Бэтына фон Арнім
Бэтына фон Арнім | |
Bettina von Arnim | |
![]() Гравюра, выкананая дачкой пісьменьніцы, на аснове мініятуры невядомага мастака (не пазьней за 1810 год) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Elisabeth Catharina Ludovica Magdalena Brentano |
Нарадзілася | 4 красавіка 1785 Франкфурт-на-Майне |
Памерла | 20 студзеня 1859 (73 гады) Бэрлін |
Пахаваная | |
Бацькі | Пэтэр Антон Брэнтана[d] Максіміліяна Брэнтана[d] |
Сужэнец | Ахім фон Арнім |
Дзеці | Гізэла фон Арнім, Максыміліяна фон Арыёля[d] і Armgart von Arnim[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік |
Гады творчасьці | 1835—1852 |
Кірунак | рамантызм |
Мова | нямецкая[1] |
![]() | |
Бэтына фон Арнім (па-нямецку: Bettina von Arnim; 4 красавіка 1785, Франкфурт-на-Майне — 4 красавіка 1785, Бэрлін) — нямецкая пісьменьніца і адна з асноўных прадстаўнікоў нямецкага рамантызму. Дачка Максыміліяны фон Лярош, сястра Клемэнса Брэнтана і жонка пісьменьніка Ахіма фон Арніма.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Бэтына фон Арнім была шчыльна зьвязаная зь нямецкімі пісьменьнікамі Клемэнсам Брэнтана і Ахімам фон Арнімам: першы быў ейным братам, другі яе мужам. Яе дачка Гізэла фон Арнім таксама стала выбітнай пісьменьніцай.
Бэттына нарадзілася 4 красавіка 1785 году ў Франкфурце-на-Майне ў вялікай сям’і італьянскага гандляра. Яе маці Сафі фон Лярош была аўтаркай раманаў, а брат Клемэнс Брэнтана — выбітным паэтам і заснавальнікам гайдэльбэрскай школы рамантычнай паэзіі. Гэта ён натхніў яе на чытаньне сучаснай паэзіі таго часу, асабліва творчасьці Ёгана Вольфганга Гётэ.
Бэтына фон Арнім і Гётэ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1806 годзе пачалося працяглае сяброўства Бэтыны фон Арнім з маці Гётэ, Катарынай Элізабэт Гётэ. Паэт не адказваў на ўзьнёслыя лісты Бэтыны. Праз год Бэтына была прадстаўлена абажанаму ёй Гётэ ў Ваймары, і завязалася ліставаньне, якое па сьмерці Гётэ было апублікавана Бэтынай фон Арнім пад загалоўкам «Ліставаньне Гётэ зь дзіцем». У 1811 годзе сяброўскія адносіны паміж Бэтынай і Гётэ былі разорваныя праз скандал паміж Бэтынай і жонкай Гётэ Крыстыянай.
На выставе карцінаў сябра Гётэ Ёгана Гэнрыха Маера Бэтына дазволіла сабе абразьліва адгукнуцца пра творчасьць мастака. У адказ на гэта Крыстыяна сарвала з Бэтыны акуляры, а Бэтына назвала Крыстыяну «шалёнай каўбасой». Адгэтуль дом Гётэ быў закрыты для Бэтыны і яе мужа. Пасьля сустрэчы з парай Арнімаў праз год у Бад-Тэпліцы, Гётэ зрабіў выгляд, што не заўважыў іх. На шматлікія лісты Бэтыны да Гётэ адказу таксама не пасьледвала.
Бэтыне быў прысьвечаны раман Мілана Кундэры «Несьмяротнасьць» (Nesmrtelnost; 1990).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |