Перайсьці да зьместу

Ігнацы Ян Падэрэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ігнацы Ян Падэрэўскі
па-польску: Ignacy Jan Paderewski
Дата нараджэньня 18 лістапада 1860(1860-11-18)[1][2][3]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 29 чэрвеня 1941(1941-06-29)[5][1][2][…] (80 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пнэўманія
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак палітык, піяніст, клясычны кампазытар, дыплямат, музыказнаўца, музычны пэдагог, кампазытар, кіраўнік ураду, міністар замежных справаў
Сябра ў Акадэмія прыгожых мастацтваў[d]
Жанры опэра
Інструмэнты фартэпіяна
Узнагароды
Knight Grand Cross of the Order of the British Empire Вялікі крыж ордэна Карляса III кавалер Вялікага крыжа ордэна сьвятых Маўрыцыя і Лазара кавалер Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёну вялікі афіцэр ордэна Ганаровага легіёна афіцэр Ордэну Ганаровага Легіёну Вялікая стужка ордэна Леапольда I ордэн Белага арла Вялікі крыж ордэна Адраджэньня Польшчы сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari commander of the Order of the Crown of Italy‎ залаты мэдаль Каралеўскага філярманічнага таварыства[d] (1897) залаты Акадэмічны ляўр ганаровы доктар Львоўскага ўнівэрсытэту[d] (1912) ганаровы доктар Ельскага ўнівэрсытэту[d] (1917) ганаровы доктар Ягелонскага ўнівэрсытэту[d] (1919) ганаровы доктар Оксфардзкага ўнівэрсытэту[d] (1920) ганаровы доктар Калюмбійскага ўнівэрсытэту[d] (1922) ганаровы доктар Універсітэта Паўднёвай Каліфорніі[d] (1923) ганаровы доктар Унівэрсытэту Глазга[d] (1925) ганаровы доктар Кембрыдзкага ўнівэрсытэту[d] (1926) ганаровы доктар Варшаўскага ўнівэрсытэту[d] (1926) ганаровы доктар Лазанскага ўніверсітэта[d] (1933) зорка на галівудзкай «Алеі славы»[d]
Подпіс Выява аўтографу

Ігнацы Ян Падэрэўскі (па-польску: Ignacy Jan Paderewski; 6 18 лістапада 1860, сяло Курылоўка, Падольле — 29 чэрвеня 1941, Нью-Ёрк) — польскі піяніст, кампазытар, дзяржаўны і грамадзкі дзеяч, дыплямат. Са студзеня па сьнежань 1919 году займаў пасаду прэм’ер-міністру і міністру замежных спраў Польшчы. Аўтар фартэпіянных п’ес, песень на вершы А. Міцкевіча й А. Асныка, а таксама опэры «Манру» (1901). Падэрэўскі зрабіў баечную піяністычную кар’еру, хаця падчас вучобы ў Варшаўскім музычным інстытуце не выказваў аніякіх здольнасьцяў віртуоза.

Калі ўва ўзросьце 24 гадоў ён прыехаў у Вену да славутага фартэпіяннага пэдагога Тэадора Лешэціцкага, той паведаў яму: «Піяніста з Вас не атрымаецца. Запозна…» Аднак праз тры гады Падэрэўскі іграў у лепшых залях Эўропы, а праз сем гадоў — у Амэрыцы, дзе ён адразу й назаўжды зрабіўся кумірам публікі. Людзі гатовыя былі начамі стаяць ля чыгуначнага палатна, каб ўбачыць, як праяжджае ягоны цягнік. Кажуць, у эскімосаў быў нават гатунак бульбы, які называўся «Падэрэўскі».

І гэтую славу віртуоза — а таксама грошы, заробленыя мазольнаю гастрольную працаю, — ён скарыстаў, каб аднавіць незалежнасьць Польшчы. Яшчэ, калі яму было шэсьць гадоў, ён падлічыў, што ў 1910-м годзе будуць сьвяткавацца 500-я ўгодкі Грунвальдзкай бітвы, і пастанавіў, што пабудуе найпрыгажэйшы помнік у гонар гэтай падзеі. Тады ж ён вырашыў для сябе, што абавязкова стане прэм’ер-міністрам адноўленае Польшчы. Бліскучая кар’ера піяніста была толькі сродкам для ажыцьцяўленьня гэтых дзіцячых мараў.

