Перайсьці да зьместу

Робэрт Шуман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Робэрт Шуман
па-нямецку: Robert Schumann
Партрэт Робэрта Шумана, малюнак Адольфа фон Мэнцэля 1850 году
Дата нараджэньня 8 чэрвеня 1810(1810-06-08)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 ліпеня 1856(1856-07-29)[1][2][3][…] (46 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Нямеччына
Месца вучобы
Занятак кампазытар, піяніст, музычны крытык, дырыгент, музыказнаўца, музычны пэдагог, пісьменьнік
Навуковая сфэра клясычная музыка, опэра, сымфонія і камэрная музыка[d]
Месца працы
Сябра ў Leipzig Fraternity Germania[d][5]
Жанры канцэрты / вакальныя творы / сымфанічныя творы / камэрная музыка
Інструмэнты фартэпіяна
Псэўданімы Эўзэбій, Флёрэстан
Бацька August Schumann[d]
Дзеці Marie Schumann[d], Julie Schumann[d], Emil Schumann[d], Ferdinand Schumann[d], Eugenie Schumann[d], Felix Schumann[d] і Ludwig Schumann[d][6]
Подпіс Выява аўтографу

Ро́бэрт Шу́ман (8 чэрвеня 1810, Цьвікаў — 29 ліпеня 1856, Эндэніх, цяпер — гарадзкі раён Бону) — нямецкі кампазытар, дырыгент, музычны крытык, пэдагог.

Нарадзіўся ў Цьвікаў (Саксонія) у сям’і кнігавыдаўца і пісьменьніка Аўгуста Шумана (1773—1826). З 1830 браў урокі кампазыцыі і фартэпіяна ў Ляйпцыгу. Аднак, захапіўшыся экспэрымэнтамі з мэханічнымі прыладамі, пашкодзіў сабе рукі і вымушаны быў абмежавацца кампазытарскай кар’ерай. У 1840 годзе ажаніўся з Клярай Вік, дачкой свайго настаўніка па фартэпіяна, якая стала першым выканаўцам многіх яго фартэпіянных твораў.

Творчая спадчына Шумана ахоплівае:

  • 4 сымфоніі і 2 сымфанічныя ўвертуры,
  • канцэрты для фартэпіяна, скрыпкі, віялянчэлі, а таксама для чатырох валторнаў з аркестрам,
  • шматлікія творы для фартэпіяна — 3 санаты, цыклі «Карнавал», «Сымфанічны этуды» і многія іншыя
  • тры струнных квартэта, фартэпіянны квартэт і квінтэт
  • шэраг вакальных цыкляў на словы Генрыха Гайнэ і іншых паэтаў
  • Житомирский Д. В. Роберт Шуман: Очерк жизни и творчества. — М., 1964
  • Ганзбург Г. Песенный театр Роберта Шумана // Музыкальная академия. — 2005. — №1. — С. 106-119.
  1. ^ а б Gerald E.H. Abraham Robert Schumann // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Robert Schumann // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
  3. ^ а б Itaú Cultural Robert Schumann // Энцыкляпэдыя Ітау Культурал (парт.)São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7
  4. ^ Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ Burschenschafter-Stammrolle (ням.): Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934B: Willy Nolte, 1934.
  6. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #118611666 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]