Густаў Малер
Густаў Малер | |
| па-нямецку: Gustav Mahler | |
| Дата нараджэньня | 7 ліпеня 1860[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 18 траўня 1911[1][2][3][…] (50 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Прычына сьмерці | эндакардыт[d] і сэпсіс |
| Месца пахаваньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | дырыгент, кампазытар, клясычны кампазытар, лідэр гурту |
| Жанры | клясычная музыка, сымфонія і камэрная музыка[d][10] |
| Бацька | Бэрнард Малер[d] |
| Маці | Marie Herrmann[d][11] |
| Дзеці | Ганна Малер[d] і Maria Anna Mahler[d] |
| Сайт | gustav-mahler.org |
| Подпіс | |
Гу́стаў Ма́лер (па-нямецку: Gustav Mahler; 7 ліпеня 1860 году, Калішцы, Аўстрыйская імпэрыя — 18 траўня 1911 году, Вена, Аўстра-Вугоршчына) — аўстра-багемскі кампазытар эпохі позьняга рамантызму і адзін зь вядучых дырыгентаў свайго пакаленьня. Як кампазытар, быў мастом паміж аўстра-нямецкай традыцыяй XIX стагодзьдзя і мадэрнізмам пачатку XX стагодзьдзя. Большасьць крытыкаў прызнае Малера выбітнейшым сымфаністам у гісторыі музыкі. У гады жыцьця Малер атрымаў вядомасьць як дырыгент асабліва бэтговэнскага і вагнэраўскага рэпэртуараў, а ягоныя творы не былі ацэненыя венскім грамадзтвам і аказаліся ў занядбаньні. За часам нацысцкай эпохі ягоныя творы былі наагул забароненыя ў большай частцы Эўропы. Але паступова з 1945 году творы пачалі выконвацца ў канцэртных залях усяго сьвету. Узрост цікаўнасьці да творчасьці Малера адбыўся менавіта ў другой палове ХХ стагодзьдзя. З часам творы Малера пачалі больш выконвацца, замацаваўшы гэтыя пазыцыі ў XXI стагодзьдзі. Найбольшую папулярнасьць атрымалі ягоныя сымфоніі, асабліва 11-я зь іх.
Нарадзіўшыся ў Багеміі, якая на той час была часткай Аўстрыйскай імпэрыі, у бацькоў-габрэяў беднага паходжаньня, нямецкамоўны Малер выявіў свае музычныя здольнасьці ў раньнім веку. Па заканчэньні Венскай кансэрваторыі ў 1878 годзе ён займаў шэраг дырыгенцкіх пасадаў, кожная зь якіх з часам была ўсё больш уплывовая, што завяршылася прызначэньнем у 1897 годзе дырэктарам Венскай прыдворнай опэры. Цягам дзесяці гадоў у Вене Малер, які перайшоў у каталіцтва, каб забясьпечыць сабе гэтую пасаду, рэгулярна сутыкаўся з апазыцыяй і варожасьцю з боку антысэміцкай прэсы. Тым ня менш, ягоныя інавацыйныя пастаноўкі і настойлівасьць у вытрымцы найвышэйшых стандартах выкананьня забясьпечылі яму рэпутацыю аднаго з найвялікшых опэрных дырыгентаў, асабліва як інтэрпрэтатара сцэнічных твораў Вагнэра, Моцарта і Чайкоўскага. У канцы жыцьця ён нядоўга быў дырэктарам Мэтраполітэн-опэры і Нью-ёркскай філярмоніі.
Сярод беспасярэдніх музычных пераемнікаў Малера былі кампазытары Другой венскай школы, у прыватнасьці Арнальд Шонбэрг, Альбан Бэрг і Антон Вэбэрн. Больш позьнія кампазытары Дзьмітры Шастаковіч і Бэнджамін Брытэн захапляліся Малерам і былі пад ягоным уплывам. Міжнароднае таварыства Густава Малера было зафундаванае ў 1955 годзе ў гонар жыцьця і дасягненьняў кампазытара.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньняе жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сям’я Малераў паходзіла з усходняй Багеміі, якая цяпер знаходзіцца ў Чэхіі, і мела беднае паходжаньне, то бок бабуля кампазытара была вулічнай гандляркай[12]. Багемія тады ўваходзіла ў склад Аўстрыйскай імпэрыі, а сям’я Малераў належала да нямецкамоўнай габрэйскай меншасьці. Праз гэта ў будучага кампазытара рана зьявілася сталае пачуцьцё выгнаньня, то бок ён «заўсёды быў чужынцам, якога аніколі не жадаюць бачыць»[13]. Ягоны бацька, Бэрнгард Малер, узьняўся да шэрагаў дробнай буржуазіі, стаўшы кучарам, а пазьней — карчмаром[14]. Ён набыў сьціплы дом у вёсцы Калішцы, а ў 1857 годзе ўзяў шлюб з Марыяй Гэрман, 19-гадовай дачкой мясцовага вытворцы мыла. У наступным годзе Марыя нарадзіла першага з 14 дзяцей, сына на імя Ісыдар, які памёр яшчэ немаўлём. Праз два гады, 7 ліпеня 1860 году, нарадзіўся іхны другі сын Густаў[15].
Дзяцінства
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У сьнежні 1860 году Бэрнгард Малер пераехаў з жонкай і маленькім сынам у горад Іглаву[15], дзе ён зацята рабіў на ўласнай вінакурні і карчме[16], якая ў той час была буйным культурным цэнтрам чэскай правінцыі Аўстрыі. Сям’я хутка павялічылася, але з 12 дзяцей, якія нарадзіліся ўжо ў горадзе, толькі шасьцёра перажылі немаўляцтва[15]. Іглава тады была квітнеючым камэрцыйным горадам з насельніцтвам у 20 тысяч чалавек, дзе Густаў пазнаёміўся з музыкай праз вулічныя песьні таго часу, танцавальныя і народныя мэлёдыі, а таксама гукі трубаў і маршы мясцовага вайсковага аркестра[17]. Усе гэтыя элемэнты пазьней спрыялі разьвіцьцю ягонага музычнага стылю[14].
Калі яму было чатыры гады, Густаў адкрыў для сябе фартэпіяна сваіх бабулі і дзеда і адразу ж пачаў на ім граць[18]. Ён дастаткова няблага засвоіў выканальніцкія навыкі, каб лічыцца здольным дзіцём, і даў свой першы публічны канцэрт у гарадзкім тэатры, калі хлопцу было дзесяць гадоў[14][16]. Не зважаючы на тое, што Густаў любіў займацца музыкай, ягоныя школьныя справаздачы з гімназіі Іглавы адлюстроўвалі яго як расьсеянага і ненадзейнага ў навучаньні[18]. У 1871 годзе, у надзеі палепшыць вынікі хлопчыка, бацька выправіў яго ў гімназію ў Празе, але Густаў ня даў там рады і неўзабаве вярнуўся ў Іглаву[16]. 13 красавіка 1875 году ён перажыў горкую асабістую страту, калі пасьля працяглай хваробы памёр ягоны малодшы брат Эрнст. Малер імкнуўся выказаць свае пачуцьці ў музыцы, гэтак ён з дапамогай сябра, Ёзэфа Штайнэра, пачаў працаваць над опэрай «Герцаг Эрнст фон Швабэн» у памяць пра свайго загінулага брата. Ані музыка, ані лібрэта гэтага твора не захаваліся[18].
Студэнцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бэрнгард Малер падтрымаў амбіцыі сына адносна музычнай кар’еры і пагадзіўся, што хлопчык павінен паспрабаваць паступіць у Венскую кансэрваторыю[19]. Малады Малер праслухоўваўся ў вядомага піяніста Юліюса Эпштайна і быў залічаны на навучэньне на 1875—1876 гады[16]. Маладзён дасягнуў неблагіх посьпехаў у вывучэньні фартэпіяна ў Эпштайна і атрымліваў ухвалу ў канцы кожнага зь першых двух гадоў навучаньня. У апошні год навучаньня, то бок 1877—1878 гадах, ён засяродзіўся на кампазыцыі і гармоніі, маючы сярод кіраўнікоў Робэрта Фукса і Франца Крэна[20][21]. Мала што з студэнцкіх твораў Малера захавалася, бо большасьць зь іх былі закінутыя, калі ён імі быў незадаволены. Аўтар зьнішчыў сымфанічную частку, падрыхтаваную да конкурсу ў канцы сэмэстру, пасьля таго, як яе пагардліва адхіліў аўтакратычны дырэктар Ёзэф Гэльмэсбэргер праз памылкі пры капіяваньні[22]. Малер, магчыма, атрымаў свой першы дырыгенцкі досьвед з студэнцкім аркестрам кансэрваторыі, на рэпэтыцыях і выступах, але, відаць, ягоная галоўная роля ў гэтым аркестры была ў якасьці пэркусіяніста[23].