Грунвальдзкі помнік (пазьней зруйнаваны празь нямецкіх фашыстаў) паўстаў 15 ліпеня 1910 году ў Кракаве. Гэта быў падарунак Падэрэўскага польскаму народу. На сьвяткаваньнях прысутнічалі 160 тысяч чалавек — прадстаўнікі ўсіх земляў Рэчы Паспалітай. Кульмінацыяй урачыстасьцяў стала прамова Падэрэўскага: «Твор мастацтва, які мы бачыў, не паўстаў зь нянавісьці. Яго нарадзіла глыбокая любоў да Айчыны ня толькі ў ейнай колішняй велічы й цяперашней немачы, але й у ейнай яснай, моцнай будучыні; яго нарадзіла любоў і ўдзячнасьць да тых бітвы, а дзеля справы слушнай і добрай вынулі з ножан перамож-ную зброю».

Незалежная Польшча паўстала 11 лістападу 1918-га году, і гэты факт быў афіцыйна пацьверджаны праз падпісаньне Вэрсальскай мірнай дамовы. Аднак Падэрэўскі нядоўга пратрымаўся на пасадзе прэм’ер-міністру. Ягоная лібэральная палітыка, скіраваная на аднаўленьне правоў і свабод асобы, не знайшла падтрымкі ў шырокіх колах польскага народу. Моцна крытыкавалася ягоная ідэя фэдэральнага ўладкаваньня Польшчы.

Астатак жыцьця Падэрэўскі пражыў у Швайцарыі. У 1930-ыя гады ён быў нефармальным лідэрам польскай лібэральнай апазыцыі, пасьлядоўным ворагам нямецкага фашызму і санацыйнага рэжыму ў Польшчы. З пачаткам Другой сусьветнай вайны Падэрэўскі пераяжджае ў ЗША й узначальвае Польскую Нацыянальную Раду (эміграцыйны ўрад) у Лёндане. Падэрэўскі памёр падчас наведваньня Нью-Ёрку 29-га чэрвеня 1941-га году.

  1. ^ а б Ignacy Jan Paderewski // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Ignacy Jan Paderewski // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ The Fine Art Archive
  4. ^ а б Архіў гістарычных запісаў — 1808.
  5. ^ Ignacy Jan Paderewski // Encyclopædia Britannica (анг.)
  6. ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
  • Ignacy Kołłupajło: Paderewski, ostatni rok [kopia maszynopisu]. Dallas (USA): Muzeum Tradycji Niepodległościowych w Łodzi (w oprac.), 1973.
  • I.J. Paderewski, Szopen. Warszawa 1926. Nakładem czasopisma «Muzyka»
  • Henryk Opieński, I.J. Paderewski. Esquisse de sa vie et de son oeuvre. Lausanne, Éditions SPES, 1928, 2e édition 1948.
  • Ignacy Jan Paderewski, Pamiętniki. Spisała Mary Lawton. Przekład z j. ang.: W. Lisowska i T. Mogilnicka. Wstęp: Witold Rudziński. Kraków, P.W.M. [1961]
  • Władysław Dułęba, Zofia Sokołowska, Ignacy Jan Paderewski — Mała kronika życia pianisty i kompozytora. Wstęp: Tadeusz Szeligowski. Ilustracje. Kraków, P.W.M. [1960]. Wyd. II, zmienione [1976]
  • Werner Fuchss, Paderewski: reflets de sa vie. Genève: La Tribune, coll. " Un homme, une vie, une œuvre ", 1981, 278 p.
  • Piber A., Droga do sławy. Ignacy Paderewski w2 latach 1860—1902., Warszawa: PIW, 1982, ISBN 83-06-00555-4, OCLC 830229879.
  • Lipmann É., Paderewski, l’idole des années folles, Paryż: Balland, 1984, s. 341.
  • Franciszek Pulit, Dom w Ojczyźnie. Ignacy Jan Paderewski w Kąśnej Dolnej, Fundacja Paderewskiego Chicago, Tarnów — Kąśna Dolna, 1990, 35 stron + 1 nlb, 26 fotografii cz-b, format 215 × 135 mm.
  • Przybylski H., Paderewski. Między muzyką a polityką, Katowice: Wydawnictwo UNIA, 1992, ISBN 83-900057-1-9, OCLC 834075965.
  • Raba B., Między romantyzmem a modernizmem. Twórczość kompozytorska Ignacego Jana Paderewskiego, Wrocław: UWr, 2010, s. 267.
  • Witold Mazurczak: Anglicy i wybuch powstania wielkopolskiego. Z dziejów genezy brytyjskiej misji płka H.H. Wade’a w Polsce. W: Antoni Czubiński: Polacy i Niemcy. Dziesięć wieków sąsiedztwa. Warszawa: Państwowe Wydawnictwo Naukowe, 1987, s. 254—268. ISBN 83-01-07535-X.