Наваліс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Наваліс
Georg Friedrich Philipp Freiherr von Hardenberg
Franz Gareis - Novalis.jpg
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Фрыдрых фон Гардэнбэрг
Псэўданімы Наваліс
Нарадзіўся 2 траўня 1772
Відэрштэт
Памёр 25 сакавіка 1801 (28 гадоў)
Вайсэнфэльс
Пахаваны
Бацькі Гайнрых Ульрых Эразмус фон Гардэнбэрг[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, юрыст, містык, горны інжынэр
Кірунак рамантызм
Жанр раман, элегія, аповесьць, казка
Мова нямецкая
Подпіс Выява аўтографу
Wikisource-logo.svg [[::de:s:Novalis|Творы]] ў Вікікрыніцах

Нава́ліс (сапраўднае імя — Фры́дрых фон Га́рдэнбэрг па-нямецку: Georg Friedrich Philipp Freiherr von Hardenberg) (2 траўня 1772, Відэрштэт — 25 сакавіка 1801, Вайсэнфэльс) — нямецкі пісьменьнік, адзін з найбуйнешых прадстаўнікоў нямецкага рамантызму.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1772 годзе ў сям’і буйнога землеўладальніка. Наваліс быў рознабакова адукаваным чалавекам: у 1790 годзе ён слухаў філязофію ў Ене ў прафэсара Фіхтэ, з 1791 па 1793 гады вывучаў юрыспрудэнцыю ў Ляйпцыгу і Вітэнбэргу, у 1797—1798 гадох вучыўся ў горнай акадэміі Фрайбургу. Дзякуючы сваім падарожжам па шматлікіх навучальных установах, ён быў знаёмы з многімі выбітнымі людзьмі свайго часу — братамі Шлегелямі, Людвігам Тыкам, Фрыдрыхам Шылерам. У 1795 годзе Наваліс пабраўся шлюбам з Сафі Кюн, у якую быў моцна закаханы. Яна рана памерла, але яе вобраз знайшоў ўвасабленьне ва ўсіх гераінях Наваліса. Зь ёю зьвязанае ўяўленьне аўтара аб узвышаным каханьні і ідэальнай каханай жанчыне.

Пасьля сканчэньня ўнівэрсытэту ў 1797 годзе Наваліс пачаў вывучаць багаслоўе, імкнучыся да спазнаньня сьвету. У адным з сваіх артыкулаў — «Хрысьціянства ці Эўропа» (ён быў апублікаваны пасьмяротна) — ён выказваў меркаваньне, што Нямеччына здольная рушыць наперад толькі з дапамогай сярэднявечнае каталіцкае царквы і раіў кінуць усе сілы на яе адраджэньне. Але будучы сапраўдны адукаваным і думаючым чалавекам, Наваліс разумее, што закідваць навуку і камэрцыйныя адносіны нельга — бяз гэтага Нямеччына ніколі ня выйдзе са стану задворкаў Эўропы. І тады ён прапаноўвае кампраміс паміж царквою, гандлем і навукай. Роля арганізатара грамадзкага працэсу ў разважаньнях Наваліса была адведзеная каталіцкай веры.

Наваліс не пасьпеў увасобіць у жыцьцё хоць якія-небудзь са сваіх прапановаў. Ён памёр ва ўзросьце 29 год ад сухотаў.

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Алег Лойка[1], Лявон Баршчэўскі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  2. ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]