Сяргей Пушкін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сяргей Пушкін
23 траўня (3 чэрвеня) 177029 чэрвеня (11 ліпеня) 1848 (78 гадоў) або 28 чэрвеня 1848(1848-06-28)[1] (78 гадоў)
S.L. Pushkin.jpg
Сяргей Львовіч Пушкін. Невядома мастак, 1810-я гг.
Месца нараджэньня Санкт-Пецярбург
Месца сьмерці Масква
Прыналежнасьць Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Званьне маёр
Частка Ізмайлаўскі лейб-гвардыі полк
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Ўладзімера
Сувязі айцец Аляксандра Пушкіна
У адстаўцы Вайсковы саветнік

Сяргей Львовіч Пушкін (па-расейску: Сергей Львович Пушкин; 23 траўня (3 чэрвеня) 1770, Санкт-Пецярбург — 29 чэрвеня (10 ліпеня) 1848, Масква) — айцец Аляксандра Пушкіна, паэт-аматар.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. Атрымаў сьвецкае, францускае выхаваньне. Будучы запісаным сьпярша ў войска, ён у 1775 г. быў пералічаны ў гвардыю, а з 1777 па 1791 лічыўся сержантам Ізмайлаўскага палка. Затым быў узьведзены ў прапаршчыкі, а пасьля іх у капітаны. Да 1797 году служыў у лейб-гвардыі егерскім палку, адкуль выйшаў у адстаўку маёрам, у 1798 г. Сёлета пераехаў у Маскву. Знаходзіўся ў Камісарыяцкім штаце, сьпярша ў Маскве (у гэты час нарадзіўся паэт). Будучы на службе ў Камісарыяцкім дэпо, камісіянэр 8-й клясы з 1802 г., 7-й клясы — з 1804 г. («по рачительному исполнении должности»), вайсковы саветнік з 25 чэрвеня 1812 году. У 1811 быў узнагароджаны ордэнам Сьв. Уладзімера.

Затым у Варшаве быў начальнікам Камісарыяцкай камісіі рэзэрвовага войска. У Варшаве, Сяргей Львовіч, у ліпені 1814 году, уступіў у Ордэн вольных муляроў, у ложу «Паўночнага Шчыта», да якой, пройдучы чатыры папярэдніх ступені, быў «далучаны» 10 кастрычніка 1817 году. А незадоўга перад гэтым — 12 студзеня — ён быў звольнены са службы з чынам 5-й клясы. Пабраўся шлюбам ён адносна маладым — яшчэ будучы афіцэрам лейб-гв. егерскага полка, — у Пецярбургу, у лістападзе 1796 году, на Надзеі Восіпаўне Ганібал — сваёй траюраднай пляменьніцы, якая жыла тады з маці ў Пецярбурзе. Надзея Восіпаўна была дачкой Восіпа Абрамавіча Ганібала, ад шлюба яго з Мар'яй Аляксееўнай Пушкінай.

«Быў вядомым як дасьціпнік і чалавек незвычайнай знаходлівасьці. Пісаў вершы на францускай мове, удзельнічаў у спэктаклях і хораша дэклямаваў». Уладальнік сёлаў у Болдзіна і Кісьценева ў Арзамаскім павеце Ніжагародзкай губэрні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000