Сярод аднаклясьнікаў Малера ў кансэрваторыі быў будучы кампазытар Гуга Вольф, зь якім у яго завязаліся сяброўскія стасункі. Вольф ня змог падпарадкавацца строгім патрабаваньням кансэрваторыі і быў выключаны. Малер, хоць часам і быў бунтарскім, але пазьбег такога ж лёсу, толькі напісаўшы пакаяльны ліст на імя Гэльмэсбэргера[22]. Малер пэрыядычна наведваў лекцыі Антона Брукнэра і, хоць фармальна аніколі ня быў ягоным вучнем, быў пад ягоным уплывам. 16 сьнежня 1877 году ён быў прысутны на правальнай прэм’еры Трэцяй сымфоніі Брукнэра, на якой кампазытара перакрычалі, і большая частка аўдыторыі пакінула залю. Пазьней Малер і іншыя студэнты, якія спачувалі кампазытару, падрыхтавалі фартэпіянную вэрсію сымфоніі, якую яны прадставілі аўтару[23]. Поруч з многімі студэнтамі-музыкамі свайго пакаленьня, Малер трапіў пад чары Рыхарда Вагнэра, але ягонай галоўнай цікавасьцю было гучаньне музыкі, а ня опэрныя пастаноўкі. Наагул невядома, ці бачыў ён якія-небудзь опэры Вагнэра ў студэнцкія гады[24].
Малер пакінуў кансэрваторыю ў 1878 годзе з дыплёмам, але бяз срэбранага мэдаля, якім уганароўвалі за выдатныя дасягненьні[25]. Затым ён паступіў у Венскі ўнівэрсытэт, а перад гэтым па патрабаваньні бацькі ён здаў, але зь цяжкасьцю, вельмі патрабавальны выпускны іспыт гімназіі, які быў перадумовай дзеля навучаньня ва ўнівэрсытэце. У навучальнай установе ён праслухаў курсы, якія адлюстроўвалі ягоныя сфармаваныя цікавасьці да літаратуры і філязофіі[16]. Па заканчэньні ўнівэрсітэту ў 1879 годзе Малер зарабляў трохі грошай, выкладаючы фартэпіяна, працягваў пісаць і ў 1880 годзе скончыў драматычную кантату «Песьня плачу». Гэта ягоны першы істотны твор, які мае сьляды ўплыву Вагнэра і Брукнэра, але ён улучае ў сябе шмат музычных элемэнтаў, якія музыказнаўца Дэрык Кук апісвае як «чысты Малер»[26]. Першае выкананьне гэтай кампазыцыі было адкладзенае да 1901 году, калі яна, нарэшце, была прадстаўленая ў перагледжанай і скарочанай форме[27].
Малер зацікавіўся нямецкай філязофіяй, і ягоны сябар Зыгфрыд Ліпінэр пазнаёміў яго з творамі Артура Шапэнгаўэра, Фрыдрыха Ніцшэ, Густава Фэхнэра і Гэрмана Лёцэ. Гэтыя мысьліцелі працягвалі ўплываць на Малера і ягоную музыку яшчэ доўга і пасьля студэнцкіх гадоў. Біёграф Малера Джонатан Кар піша, што галава кампазытара «поўнілася ня толькі гукамі багемскіх аркестраў, трубачнымі сьпевамі і маршамі, харальнымі творамі Брукнэра і санатамі Шубэрта. Яна таксама пульсавала праблемамі філязофіі і мэтафізыкі, якія ён абмяркоўваў, перш за ўсё, зь Ліпінэрам»[28].
Раньняя праца дырыгентам
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя прызначэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З чэрвеня па жнівень 1880 году Малер упершыню ўладкаваўся на прафэсійную дырыгенцкую пасаду ў невялікім драўляным тэатры ў курортным горадзе Бад-Галь на поўдні ад Лінцу[25]. Рэпэртуар складаўся выключна з апэрэтаў. Паводле словаў Кара, гэта была «жахлівая маленькая праца», на якую Малер пагадзіўся толькі пасьля таго, як Юліюс Эпштайн сказаў яму, што ён хутка будзе працаваць[28]. У 1881 годзе Малер быў запрошаны на шэсьць месяцаў, то бок зь верасьня па красавік, у Ляндэстэатар у Лайбаху (цяпер славенская Любляна), дзе невялікая, але кемлівая трупа была гатовая паспрабаваць сябе ў больш амбіцыйных творах. Тут Малер дырагаваў сваёй першай паўнавартаснай опэрай, якой стаў «Трубадур» Вэрдзі. Агулам у рэпэртуары дырыгента было 10 опэраў і шэрагу апэрэтаў, якія ён паставіў падчас свайго знаходжаньня ў Ляйбаху[29]. Па завяршэньні гэтага ангажамэнту Малер вярнуўся ў Вену і працаваў няпоўны працоўны дзень у якасьці хормайстра ў венскім Карлтэатры[16].
З пачатку студзеня 1883 году Малер стаў дырыгентам Каралеўскага муніцыпальнага тэатра ў Ольмюцы (цяпер Оламаўц) у Маравіі[29]. Пазьней ён пісаў, што з таго моманту, як трапіў у Ольмюцкі тэатар, ён адчуваў сябе як той, хто чакае гневу Божага[30]. Не зважаючы на дрэнныя адносіны з аркестрам, Малер паставіў у тэатры дзевяць опэраў, у тым ліку «Кармэн» Бізэ, і атрымаў ухвальнае стаўленьне мясцовай прэсе, нават калі спачатку яна ставілася да яго скептычна[30]. Пасьля тыднёвага выпрабаваньня ў Каралеўскім тэатры ў гэсэнскім горадзе Касэль Малер з жніўня 1883 году стаў музычным і харавым кіраўніком тэатра[16]. Гэтая пасада хавала той факт, што Малер быў падпарадкаваны капэльмайстру тэатра Вільгэльму Трайбэру, які не любіў яго ды нават наадварот, імкнуўся зрабіць ягонае жыцьцё няшчасным[31]. Не зважаючы на непрыемную атмасфэру, у Малера былі моманты посьпеху ў Касэлі. Ён паставіў сваю любімую опэру, «Вольны стралец» Вэбэра[32], і 25 іншых опэраў. 23 чэрвеня 1884 году ён дырагаваў уласнай музыкай да п’есы Ёзэфа Віктара фон Шэфэля «Трубач з Зэкінгену», што стала першым прафэсійным публічным выкананьнем твора Малера. Палымяны, але ў рэшце рэшт няспраўджаны раман зь сьпявачкай сапрана Яганай Рыхтэр прывёў да Малера да напісаньня сэрыі любоўных вершаў, якія сталі тэкстам ягонага песеннага цыклю «Песьні падарожніка-чалядніка»[31].
У студзені 1884 году выбітны дырыгент Ганс фон Бюлаў прывёз у Касэль прыдворны аркестр Майнінгену і даў два канцэрты. Спадзяючыся пазьбегнуць працы ў тэатры, Малер беспасьпяхова шукаў пасаду стала памочніка Бюлава. Аднак у наступным годзе ягоныя спробы знайсьці новую працу прывялі да шасьцігадовага кантракту з прэстыжнай Ляйпцыскай опэрай, якая ўпершыню адчыніла свае дзьверы ў жніўні 1886 году. Не жадаючы заставацца ў Касэлі яшчэ на год, Малер пайшоў у адстаўку 22 чэрвеня 1885 году і падаў заяўку на пасаду рэзэрвовага дырыгента ў Каралеўскім новым нямецкім тэатры ў Празе, якую нядаўна прызначаны дырэктар тэатра, знакаміты Анджэлё Нойман, прапанаваў яму[16].
