элізу і малодшага брата Фрыца Фрыдрыха.
Ёган хацеў павесьці сына па ўласнаму шляху і пазнаёміў яго з інструмэнтамі, якімі валодаў сам. Элемэнтарныя навыкі ігры на валторне, скрыпцы і асабліва віялянчэлі[3], атрыманыя ў дзяцінстве, у будучым дапамаглі Брамсу ў рабоце над камэрнай музыкай. Аднак больш прываблівала хлопчыка фартэпіяна[4]. Пасьпяховае выступленьне Яганэса з фартэпіяннай партыяй у квінтэце для духавых і фартэпіяна op. 16 Бэтговэна і ў клявірным квартэце Моцарта прыцягнула ўвагу аднаго імпрэсарыё, які прапанаваў юнаму вундэркінду канцэртнае турнэ па Злучаных Штатах. Па настойлівай парадзе Фрыдрыха Косэля — фартэпіяннага пэдагога, зь якім Яганэс занімаўся зь сямі год, бацька юнага музыкі ўтрымаўся ад неабдуманага кроку[5].
Пасьля раньніх урокаў фартэпіяна з Фрыдрыхам Косэлям, Брамс стаў вучнем Эдўарда Марксэна, які вучыўся ў Вене разам з Ігнацам фон Зайфрыдам (вучнем Моцарта). І Косэль, і Марксэн не падзялялі тагачаснай гамбурскай моды на віртуозную фартэпіянную музыку. Ё. С. Бах, венскія клясыкі — асабліва Бэтговэн, Шубэрт, Вэбэр, Мэндэльсон склалі аснову рэпэртуара, на якім выхоўваўся Брамс[6]. Малады Яганэс даў некалькі публічных канцэртаў у Гамбургу (першыя канцэрты адбыліся 21 верасьня 1848 і 15 красавіка 1849 году), якія, зрэшты, не прынесьлі яму славы як піяністу пакуль ён у дзевятнаццацігадовым узросьце не адправіўся ў канцэртны тур. Пасьля канцэртаў 1848—49 году Брамс не рабіў ніякіх спробаў прабіцца на эстраду як саліст. Ён іграў за сцэнай падчас прадстаўленьняў у драматычным тэатры, выступаў у якасьці канцэртмайстра, даваў прыватныя ўрокі і выконваў шматлікія аранжыроўкі[7].
Пры ўсім гэтым, магчымасьць азнаёміцца з найранейшымі музычнымі спробамі Брамса адсутнічае: ён зьнішчыў усё, напісанае ім да 1853 году, — акрамя фартэпіянных твора і песьняў, якія ўвайшлі ў op. 1—7[6]. У зьнішчаных сачыненьнях фігуравалі фартэпіянныя санаты і варыяцыі, струнныя квартэты, скрыпічныя творы і шматлікія песьні[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д е ё ж Ältere R. H. d. Brahms, Johannes // Biographisches Jahrbuch und Deutscher Nekrolog (ням.) / Hrsg.: A. Bettelheim — B. — Т. 2, 1897. — S. 90—96.
- ^ Царева Е. М. Иоганнес Брамс. М., 1978 С. 19 (рас.)
- ^ Hoffmann (1999) Kurt. «Brahms the Hamburg musician 1833—1863» Cambridge. Musgrave (editor) Michael The Cambridge Companion to Brahms Cambridge University Press, p. 9 (анг.)
- ^ Царева Е. М. Иоганнес Брамс. М., 1978 С. 21 (рас.)
- ^ Царева Е. М. Иоганнес Брамс. М., 1978 С. 22 (рас.)
- ^ а б в Царева Е. М. Иоганнес Брамс. М., 1978 С. 23 (рас.)
- ^ Царева Е. М. Иоганнес Брамс. М., 1978 С. 24 (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яганэс Брамс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Творы Яганэса Брамса на сайце Classical Connect Бясплатная бібліятэка клясычнае музыкі Classical Connect
- Яганэс Брамс: Ноты твораў на International Music Score Library Project
- Яганэс Брамс — Чатыры сур’ёныя сьпевы. Вершы Макса Фрыдлендэра паводле Старога і Новага Запаветаў(недаступная спасылка). у перакладзе Васіля Сёмухі
- Нарадзіліся 7 траўня
- Нарадзіліся ў 1833 годзе
- Памерлі 3 красавіка
- Памерлі ў 1897 годзе
- Пахаваныя на Цэнтральных могілках Вены
- Кавалеры аўстрыйскага ордэна Леапольда
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна за дасягненьні ў навуцы і мастацтве
- Ганаровыя дактары Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Нямецкія кампазытары
- Нарадзіліся ў Гамбургу
- Памерлі ў Вене
- Кампазытары рамантызму