Робэрт Саўці
| Робэрт Саўці | |
| анг. Robert Southey | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 12 жніўня 1774[1][2][3][…] |
| Памёр | 21 сакавіка 1843[4][1][2][…] (68 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Бацькі | Робэрт Саўці[d][7][8] Margaret Hill[d][2][8] |
| Сужэнец | Edith Fricker[d][8] і Caroline Anne Southey[d][8] |
| Дзеці | Margaret Edith Southey[d][2][8], Edith May Southey[d][2][8], Herbert Castle Southey[d][2][8], Emma Southey[d][2][8], Bertha Southey[d][2][8], Katherine Southey[d][2][8], Isabel Southey[d][2][8] і Charles Cuthbert Southey[d][2][8] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэт, гісторык |
| Кірунак | рамантызм |
| Жанр | баляда, паэма |
| Мова | ангельская[9] |
| | |
Робэрт Саўці (па-ангельску: Robert Southey; 12 жніўня 1774 — 21 сакавіка 1843) — знакаміты ангельскі паэт-рамантык, выбітны прадстаўнік «азёрнай школы».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Саўці вучыўся ў Вэстмінстэрскай школе і ў Оксфардзе, дзе пазнаёміўся з Колрыджам. У маладосьці захапляўся ідэямі францускае рэвалюцыі і ў рэвалюцыйным духе напісаў драму «Ўот Тайлер». Шмат падарожнічаў, жыў у Гішпаніі і Партугаліі; яму належалі пераклады рыцарскіх раманаў (у прыватнасьці, знакамітага «Амадыса Гальскага»), а шматлікія яго баляды напісаныя на сюжэты з гісторыяў і легендаў гэтых краінаў, накшталт, «Каралева Арака і пяць пакутнікаў» (англ. Queen Orraca, and the Five Martyrs of Morocco, 1803).
Саўці напісаў 5 вялікіх апісальных паэмаў — кожная на сюжэт зь міталёгіі розных народаў: «Талаба-разрушыцель» (1801), «Мэдак» (1805), «Пракляцьце Кехамы» (1810), «Родэрык, апошні з готаў» (1814), «Відзеж суда» (1821).
«Родэрык» — самае пасьпяховае з эпічных твораў Саўці, напісанае на сюжэт барацьбы хрысьціянаў з маўрамі. У гэтай паэме выдатна адлюстраваны пад’ём патрыятычных пачуцьцяў паэта аблямаваны мастацкім і мэлядычным вершаваным стылем. У лірычнай паэзіі Саўці шмат запалу; ён палка ненавідзеў Напалеона, напісаў, сярод іншых афіцыяльных «вершаў на пэўны выпадак», пяшчотную паэму «На сьмерць прынцэсы Шарлоты» і шмат іншых маленькіх вершаў, ідылічных і ў пэўнай меры зычліва гумарыстычных.
У 1813 быў абраны прыдворным паэтам-ляўрэатам; пасьля Саўці гэтае званьне стала толькі ганаровым тытылам першага паэта краіны, але для яго яно яшчэ было зьвязанае з абавязкам пісаць оды, прысьвечаныя чальцам каралеўскай сям’і (у той час вельмі непапулярнай) па розных афіцыёзных повадах. «Боб Саўці» крытыкаваўся шматлікімі сучасьнікамі (у прыватнасьці, Байранам: у пачатку «Дон Жуана»[10] і ў сатырычнай паэме «Візія суда», створанай у адказ на аднайменны верш Саўці) за сэрвілізм датычна манарха і эўрапейскае рэакцыі 1810-х—1820-х гадоў.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Robert Southey // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Lundy D. R. Robert Southey // The Peerage (анг.)
- ↑ Robert Southey // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- 1 2 Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 689—690.
- ↑ Саути Роберт // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118798146 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ↑ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew, D. Cannadine — Oxford: OUP, 2004.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 Kindred Britain
- ↑ Southey, Robert, 1774-1843 // CONOR.SI
- ↑ «Боб Саўці! Вершатворац-лаўрэат / Які зрабіўся нечакана торы! / Дзе зараз ты, эпічны рэнэгат? / Усё яшчэ з лэйкістамі ў хоры» Дон Жуан, Прысьвячэньне, 1—4