Прага і Ляйпцыг
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У Празе ўзьнікненьне чэскага нацыянальнага адраджэньня павялічыла папулярнасьць і значнасьць новага Чэскага нацыянальнага тэатра і прывяло да спаду посьпеху Новага нямецкага тэатра. Задача Малера палягала ў тым, каб дапамагчы спыніць гэты заняпад, прапаноўваючы высакаякасныя пастаноўкі нямецкай опэры[16]. Ён даў рады, ставячы творы Моцарта і Вагнэра, кампазытараў, зь якімі ён будзе асабліва павязаны да канца сваёй кар’еры[32], але ягоны індывідуалістычны і ўсё больш аўтакратычны стыль дырыгаваньня прывёў да сваркі зь ягоным больш дасьведчаным калегам-дырыгентам Людвігам Сланскім[16]. За 12 месяцаў знаходжаньня ў Празе ён быў дырыгентам 68 выкананьняў 14 опэраў, зь якіх 12 былі новымі ў ягоным рэпэртуары, а таксама ён упершыню ў жыцьці выканаў Дзявятую сымфонію Бэтговэна. Да канца сэзону, у ліпені 1886 году, Малер пакінуў Прагу, каб заняць пасаду ў Новым гарадзкім тэатры ў Ляйпцыгу, дзе амаль адразу пачалося суперніцтва з больш старэйшым калегам Артурам Нікішам. Гэты канфлікт перадусім тычыўся таго, як ім удвух варта было разьмеркаваць дырыгенскія абавязкі ў новай пастаноўцы тэатра цыкля «Пярсьцёнак» Вагнэра. Хвароба Нікіша, якая працягвалася зь лютага па красавік 1887 году, азначала, што Малер узяў на сябе кіраўніцтва ўсім цыклем, акрамя «Зьмярканьня багоў», і дасягнуў аглушальнага посьпеху ў публікі. Аднак гэта не прынесла яму папулярнасьці ў аркестры, які абураўся ягоным дыктатарскімі манерамі і напружаным графікам рэпэтыцыяў[16].
У Ляйпцыгу Малер пасябраваў з Карлам фон Вэбэрам, унукам кампазытара, і пагадзіўся падрыхтаваць выканальніцкую вэрсію няскончанай опэры Карла Марыі фон Вэбэра «Тры Пінта». Малер перапісаў і аранжаваў існыя музычныя напрацоўкі, выкарыстаў часткі іншых твораў Вэбэра і дадаў некаторыя ўласныя кампазыцыі[33]. Прэм’ера адбылася ў Штадттэатры 20 студзеня 1888 году і стала важнай падзеяй, на якой прысутнічалі некалькі кіраўнікоў розных нямецкіх опэрных тэатраў, а на трэцім спэктаклі быў прысутны расейскі кампазытар Пётар Чайкоўскі[16]. Твор быў добра прыняты, а ягоны посьпех значна павысіў публічны аўтарытэт Малера і даў яму фінансавыя ўзнагароды[33]. Адносіны Малера зь сям’ёй Вэбэра ўскладняліся меркаванай рамантычнай цікавасьцю Малера да Карлай жонкі Марыён Матыльды. Не зважаючы на тое, што жанчына таксама мела пачуцьці да дырыгента, гэтае не да чаго не прывяло. У лютым і сакавіку 1888 году Малер стварыў накід, а потым і завяршыў сваю Першую сымфонію, якая складалася тады зь пяці частак. Прыкладна ў той жа час Малер адкрыў для сябе зборнік нямецкіх народных вершаў «Чароўны рог хлопчыка», які будзе дамінаваць у значнай частцы ягонай кампазытарскай творчасьці цягам наступных 12 гадоў[16].
17 траўня 1888 году Малер нечакана пакінуў сваю пасаду ў Ляйпцыгу пасьля спрэчкі з галоўным рэжысэрам Гарадзкога тэатра Альбэртам Гольдбэргам[34]. Аднак Анджэлё Нойман таемна запрасіў Малера ў Прагу, і гэтую прапанову ён прыняў. Малер дырагаваў прэм’ерай опэры «Тры Пінта», а пазьней таксама браўся за пастаноўку «Багдадзкі цырульнік» Пэтэра Карнэліюса. Гэты кароткі праскі час зь ліпеня па верасень скончыўся нешчасьліва, бо Малера звольнілі пасьля аднаго з гнеўных выбухаў падчас рэпэтыцыі. Аднак, дзякуючы намаганьням старога венскага сябра Гвіда Адлера і віялянчэліста Давіда Попэра, Малер быў прапанаваны на месца дырэктара Каралеўскай вугорскай опэры ў Будапэшце. Ён прайшоў сумоўе, зрабіў добрае ўражаньне, яму прапанавалі пасаду, і ён прыняў яе зь некаторай неахвотай 1 кастрычніка 1888 году[35].
Пачатак кампазытарства
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У першыя гады дырыгенцкай працы Малера кампазытарская дзейнасьць была заняткам у вольны час. Паміж працамі ў Ляйбаху і Ольмуцы ён рабіў апрацоўкі вершаў Рыхарда Леандэра і Тырса дэ Маліны, якія пазьней былі сабраныя ў першы том твору «Песьні і арыі»[36]. Першы аркестравы вакальны цыкль Малера, вядомы як «Песьні падарожніка-чалядніка», быў складзены ў Касэлі. Ён быў заснаваны на ягоных уласных вершах, хоць першы верш, «Калі мая каханка робіцца нявестай», цесна павязанае з тэкстам паэмы «Вундэргорн»[34]. Мэлёдыі другой і чацьвертай песень цыклю былі ўлучаныя ў Першую сымфонію, якую Малер скончыў у 1888 годзе, у час сваіх адносінаў з Марыён фон Вэбэр. Напруджанасьць пачуцьцяў Малера адлюстраваная ў музыцы, якая першапачаткова была складзеная як пяцічасткавая сымфанічная паэма з апісальнай праграмай. Адная з гэтых частак, «Блюміна», пазьней адкінутая, грунтавалася на ўрыўку зь ягонага ранейшага твора «Трубач з Зэкінгену»[16][33]. Па завяршэньні сымфоніі Малер склаў 20-хвілінную сымфанічную паэму «Пахавальныя абрады», якая пазьней стала першай часткай ягонай Другой сымфоніі[37].
Часта гаворыцца пра страчаныя альбо нават зьнішчаныя творы раньніх гадоў Малера[16]. Галяндзкі дырыгент Вілем Мэнгельбэрг лічыў, што Першая сымфонія занадта сталая, каб быць першым сымфанічным творам, і, напэўна, мела больш раньнія вэрсіі. У 1938 годзе Мэнгельбэрг выкрыў існаваньне гэтак званага «Дрэздэнскага архіву», то бок стосу накідаў, якія належалі ўдаве Марыён фон Вэбэр[38]. Паводле гісторыка Доналда Мітчэла, які вывучаў Малера, вельмі верагодна, што важныя рукапісы раньніх сымфанічных твораў Малера захоўваліся ў Дрэздэне[38], а гэты архіў, калі ён існаваў, амаль напэўна быў зьнішчаны за час бамбаваньняў Дрэздэну ў 1945 годзе[33].
Будапэшт і Гамбург
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Каралеўская опэра
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па прыбыцьці ў Будапэшт у кастрычніку 1888 году Малер сутыкнуўся з культурным канфліктам паміж кансэрватыўнымі вугорскімі нацыяналістамі, якія выступалі за палітыку мадзьярызацыі, і прагрэсівістамі, якія мелі на мэце захаваньне і разьвіцьцё аўстра-нямецкіх культурных традыцыяў краіны. У опэрным тэатры даміноўная кансэрватыўная фракцыя на чале з музычным кіраўніком Шандарам Эркелем падтрымлівала абмежаваны рэпэртуар гістарычных і фальклёрных опэраў. Да таго часу, як Малер пачаў выконваць свае абавязкі, прагрэсіўны лягер набыў перавагу пасьля прызначэньня інтэндантам лібэральна пастаўленага Фэрэнца фон Бэніцкага[16]. Усьведамляючы далікатную сытуацыю, Малер дзеіў асьцярожна. Ён адклаў свой першы выступ дырыгентам да студзеня 1889 году, калі працаваў над вугорскамоўнымі спэктаклямі «Золата Райну» і «Валькірыяй» Вагнэра, якія атрымалі прызнаньне публікі[39]. Аднак ягоныя раньнія посьпехі былі перакрэсьленыя, калі пляны паставіць астатнюю частку цыклю «Пярсьцёнак» ды іншыя нямецкія опэры былі сарваныя адроджанай кансэрватыўнай фракцыяй, якая выступала за больш традыцыйную вугорскую праграму[39]. У пошуках ненямецкіх опэраў дзеля пашырэньня рэпертуару Малер увесну 1890 году наведаў Італію, дзе сярод твораў, якія ён знайшоў, была нядаўняя сэнсацыя Масканьні «Сельскі гонар», прэм’ера ў Будапэшце якой адбылася 26 сьнежня 1890 году[16].

