Перайсьці да зьместу

Паўстаньне дзекабрыстаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўстаньне дзекабрыстаў
Карл Кольман. Дзекабрысты на сэнацкай плошчы
Дата: 14 (26) сьнежня 1825
Месца: Санкт-Пецярбург
Вынік: Задушэньне паўстаньня. Сасланьне дзекабрыстаў у Сыбір.
Супернікі
Паўночнае таемнае таварыства
Маскоўскі лейб-гвардыі полк
Грэнадэрскі лейб-гвардыі полк
Гвардзейскі марскі экіпаж
Конны і Прэабражэнскі палкі лейб-гвардыі, Сапэрны батальён лейб-гвардыі і Конная артылерыя лейб-гвардыі
Камандуючыя
Кандрат РылееўМікалай I
Колькасьць
больш за 3000 чалавек

Паўста́ньне дзекабры́стаў (па-расейску: Восстание декабристов) — спроба дзяржаўнага перавароту, якая адбылася ў Санкт-Пецярбургу, сталіцы Расейскай імпэрыі, 14 (26) сьнежня 1825 году.

Паўстаньне было зьдзейсьненае супольнасьцю дваранаў-адзінадумцаў (пры падтрымцы вайсковых часткаў) і ставіла за мэту лібэралізацыю расейскага грамадзка-палітычнага ладу і недапушчэньне ўступленьня на трон Мікалая I. Паўстаньне адрозьнівалася ад змоваў эпохі палацавых пераваротаў сваёй рэвалюцыйнай накіраванасьцю і мела моцны рэзананс у расейскім грамадзтве, які значна паўплываў на грамадзка-палітычнае жыцьцё наступнай за ім Мікалаевай эпохі.

Расейская назва месяца стала назваю для ўсяго руху дзекабрысты.

Пакараньне паўстанцаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

25 ліпеня [ст. ст. 13 ліпеня] 1826 году на кронвэрку Петрапаўлаўскай крэпасьці ў Санкт-Пецярбургу павесілі 5 кіраўнікоў паўстаньня: Паўла Пестэля, Кандрата Рылеева, Пятра Кахоўскага (нар. Смаленскі павет), Міхаіла Бястужава-Руміна і Сяргея Мураўёва-Апостала. Вярхоўны крымінальны суд таксама асудзіў яшчэ 120 паўстанцаў[1], якіх зьняволілі пераважна ў Бабруйскай крэпасьці, разжалавалі або саслалі на Каўказ у войска ці ў Сібір на пасяленьне.

  1. Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 25 ліпеня 2014. — № 138 (27748). — С. 8. — ISSN 1990-763X.