Перайсьці да зьместу

Абрам Ганібал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Абрам Ганібал
Абрам Петрович Ганнибал
мерк. 1696[3][4][5][…]14 (25) траўня 1781[1][2]
Партрэт, некаторымі[6] дасьледчыкамі атрыбутаваны, як партрэт Абрама Пятровіча Ганібала. Паводле іншых дасьледваньняў гэта партрэт Івана Мелер-Закамельскага. Канчатковага варыянту атрыбуцыі няма.
Месца нараджэньня Лягон, Афрыка
Месца сьмерці Суйда (зараз Ленінградзкая вобласьць)
Прыналежнасьць Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Гады службы 17239 чэрвеня 1762
Званьне з 1742рэвэльскі обэр-камэндант;
з 25 красавіка 1752 — генэрал-маёр ад фартыфікацыі;
сьнежань 1755 — генэрал-інжэнэр;
23 кастрычніка 1759 — поўны генэрал
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятой Ганны
Ордэн Сьвятой Ганны

Абра́м (Ібрагім) Пятро́віч Ганіба́л (1696/1698-1781) — расейскі інжынэр і вайсковы дзеяч, заснавальнік роду Ганібалаў, прадзед Аляксандра Пушкіна.

Нарадзіўся ў Камэруне (альбо ў Этыёпіі) і ў дзяцінстве быў прывезены спачатку ў Канстантынопаль, адкуль Сава Рагузінскі ў 1705 (ці 1706) прывёз яго ў Расейскую імпэрыю, дзе той быў падораны Пятру І. Быў ахрышчаны ў Пятніцкай царкве ў Вільні Пятром І і Хрыстынай Эбэргардынай, жонкай Аўгуста Моцнага.

У 1717 быў накіраваны навучацца ў Парыж, дзе вывучаў інжынэрныя навукі. У 1723 паступіў на вайсковую службу ў Расеі. Пасьля сьмерці Пятра І быў сасланы ў Сыбір, дзе пры ягоным удзеле была пабудаваная крэпасьць Селенгінск на кітайскай мяжы. Граф фон Мініх спрыяў вяртаньню Ганібала ў Санкт-Пецярбург у 1730. У 1731 Абрам Пятровіч быў камандзіраваны ў Прыбалтыку, дзе пражыў больш за дваццаць гадоў, будуючы вайсковыя ўмацаваньні ў Парнаве і порт у Рэвэлі. З 1742 ён стаў рэвэльскім обэр-камэндантам.

Упершыню стаў менавацца Ганібалам у 1730-я, знаходзячыся ў часовай адстаўцы. У 1731 А. П. Ганібал ажаніўся зь Еўдакіяй Андрэеўнай Дыёпэр, зь якой зьехаў на службу ў Пярнаў. Шлюб быў нядоўгім і бязьдзетным. За шлюбную нявернасьць ён падаў скаргу ў суд на Еўдакію Андрэеўну, пасьля 23 гадоў судовых цяжбаў на азначэньне духоўнае кансысторыі ў 1754 Е. А. Дыёпэр была сасланая ў Стараладаскі жаночы манастыр, дзе і сканала.

У 1736 годзе Абрам Пятровіч абвянчаўся ў рэвэльскай саборнай царкве з дачкой капітана Пярнаўскага палку Мацьвея фон Шэбэрга Хрысьцінай-Рэгінай, ад якой меў 11 дзяцей. У 1741 ён перавёўся на службу падпалкоўнікам артылерыі ў Рэвэльскі гарнізон. Тады ж яму была падараваная мыза Рагола ў Рэвэльскім павеце. У 1746 імпэратаркай Лізаветай яму быў падораны маёнтак у Пскоўскай губэрні, у якое ўваходзіла знакамітае цяпер сяло Міхайлаўскае.

25 красавіка 1752 Абрам Пятровіч атрымаў чын генэрал-маёра ад фартыфікацыі і быў пастаўлены на чале інжынэрнай часткі Расеі. Пад яго кіраўніцтвам былі праведзеныя працы па стварэньні Таболішымскае лініі ўмацаваньняў у Сыбіры, закладзеная крэпасьць Сьвятой Лізаветы (Елізаветград) і інш.

У сьнежні 1755 ён быў узьведзены ў генэрал-паручнікі з прызначэньнем Выбарскім губэрнатарам, але праз два дні на новы загад быў пакінуты ў інжынэрным корпусе. Пад Пецярбургам у 1756 Ганібал арганізаваў вучэбны палігон, дзе выхаванцы інжынэрнае школы, у якой ён выкладаў, навучаліся вядзеньню нападу.

23 кастрычніка 1759 генэрал-інжынэр Ганібал быў узьведзены ў «поўныя генэралы з прызначэньнем яго пры Ладаскім канале і ў камісію кранштацкіх і рогервіцкіх будынкаў».

У 1760 ён атрымаў ордэн Аляксандра Неўскага. 9 чэрвеня 1762 Абрам Пятровіч па веку выйшаў у адстаўку.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]