18 лютага 1889 году памёр Бэрнгард Малер, а пазьней у тым жа годзе сканалі сястра Малера Леапольдына (27 верасьня) і ягоная маці (11 кастрычніка)[16]. З кастрычніка 1889 году Малер узяў на сябе клопат пра сваіх чатырох малодшых братоў і сясьцёр, як то Алёіса, Ота, Юстыну і Эму. Іх ён пасяліў у здымную кватэру ў Вене. Сам Малер пакутаваў на слабое здароўе, у яго былі прыступы гемарою і мігрэні, а таксама часам здараўся сэптычны сындром у горле[40]. Неўзабаве пасьля гэтых сямейных і мэдычных праблемаў прэм’ера Першай сымфоніі ў Будапэшце 20 лістапада 1889 году была расчаравальнай. У сваім доўгім газэтным аглядзе крытык Аўгуст Бээр адзначаў, што энтузіязм пасьля раньніх частак ператварыўся ў «гучную апазыцыю» па фінале[41]. Малер быў асабліва засмучаны негатыўнымі камэнтарамі свайго сучасьніка па Венскай кансэрваторыі, Віктара фон Гэрцфэльда, які адзначыў, што Малер, як і многія дырыгенты да яго, аказаўся не кампазытарам[16][42].
У 1891 годзе палітычныя зьмены ў Вугоршчыне адбіліся на опэрны тэатар, калі 1 лютага Бэніцкага на пасадзе інтэнданта замяніў граф Геза Зічы, кансэрватыўны арыстакрат, які цьвёрда пастанавіў узяць на сябе мастацкі кантроль над Малерам[16]. Аднак кампазытар прадбачыў гэта і таемна зладзіў каншахты з Бэрнгардам Полем, дырэктарам Гарадзкога тэатра Гамбургу зь лета і восені 1890 году, і кантракт паміж імі быў нарэшце падпісаны патаемна 15 студзеня 1891 году. Малер больш-менш «прымусіў» сябе быць звольненым з пасады ў Будапэшце, у выніку ён стаў вольны ад пасады 14 сакавіка 1891 году. За свой сыход ён атрымаў вялікую кампэнсацыю[43]. Адным з апошніх будапэшцкіх трыюмфаў стала пастаноўка «Дон Жуана» Моцарта, якая дала яму ўхвалу ад Брамса, які прысутнічаў на спэктаклях 16 сьнежня 1890 году[44]. У гады жыцьця ў Будапэшце кампазытарская творчасьць Малера абмяжоўвалася некалькімі песьнямі з «Вундэргорну», якія сталі другім і трэцім тамамі «Песьняў і арыяў», а таксама праўкамі да Першай сымфоніі[39].
Гарадзкі тэатар Гамбургу
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У Гамбургу Малер заняў пасаду галоўнага дырыгента, падпарадкаванага дырэктару Бэрнгарду Полю (таксама вядомага як Паліні), які захоўваў поўны мастацкі кантроль. Паліні быў гатовы даць Малеру значную свабоду дзеяў, калі дырыгент зможа забясьпечыць як камэрцыйны, гэтак і мастацкі посьпех. Гэта Малер і зрабіў у свой першы сэзон, калі ўпершыню дырагаваў «Трыстанам і Ізольдай» Вагнэра і выканаў іншыя вагнэраўскія творы, як то «Тангейзэра» і «Зыгфрыда»[16]. Яшчэ адным трыюмфам стала нямецкая прэм’ера «Яўгена Анегіна» Чайкоўскага ў прысутнасьці кампазытара, які назваў дырыгаваньне Малера «ашаламляльным», а пазьней у лісьце заявіў, што лічыць Малера геніем[45]. Запатрабаваны графік рэпэтыцыяў Малера прывёў да прадказальнага абурэньня з боку сьпевакоў і аркестра, у якіх, паводле словах Пітэра Франкліна, дырыгент выклікаў нянавісьць і павагу амаль у роўнай ступені[16]. Аднак ён знайшоў падтрымку ў Ганса фон Бюлава, які быў у Гамбургу дырэктарам гарадзкіх канцэртаў. Бюлаў, які ў Касэлі адхіліў падыходы Малера, пачаў захапляцца дырагавальным стылем маладога музыкі, і па сьмерці Бюлава ў 1894 годзе Малер узяў на сябе кіраўніцтва канцэртамі[39].
Улетку 1892 году Малер павёз гамбурскіх сьпевакоў у Лёндан дзеля ўдзелу ў васьмітыднёвым сэзоне нямецкай опэры, што стала ягоным адзіным візытам у Вялікабрытанію. Ягонае дырыгаваньне «Трыстанам і Ізольдай» захапіла маладога кампазытара Ральфа Вона Ўільямза, які ў агаломшаным стане вярнуўся дадому і ня мог заснуць дзьве ночы[46]. Аднак Малер адмовіўся ад далейшых запрашэньняў, бо хацеў пакінуць лета на кампазытарскую справу[39]. У 1893 годзе ён набыў хатку ў Штайнбаху на беразе возера Атэрзээ ў Верхняй Аўстрыі, і заклаў традыцыю, якая захавалася да канца ягоная жыцьця, кожнае лета адгэтуль ён будзе прысьвячаць час кампазыцыі ў Штайнбаху або ў ягоных наступных падобных дамкоў. Цяпер пад моцным уплывам зборніка народных вершаў «Вундэргорн» Малер стварыў у Штайнбаху шэраг песенных аранжаваньняў і напісаў там свае Другую і Трэцюю сымфоніі[16].

Выкананьні твораў Малера былі ўсё яшчэ адносна рэдкімі зьявамі, бо ён тады ня вельмі шмат ствараў. 27 кастрычніка 1893 году ў гамбурскім Людвігаўскім канцэртгаўсе Малер дырагаваў перапрацаваную вэрсію сваёй Першай сымфоніі, якая ўсё яшчэ была ў пачатковай пяцічасткавай форме. Гэтым разам яна была прапанаваная публіцы як паэма пад апісальнай назвай «Тытан»[16][47]. На гэтым канцэрце таксама былі прадстаўленыя шэсьць нядаўніх пастановак «Вундэргорну». Малер дасягнуў свайго першага адноснага посьпеху як кампазытар, калі Другая сымфонія была добра ўспрынятая на прэм’еры ў Бэрліне, на якой ён сам дырагаваў 13 сьнежня 1895 году. Памочнік Малера ў дырыгенцтве, Бруна Вальтэр, які быў прысутны на той пастанове, сказаў, што з гэтага дня можна аднесьці ягоны ўздым да славы як кампазытара[48]. 6 лютага ў тым жа годзе асабістае жыцьцё Малера было азмрочанае самагубствам ягонага малодшага брата Ота[49].
У Гарадзкім тэатры рэпэртуар Малера складаўся з 66 опэраў, зь якіх 36 былі для яго новымі. За шэсьць гадоў у Гамбургу ён папрацаваў на 744 выступах, у тым ліку адзначыўся дэбютамі «Фальстафа» Вэрдзі, «Гэнзэля і Грэтэль» Гумпэрдынка і творамі Смэтаны[39]. Аднак ён быў вымушаны пакінуць пасаду кіраўніка абанэмэнтных канцэртаў празь нізкія фінансавыя вынікаў і дрэнна ўспрынятай інтэрпрэтацыі ягонай пераапрацаванай Дзявятай сымфоніі Бэтговэна[16]. Ужо ў раньнім веку Малер даў зразумець, што ягоная канчатковая мэта — прызначэньне ў Вене, і з 1895 году з дапамогай уплывовых сяброў спрабаваў забясьпечыць сабе пасаду дырэктара Венскай Гафопэры[50]. Ён пераадолеў перашкоду, якая існавала супраць прызначэньня габрэя на гэтую пасаду, магчыма, прагматычным навяртаньнем у каталіцтва ў лютым 1897 году[51]. Не зважаючы на гэтую падзею, Малера часта вызначаюць яго як агностыка цягам усяго жыцьця[52].
Вена
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дырэктарства ў опэры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пакуль Малер чакаў зацьвярджэньня імпэратарам Францам Ёзэфам I сваёй асобы на пасаду дырэктара, ён выконваў абавязкі дырыгента-рэзыдэнта разам зь Ёзэфам Гэльмэсбэргерам-малодшым (сынам былога дырэктара кансэрваторыі) і Гансам Рыхтэрам, сусьветна вядомым інтэрпрэтатарам Вагнэра і дырыгентам арыгінальнага цыклю «Пярсьцёнак» у Байройце ў 1876 годзе[53]. Дырыгент Вільгэльм Ян не раіўся з Рыхтэрам наконт прызначэньня Малера, таму Малер, адчуваючы сытуацыю, напісаў Рыхтэру камплімэнтарны ліст, у якім выказаў захапленьне працай свайго калегі. Пасьля гэтага яны рэдка мелі згоду, але трымалі свае рознагалосьсі ў сакрэце[54].

У Вене, імпэрскай сталіцы Габсбургаў, тым часам быў абраны мэр-кансэрватар Карл Люгер, які калісьці заявіў, што ён сам будзе вызначаць хто габрэй, а хто не[55]. У такой нестабільнай палітычнай атмасфэры Малеру патрэбна была дэманстрацыя сваіх нямецкіх культурных якасьцяў. Першы крок быў зроблены ў траўні 1897 году, выканаўшы «Лёэнгрына» Вагнэра і «Чароўную флейту» Моцарта, якія атрымалі высокую пашану[16]. Неўзабаве пасьля трыюмфу «Чароўнай флейты» Малер быў вымушаны ўзяць адпачынак на некалькі тыдняў праз хваробу, падчас якой за ім даглядалі сястра Юстына і даўняя спадарожніца, альтыстка Наталі Баўэр-Лехнэр[56]. Малер вярнуўся ў Вену ў канцы ліпеня, каб падрыхтавацца да першай у Вене нескарочанай вэрсіі цыклю «Пярсьцёнак». Выкананьне гэтай пастановы ладзілася з 24 па 27 жніўня і выклікала станоўчыя водгукі крытыкаў і энтузіязм публікі. Сябар Малера, Гуга Вольф, падзяляўся думкай з Баўэр-Лехнэр, якому сказаў, што ўпершыню пачуў «Пярсьцёнак» так, як заўсёды марыў пачуць, чытаючы партытуру[57].
8 кастрычніка Малер быў афіцыйна прызначаны пераемнікам Яна на пасадзе дырэктара Гафопэры[58]. Ягонай першай пастаноўкай на новым месцы стала чэская нацыяналістычная опэра Смэтаны «Далібор» зь пераробленым фіналам, які пакінуў героя Далібора жывым. Гэтая пастаноўка выклікала гнеў сярод найбольш радыкальных венскіх нямецкіх нацыяналістаў, якія абвінавацілі Малера ў братаньні з антыдынастычнай і ніжэйшай чэскай нацыяй[59]. Аўстрыйскі пісьменьнік Штэфан Цвайг у сваіх мэмуарах «Сьвет учорашняга дня» (1942) апісаў прызначэньне Малера як прыклад агульнага недаверу венскай публікі да маладых артыстаў. Літаратар узгадваў, што калі Густаў Малер быў прызначаны дырэктарам Прыдворнай опэры ў веку 38 гадоў, па Вене пракацілася хваля зьдзіўленьня, бо такую найвышэйшую ўстанову мастацтва даверылі такому маладому чалавеку. Такое стаўленьне, што ўсе маладыя людзі ня вельмі надзейныя, было ўва ўсіх колах грамадзтва на той час. Цвайг таксама пісаў, што бачыць Густава Малера на вуліцы было падзеяй, пра якую можна было з гонарам паведамляць сваім таварышам на наступную раніцу, як быццам гэта быў асабісты трыюмф[60]. За час знаходжаньня Малера на пасадзе ў Гафопэры было пастаўлена ў агульнай складанасьці 33 новых опэраў, яшчэ частка былі цалкам перапрацаванымі пастаноўкамі[61]. Аднак прапанова паставіць спрэчную опэру Рыхарда Штраўса «Салямэя» ў 1905 годзе была адхіленая венскімі цэнзарамі[62].

У пачатку 1902 году Малер пазнаёміўся з Альфрэдам Ролерам, мастаком і дызайнэрам, павязаным зь венскай сэцэсіяй. Праз год Малер прызначыў яго галоўным сцэнографам у Гафопэру, дзе дэбютам Ролера стала новая пастаноўка «Трыстана і Ізольды»[63][64]. Супраца гэтых творцаў была плённай, а ейным вынікам стала больш за 20 знакамітых пастановак, сярод якіх былі «Фідэліё» Бэтговэна, «Іфігенія ў Аўлідзе» Глюка і «Жаніцьба Фігаро» Моцарта[61][65]. У пастаноўцы «Фігаро» Малер пакрыўдзіў некаторых пурыстаў, дадаўшы і напісаўшы кароткую рэчытатыўную сцэну да трэцяга акта[66].

Не зважваючы на шматлікія тэатральныя трыюмфы, гады працы Малера ў Вене рэдка былі лёгкімі. Ягоная барацьба зь сьпевакамі і адміністрацыяй тэатра трывала зь перапынкамі цягам усяго яго знаходжаньня на пасадзе. Хоць мэтады Малера паляпшалі стандарты, ягоны тэатральны і дыктатарскі стыль дырыгаваньня выклікаў абурэньне як у аркестра, гэтак і ў сьпевакоў[67][68]. У сьнежні 1903 году Малер сутыкнуўся з бунтам рабочых сцэны, чые патрабаваньні аб паляпшэньні ўмоваў працы ён адхіліў, лічачы, што экстрэмісты маніпулююць ягоным пэрсаналам[69]. Антысэміцкія элемэнты ў венскім грамадзтве, якія даўно выступалі супраць прызначэньня Малера, працягвалі нястомна рабіць на яго напады, і ў 1907 годзе яны распачалі прэсавую кампанію, скіраваную на ягонае звальненьне[70]. Да таго часу ён ужо спрачаўся з адміністрацыяй опэрнага тэатра праз колькасьць часу, якую ён траціў на ўласную музыку, і рыхтаваўся сысьці[65]. У траўні 1907 году ён пачаў перамовы з Гэнрыхам Конрыдам, дырэктарам Нью-ёркскай Мэтраполітэн-опэры, і 21 чэрвеня склаў працоўную ўгоду на вельмі зыскоўных умовах на чатыры сэзоны дырыгаваньня ў Нью-Ёрку[70]. У канцы лета ён падаў заяву аб адстаўцы ў Гафопэры і 15 кастрычніка 1907 года дырагаваў «Фідэліё», які стаў 645-м і апошнім выступам у венскім тэатры. За дзесяць гадоў у Вене Малер удыхнуў новае жыцьцё ў опэрны тэатар і дапамог яму расплаціцца за ягоныя даўгі[71], але амаль не знайшоў сяброў. Казалі, што ён ставіўся да сваіх музыкаў гэтак, як дрэсіроўшчыкі львоў ставіцца да сваіх жывёлаў[72] . Ягонае разьвітальнае пасланьне трупе, якое ён прымацаваў да дошкі аб’яваў, пазьней было расшкуматанае і раскіданае па падлозе[73]. Па дырыгаваньні аркестрам Гафопэры на разьвітальным канцэрце з сваёй Другой сымфоніяй 24 лістапада Малер пакінуў Вену дзеля Нью-Ёрку ў пачатку сьнежня[74][75].
Філярманічныя канцэрты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Калі Рыхтэр сышоў з пасады кіраўніка абанэмэнтных канцэртаў Венскай філярмоніі ў верасьні 1898 году, канцэртны камітэт аднагалосна абраў Малера ягоным пераемнікам[76]. Прызначэньне не было ўсеагульна ўхваленае, а антысэміцкая прэса сумнявалася, ці зможа Малер, ня будучы немцам, абараняць нямецкую музыку[77]. Наведвальнасьць рэзка ўзрасла ў першы сэзон Малера, але ўдзельнікі аркестра былі асабліва абураныя ягонай звычкай перазапісваць прызнаныя шэдэўры і плянаваньнем дадатковых рэпэтыцыяў для твораў, зь якімі яны былі добра знаёмыя[16]. Спроба аркестра аднавіць Рыхтэра на пасадзе ў сэзоне 1899 году ня мела посьпеху, бо Рыхтэр ня быў зацікаўлены ў вяртаньні. Пазыцыі Малера саслаблі, калі ў 1900 годзе ён паехаў з аркестрам у Парыж, каб выступіць на Сусьветнай выставе. Парыскія канцэрты не карысталіся цікавасьцю, таму прынесьлі страты. Малеру давялося пазычаць грошы на вяртаньне аркестра дадому ў Ротшыльдаў[78][79]. У красавіку 1901 году, перасьледаваны чарговымі праблемамі са здароўем і стомлены скаргамі з боку аркестра, Малер пакінуў пасаду дырыгента на філярманічных канцэртах[65]. За тры сэзоны ён выканаў блізу 80 розных твораў, сярод якіх былі творы адносна невядомых кампазытараў, як то Гэрман Гёц, Вільгэльм Кінцль і італьянец Лярэнца Пэрозі[78].
Дасьведчаны кампазытар
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Спачатку дзьве ягоныя пасады ў Вене паглыналі ўвесь час і энэргію творцы, але да 1899 году ён зноў пачаў кампазытаваць. Астатнія гады ў Вене аказаліся асабліва плённымі. Працуючы над некаторымі з апошніх сваіх твораў «Вундэргорну», ён распачаў сваю Чацьвертую сымфонію, якую завяршыў у 1900 годзе[80]. Да гэтага часу ён пакінуў кампазытарскую хаціну ў Штайнбаху і набыў іншую ў Маернігу на беразе Вёртэрзээ ў Карынтыі, дзе пазьней пабудаваў вілу[81]. У гэтым новым месцы Малер пачаў тое, што звычайна лічыцца ягоным «сярэднім» або пост-вундэргорнаўскім кампазытарскім пэрыядам[82]. Паміж 1901 і 1904 гадамі ён напісаў дзесяць твораў на вершы Фрыдрыха Рукерта, пяць зь якіх былі ўкладзеныя як «Песьні Рукерта». Астатнія пяць склалі песенны цыкль «Песьні аб памерлых дзецях». Трылёгія аркестравых сымфоніяў, якія сталі вядомыя як Пятая, Шостая і Сёмая сымфоніі, была складзеная ў Маернігу паміж 1901 і 1905 гадамі, а Восьмая сымфонія была створаная там жа ў 1906 годзе цягам васьмі тыдняў плённай працы[65][83].
У гэты ж час творы Малера пачалі выконвацца ўсё часьцей. У красавіку 1899 году ён дырагаваў венскай прэм’ерай сваёй Другой сымфоніі. 17 лютага 1901 году адбылася першая публічная пастаноўка ягонага твора «Песьня плачу» ў перапрацаванай двухчасткавай форме. Пазьней у лістападзе таго ж году Малер дырагаваў прэм’ерай сваёй Чацьвертай сымфоніі ў Мюнхэне і выступіў на трыбуне падчас першага поўнага выкананьня Трэцяй сымфоніі на фэстывалі ў Крэфэльдзе 9 чэрвеня 1902 году. Прэм’еры Малера цяпер рабіліся ўсё больш частымі музычнымі падзеямі, гэтак ён дырагаваў першымі выкананьнямі Пятай і Шостай сымфоніяў у Кёльне і Эсэне адпаведна ў 1904 і 1906 гадах. Чатыры песьні Рукерта і «Песьні аб памерлых дзецях» былі выкананыя перад публікай у Вене 29 студзеня 1905 году[16][65].
Шлюб і сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Падчас свайго другога сэзону ў Вене Малер набыў раскошную сучасную кватэру на Аўэнбругергасэ і пабудаваў летнюю вілу на зямлі, якую ён набыў побач з сваёй новай кампазытарскай студыяй у Маернігу[16]. У лістападзе 1901 году ён пазнаёміўся з Альмай Шындлер, пасербкай мастака Карла Моля, на сьвецкім раўце, на якім прысутнічаў тэатральны рэжысэр Макс Буркгард[84]. Альма спачатку не імкнулася сустракацца з Малерам праз скандалы вакол яго і чуткі, аб тым, што кожная маладая жанчына імкнулася сьпяваць у опэры[85]. Паміж імі нават адбылася ажыўленая спрэчка наконт балета Аляксандра фон Цэмлінскага, а яна была адной з вучаніцаў Цэмлінскага, але яны дамовіліся сустрэцца ў Гафопэры на наступны дзень[84]. Гэтая сустрэча прывяла да хуткага заляцаньня, Малер і Альма ўзялі шлюб на прыватнай цырымоніі 9 сакавіка 1902 году. Альма да таго часу была цяжарная сваім першым дзіцём[86], дачкой Марыяй Ганнай, якая нарадзілася 3 лістапада 1902 году. Другая дачка, Ганна, была народжаная ў 1904 годзе[65].

Сябры сужанцаў былі зьдзіўлены шлюбам і мелі сумневы ў ягонай мудрасьці. Буркгард называў Малера рахітычным габрэем-дэгенэратам, нявартым такой прыгожай дзяўчыны з добрай сям’і[87]. Зь іншага боку, сям’я Малера лічыла Альму занадта какетлівай, ненадзейнай, якая вельмі любіла ачароўваць маладых мужчынаў[88]. Малер паводле сваёй натуры быў капрызным і аўтарытарным. Як адзначанала Наталі Баўэр-Лехнэр, ягоная ранейшая партнэрка, што жыцьцё зь ім было «як на лодцы, якую бесьперапынна хвалямі гойдае туды-сюды»[89]. Альма неўзабаве пакрыўдзілася на Малера празь ягоную настойлівасьць у тым, што ў сям’і можа быць толькі адзін кампазытар, таму яна закінула навучаньне музыкі. У сваім дзёньніку яна пісала, што лічыла сябе бязьлітасна пазбаўленай рэчаў, якія найбольш былі блізкія ейнаму сэрцу[90]. Патрабаваньне Малера, каб іхняе сямейнае жыцьцё было арганізавана вакол ягонай творчай дзейнасьці, стварала напружаньне і выклікала бунт з боку Альмы. Аднак, шлюб часам адзначаўся праявамі значнай жарсьці, асабліва з боку Малера.

Улетку 1907 году Малер, зьнясілены наступствамі кампаніі супраць яго ў Вене, перавёз сваю сям’ю ў Маерніг. Неўзабаве пасьля іхняга прыезду абедзьве дачкі захварэлі на шкарлятыну і дыфтэрыю. Ганна ачуняла, але пасьля двухтыднёвай барацьбы Марыя памерла 12 ліпеня[16]. Адразу пасьля гэтай страты Малер даведаўся, што мае парок сэрца. Дыягназ пазьней пацьвердзіў венскі лекар, які загадаў скараціць усе формы інтэнсіўных фізычных практыкаваньняў. Наколькі стан Малера пахіснуўся на сёньня незразумела. Альма пісала пра гэта як пра фактычны сьмяротны прысуд, але сам Малер у лісьце, дасланым ёй 30 жніўня 1907 году, казаў, што зможа жыць нармальным жыцьцём, акрамя таго, што будзе пазьбягаць ператамленьня[91]. Аднак хвароба была яшчэ адным дэпрэсіўным фактарам[92]. Малер і ягоная сям’я пакінулі Маерніг і правялі рэшту лета ў Шлюдэрбаху[93]. З канца лета Малеры аніколі больш не вярталіся на вілу ў Маернігу[92].
Апошнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нью-Ёрк
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Малер дэбютаваў у Нью-Ёрку ў Мэтраполітэн-опэры 1 студзеня 1908 году, дырыгуючы опэрай Вагнэра «Трыстан і Ізольда»[16]. У насычаны першы сэзон выступы Малера атрымалі шырокую ацэнку, асабліва ягоная «Фідэліё» 20 сакавіка 1908 году, у якой ён настойваў на выкарыстаньні рэплік, якія ў той час вырабляліся зь венскіх дэкарацыяў Альфрэда Ролера[94]. Па вяртаньні ў Аўстрыю на лета 1908 году Малер рупіўся аб трэцяй і апошняй з сваіх кампазытарскіх студыяў у хваёвых лясах недалёка ад Тобляху ў Тыролі. Тут, выкарыстоўваючы тэкст Ганса Бэтге, заснаваны на старажытнакітайскіх вершах, ён напісаў «Песьню Зямлі»[16]. Не зважаючы на сымфанічны характар твора, Малер адмовіўся нумараваць яго, спадзеючыся такім чынам пазьбегнуць «праклёну Дзявятай сымфоніі», які, на ягоную думку, паўплываў на такіх кампазытараў, як то Бэтговэн, Шубэрт і Брукнэр[74]. 19 верасьня 1908 году прэм’ера Сёмай сымфоніі ў Празе набыла, як згадвала Альма, хутчэй посьпех у крытыкаў, чым у публікі[95].

На сэзон 1908—1909 гадоў кіраўніцтва Мэтраполітэн-опэры запрасіла італьянскага дырыгента Артура Тасканіні, каб той падзяліў абавязкі з Малерам, які за ўвесь сэзон выступіў толькі 19 разоў. Адным з такіх выступаў стала выкананьне «Прададзенай нявесты» Смэтаны 19 лютага 1909 году, якое атрымала высокую адзнаку[96]. У пачатку сэзону Малер яшчэ ўзяў на сябе дырыгаваньне трыма канцэртамі зь Нью-ёрскім сымфанічным аркестрам[97]. Гэты адноўлены досьвед аркестравага дырыгаваньня натхніў яго пакінуць пасаду ў опэрным тэатры і прыняць запрашэньне на дырыгаваньне рэарганізаваным Нью-ёрскім філярманічным аркестрам. Ён працягваў час ад часу выступаць у Мэтраполітэн-опэры, а ягоным апошнім выступам там стала «Пікавая дама» Чайкоўскага 5 сакавіка 1910 году[98].
Вярнуўшыся ў Эўропу ўлетку 1909 году, Малер працаваў над сваёй Дзявятай сымфоніяй і зладзіў дырыгенцкі тур па Нідэрляндах[16]. Сэзон Нью-ёрскай філярмоніі 1909—1910 гадоў быў доўгім і напружаным. Малер рэпэтаваў і дырагаваў 46 канцэртамі, але ягоныя праграмы часта былі занадта патрабавальнымі дзеля папулярных густаў. Ягоная ўласная Першая сымфонія, амэрыканская дэбютная вэрсія якой адбылася 16 сьнежня 1909 году, стала адным з твораў, якія праваліліся як сярод крытыкаў, гэтак і не былі прынятыя публікай, і сэзон наагул завяршыўся зь вялікімі фінансавымі стратамі[99]. Кульмінацыяй лета 1910 году для Малера стала першае выкананьне Восьмай сымфоніі ў Мюнхэне 12 верасьня, апошняга зь ягоных твораў, прэм’ера якога адбылася пры ягоным жыцьці. Гэты выступ стаў трыюмфам, а Кар адзначыў, што гэта безумоўна было найбуйнейшым посьпехам Малера за ўсё ягонае жыцьцё[100]. Аднак, гэтая падзея была зацямнёная тым фактам, што кампазытар выкрыў, што Альма завязала рамантычныя стасункі з маладым архітэктарам Вальтэрам Гропіюсам. Вельмі засмучаны, Малер зьвярнуўся па параду да Зыгмунда Фройда і, здавалася, атрымаў некаторую падтрымку ад сустрэчы з псыхааналітыкам. Фройд адзначыў, што настойлівасьць Малера на тым, каб Альма кінула кампазытарскую справу, зрабіла вялікую шкоду шлюбу. Малер прыняў гэта і пачаў актыўна заахвочваць яе пісаць музыку, нават рэдагаваў, аркестраваў і прасоўваў некаторыя зь ейных твораў. Альма пагадзілася застацца з Малерам, але адносіны з Гропіюсам усьцяж таемна трывалі. У знак каханьня Малер прысьвяціў ёй сваю Восьмую сымфонію[65][16].
Хвароба і сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Не зважаючы на эмацыйныя ўзрушэньні, улетку 1910 году Малер працаваў над сваёй Дзясятай сымфоніяй[101][102]. Ён і Альма павярнуліся ў Нью-Ёрк у канцы кастрычніка 1910 году[103], дзе Малер занырнуў у напружаны філярманічны сэзон канцэртаў і гастроляў. Прыкладна на Каляды 1910 году яго пачаў турбаваць боль у горле, які не зьнікаў. 21 лютага 1911 году, з тэмпэратурай 40 °C, Малер настойваў на выкананьні канцэрту на запрашэньне ў Карнэгі-Холе з праграмай пераважна новай італьянскай музыкі, у тым ліку сусьветнай прэм’ерай «Элегічнай калыханкі» Бузоні. Гэта быў апошні канцэрт Малера[104][105][106]. Наступнымі тыднямі ён быў прыкаваны да ложка, калі выкрылася, што ён хварэе на бактэрыяльны эндакардыт, зь якім асобы схільныя людзі да сэрцавым праблемамі, можа стаць сьмяротным. Малер не губляў надзеі. Ён казаў пра акрыяньне да канцэртнага сэзону і выказаў вялікую цікавасьць, калі 3 сакавіка на публічным канцэрце сапрана Фрэнсіс Альда выканала адную з кампазыцыяў Альмы[107]. 8 красавіка сям’я Малера і ягоная асабістая мэдычная памочніца пакінулі Нью-Ёрк на борце парахода «SS Amerika», які накіроўваўся ў Эўропу. Празь дзесяць дзён яны прыбылі ў Парыж, дзе Малер трапіў у лякарню ў Нёі, але паляпшэньня стану не адбылося. 11 траўня яго цягніком пераправілі ў санаторыю ў Вену, дзе ён ужо хварэў на пнэўманію, пасьля чаго трапіў у кому[108]. За гэты кароткі час сотні людзей наведалі яго ў санаторыі, каб выказаць сваё захапленьне вялікім кампазытарам. Па лекаваньні радам дзеля памяншэньня аплыву ног і марфінам ад агульных захворваньняў ён памёр 18 траўня ў веку 50 гадоў[109].

22 траўня 1911 году Малер быў пахаваны на могілках Грынцынгу, як ён і прасіў, побач з сваёй дачкой Марыяй. На ягоным надмагільлі было выгрававана толькі ягонае імя, таму што «кожны, хто прыйдзе мяне шукаць, будзе ведаць, хто я, а астатнім гэтае ня трэба ведаць»[110]. Альма, на загад лекараў, адсутнічала, але сярод прысутных на адносна невялікім пахаваньні былі Арнальд Шонбэрг, Бруна Вальтэр, Альфрэд Ролер, мастак-сэцэсіяніст Густаў Клімт і прадстаўнікі многіх буйных эўрапейскіх опэрных тэатраў[111]. Газэта Нью-Ёрк Таймз, паведамляючы пра сьмерць Малера, назвала яго «адной з найвялікшых музычных постацяў свайго часу», але абмяркоўвала ягоныя сымфоніі перадусім з пункту гледжаньня іхняй працягласьці, дарэчы, перабольшыўшы працягласьць Другой сымфоніі да «дзьвюх гадзінаў сарака хвілінаў»[112]. У лёнданскім нэкралёгу газэты Таймз гаварылася, што ягонае дырыгаваньне было «больш дасканалым, чым у любога іншага чалавека, акрамя Рыхтэра», і што ягоныя сымфоніі былі «несумненна цікавымі ў сваім спалучэньні сучаснага аркестравага багацьця з мэлядычнай сьціпласьцю, якая часта набліжалася да банальнасьці», хоць ацэньваць іхную канчатковую каштоўнасьць было яшчэ зарана[113].
Альма Малер перажыла свайго мужа больш чым на 50 гадоў і памерла ў 1964 годзе. У 1915 годзе яна ўзяла шлюб за Вальтэрам Гропіюсам, зь якім яны разышліся празь пяць гадоў. У 1929 годзе яна зноў узяла шлюб зь пісьменьнікам Францам Вэрфэлем[114]. У 1940 годзе яна апублікавала мэмуары пра гады, праведзеныя з Малерам, пад назвай «Густаў Малер: Успаміны і лісты». Пазьнейшыя біёграфы раскрытыкавалі гэты аповед як няпоўны, выбарчы і эгаістычны, а таксама за тое, што ён скажаў жыцьцё Малера[115][116]. Дачка кампазытара Ганна Малер, якая памерла ў 1988 годзе, стала вядомай скульптаркай. Міжнароднае таварыства Густава Малера было зафундаванае ў 1955 годзе ў Вене, а першым яго прэзыдэнтам стаў Бруна Вальтэр. Альма Малер заняла пасаду ганаровага сябра. Таварыства імкнецца стварыць поўнае крытычнае выданьне твораў Малера і адзначыць усе аспэкты жыцьця кампазытара[117].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Gustav Mahler // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- 1 2 Societies A. C. o. L., Press O. U., Wiener J. Gustav Mahler // Mahler, Gustav (07 July 1860–18 May 1911), composer and conductor (анг.) // American National Biography Online / S. Ware — [New York]: Oxford University Press, 2017. — ISSN 1470-6229 — doi:10.1093/ANB/9780198606697.ARTICLE.1803576
- 1 2 Gustav Mahler // filmportal.de — 2005.
- ↑ abART
- 1 2 Архіў гістарычных запісаў — 1808.
- ↑ Mahler, Gustav, 1860-1911 // рэгіянальная база зьвестак Краёвай бібліятэкі Высачыны (чэс.)
- ↑ Малер Густав // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ Česká divadelní encyklopedie
- ↑ https://www.friedhoefewien.at/verstorbenensuche-detail?fname=Gustav+Mahler&id=04%3EAP%3E5V2S&initialId=04%3EAP%3E5V2S&fdate=1911-05-20&c=012&hist=false
- ↑ maniadb (анг.) — 1996.
- ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ↑ Blaukopf 1974. С. 15—16.
- ↑ Cooke 1980. С. 7.
- 1 2 3 Sadie 1980. С. 505.
- 1 2 3 Blaukopf 1974. С. 18—19.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 Franklin, Peter Mahler, Gustav // Grove Music Online. — Oxford: Oxford University Press, 2010. — ISBN 978-1-56159-263-0. — DOI:10.1093/gmo/9781561592630.article.40696
- ↑ Carr 1998. С. 8—9.
- 1 2 3 Blaukopf 1974. С. 20—22.
- ↑ Blaukopf 1974. С. 25—26.
- ↑ Sadie 1980. С. 506.
- ↑ Mitchell, Donald Gustav Mahler Volume 1: The Early Years. — Berkeley, California: University of California Press, 1995. — ISBN 978-0-520-20214-6
- 1 2 Blaukopf 1974. С. 30—31.
- 1 2 Blaukopf 1974. С. 33—35.
- ↑ Blaukopf 1974. С. 39—40.
- 1 2 Carr 1998. С. 23—24.
- ↑ Cooke 1980. С. 22.
- ↑ Sadie 1980. С. 527.
- 1 2 Carr 1998. С. 24—28.
- 1 2 Carr 1998. С. 30—31.
- 1 2 Carr 1998. С. 32—34.
- 1 2 Carr 1998. С. 35—40.
- 1 2 Sadie 1980. С. 507.
- 1 2 3 4 Carr 1998. С. 44—47.
- 1 2 Blaukopf 1974. С. 61—62.
- ↑ Carr 1998. С. 50.
- ↑ Cooke 1980. С. 27—30.
- ↑ Carr 1998. С. 48—49.
- 1 2 Mitchell 1975. С. 51—53.
- 1 2 3 4 5 6 Sadie 1980. С. 508—509.
- ↑ Carr 1998. С. 52.
- ↑ Mitchell 1975. С. 154.
- ↑ Carr 1998. С. 53—54.
- ↑ Carr 1998. С. 56.
- ↑ Blaukopf 1974. С. 83.
- ↑ Steen 2003. С. 750.
- ↑ Carr 1998. С. 59.
- ↑ Mitchell 1975. С. 158.
- ↑ Blaukopf 1974. С. 119.
- ↑ Carr 1998. С. 51.
- ↑ Carr 1998. С. 81—82.
- ↑ Carr 1998. С. 83—84.
- ↑ Smith, Warren Allen Celebrities in Hell. — Fort Lee, New Jersey: Barricade Books, 2002. — С. 76—77. — ISBN 978-0-557-83752-6
- ↑ La Grange 1995. С. 20.
- ↑ La Grange 1995. С. 20—21.
- ↑ La Grange 1995. С. 5.
- ↑ La Grange 1995. С. 32—36.
- ↑ La Grange 1995. С. 49—51.
- ↑ La Grange 1995. С. 54.
- ↑ La Grange 1995. С. 65—67.
- ↑ Zweig, Stefan (2011). «Die Welt von Gestern». Erinnerungen eines Europäers — in Fischer. — С. 58.
- 1 2 La Grange 2000. С. 941—944.
- ↑ La Grange 2000. С. 249—252.
- ↑ La Grange 1995. С. 515—516.
- ↑ La Grange 1995. С. 560—561.
- 1 2 3 4 5 6 7 Sadie 1980. С. 510—511.
- ↑ Mitchell 1975. С. 419—422.
- ↑ La Grange 1995. С. 130—131.
- ↑ La Grange 1995. С. 630—631.
- ↑ La Grange 1995. С. 632—634.
- 1 2 Carr 1998. С. 150—151.
- ↑ Schonberg, Harold The Lives of the Great Composers. — London, England: Futura Publications, 1970. — Т. II. — С. 140. — ISBN 978-0-86007-723-7
- ↑ Snowman, Daniel The Gilded Stage: A Social History of Opera. — London, England: Atlantic Books, 2009. — С. 246. — ISBN 978-1-84354-466-1
- ↑ Blaukopf 1974. С. 217—219.
- 1 2 Sadie 1980. С. 512—513.
- ↑ Carr 1998. С. 154—155.
- ↑ La Grange 1995. С. 116.
- ↑ La Grange 1995. С. 117.
- 1 2 Carr 1998. С. 87—94.
- ↑ La Grange 1995. С. 263—264.
- ↑ Carr 1998. С. 233.
- ↑ Blaukopf 1974. С. 137.
- ↑ Cooke 1980. С. 71—94.
- ↑ Carr 1998. С. 148.
- 1 2 La Grange 1995. С. 418—420.
- ↑ Mahler 1968. С. 3—5.
- ↑ La Grange 1995. С. 487—489.
- ↑ La Grange 1995. С. 432.
- ↑ La Grange 1995. С. 442.
- ↑ Carr 1998. С. 108.
- ↑ Carr 1998. С. 143—144.
- ↑ Carr 1998. С. 152—154.
- 1 2 Blaukopf 1974. С. 217.
- ↑ Stephen E. Hefling, Julian Rushton (2000). «Song of the Earth». — С. 30.
- ↑ Carr 1998. С. 163.
- ↑ Mahler 1968. С. 143.
- ↑ Bartered Bride at Metropolitan // The New York Times, 20.02.1909 г.
- ↑ Gustav Mahler Conducts // The New York Times, 30.11.1908 г.
- ↑ Blaukopf 1974. С. 225—226.
- ↑ Carr 1998. С. 172—173.
- ↑ Carr 1998. С. 207.
- ↑ Blaukopf 1974. С. 254.
- ↑ Cooke 1980. С. 118—119.
- ↑ Chronology – Year 1910. gustav-mahler.eu. Архіўная копія ад 07.11.2017 г.
- ↑ The Philharmonic Concert – An Interesting Programme of Music Representing Italy // The Sun, 22.02.1911 г. Архіўная копія ад 03.02.2014 г.
- ↑ Lebrecht, Norman Why Mahler? How One Man and Ten Symphonies Changed the World. — London, England: Faber and Faber Ltd, 2011. — С. 217. — ISBN 978-0-571-26079-9
- ↑ Blaukopf 1974. С. 233.
- ↑ Carr 1998. С. 214.
- ↑ Fischer 2011. С. 683.
- ↑ Fischer 2011. С. 684.
- ↑ Mahler 1968. С. 197.
- ↑ Carr 1998. С. 2—3.
- ↑ Gustav Mahler Dies in Vienna // The New York Times, 19.05.1911 г.
- ↑ Mitchell 1975. С. 413—415.
- ↑ Steen 2003. С. 764—765.
- ↑ Carr 1998. С. 106—110.
- ↑ Carr 1998. С. 114.
- ↑ International Gustav Mahler Society, Vienna (Historical Notes: click on "The Society" and "History"). The International Gustav Mahler Society. Архіўная копія ад 10.04.2010 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Adorno, Theodor Mahler: A Musical Physiognomy. — Chicago: University of Chicago Press, 1996. — ISBN 0-226-00769-3
- Blaukopf, Kurt Gustav Mahler. — Harmondsworth, UK: Futura Publications, 1974. — ISBN 978-0-86007-034-4
- Carr, Jonathan Mahler: A Biography. — Woodstock, New York: The Overlook Press, 1998. — ISBN 978-0-87951-802-8
- Cooke, Deryck Gustav Mahler: An Introduction to His Music. — London, England: Faber Music, 1980. — ISBN 978-0-571-10087-3
- Fischer, Jens Malte Gustav Mahler / Перадл. Spencer, Stewart. — New Haven, Connecticut: Yale University Press, 2011. — ISBN 978-0-300-13444-5
- Machlis, J.; Forney, K. The Enjoyment of Music: An Introduction to Perceptive Listening (Chronological Version). — 8. — New York: Norton, 1999. — ISBN 0-393-97299-2
- Mahler, Alma Gustav Mahler: Memories and Letters. — London, England: John Murray, 1968.
- Mitchell, Donald Gustav Mahler Volume II: The Wunderhorn Years: Chronicles and Commentaries. — London, England: Faber and Faber, 1975. — ISBN 978-0-571-10674-5
- La Grange, Henry-Louis de Gustav Mahler Volume 2: Vienna: The Years of Challenge (1897–1904). — Oxford, UK, and New York: Oxford University Press, 1995. — ISBN 978-0-19-315159-8
- La Grange, Henry-Louis de Gustav Mahler Volume 3: Vienna: Triumph and Disillusion (1904–1907). — Oxford, England: Oxford University Press, 2000. — ISBN 978-0-19-315160-4
- Sadie, Stanley The New Grove Dictionary of Music and Musicians. — London, England: Macmillan, 1980. — Т. 11. — ISBN 978-0-333-23111-1
- Sadie, Stanley The Grove Concise Dictionary of Music. — London, England: Oxford University Press, 1988. — ISBN 0-333-43236-3
- Steen, Michael The Lives and Times of the Great Composers. — London, England: Icon Books, 2003. — ISBN 978-1-84046-679-9
- Барсова, И. Симфонии Густава Малера. — М.: 1975.